Quantcast
Channel: Zviazda.By »Літаратура
Viewing all 81 articles
Browse latest View live

Дзень беларускага пісьменства: зачараванне словам

$
0
0

Свята беларускага пісьменства ў Шчучыне прайшло на найвышэйшым узроўні. Падавалася, цэлы горад выйшаў на вуліцы, каб далучыцца да ўрачыстасцей. Яблыку не было дзе ўпасці не толькі на пешаходных вуліцах і за столікамі, але і каля стэндаў выдавецтваў, сярод шэрагаў рамеснікаў. Паказаць сябе прыязджалі таксама і суседзі — навагрудчане, іўеўцы, лідчане і многія іншыя. І ніхто не спаборнічаў паміж сабой — усе супольна імкнуліся паказаць, на што здольна Гродзеншчына. Натуральна, сюды завітала шмат майстроў слова, якіх можна было сустрэць літаральна на кожным перакрыжаванні слаўнага горада. І ўпершыню былі падведзены вынікі новай Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

1

«Невычэрпныя крыніцы матчынай мовы»

Менавіта са Шчучыншчыны паходзіць актыўны навуковец і грамадскі дзеяч Ігнат Дамейка, пісьменніца Алаіза Пашкевіч (Цётка). Яна, дарэчы, пісала: «Па-сапраўднаму шчаслівы толькі той, хто памятае свае карані, не забывае матчыну мову. Гэта невычэрпныя крыніцы, што яднаюць народ, даюць сілу і натхненне, перадаюць нашчадкам сваю любоў да роднай зямлі…» На радзіме мудрыя словы зямлячкі ўзялі на ўзбраенне і кіруюцца імі як у кожным дні свайго жыцця, так і падчас правядзення свята пісьменства. Родная мова гучала паўсюль: з вялікай сцэны, кніжных шапікаў, гандлёвых радоў. Па-беларуску гаварылі як кіраўнікі, так і маленькія жыхары горада. Свята сапраўды атрымалася нацыянальным.

3

Віншаванні з нагоды Дня беларускага пісьменства гучалі і ад Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Яго прывітальнае слова агучыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі. Намеснік прэм’ер-міністра Міхаіл Русы, які таксама завітаў на ўрачыстае адкрыццё, адзначыў:

— Гэтае свята — знакавая культурная падзея, якая мае свае асаблівасці, сведчыць пра багацце гістарычнай спадчыны і духоўныя традыцыі нашага народа. Ад часоў Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны кніга заўсёды была для беларусаў крыніцай ведаў, асветы, надзейным падмуркам нацыянальнага развіцця. Менавіта на ім пры падтрымцы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі будуецца сучасная палітыка ў сферы культуры і развіцця кнігадрукавання. Толькі ў мінулым годзе ў нашай краіне выпушчана звыш 11 тысяч найменняў кніг і брашур агульным тыражом больш як 30 мільёнаў асобнікаў. Можна не толькі ўбачыць гэтыя творы, але і набыць для ўласнай бібліятэкі.

Пра тое, што беларускае кнігавыданне сапраўды на вышыні, сведчаць факты. На XІІ конкурсе краін СНД «Мастацтва кнігі» Беларусь атрымала 12 узнагарод — і гэта рэкорд! Акрамя таго, ужо чацвёрты год запар нам дастаецца Гран-пры прэстыжнага конкурсу. Сёлета яго ўдастоілася кніга «Беларусь замкавая». Гэта выданне, якое важыць ні многа ні мала 5 кілаграмаў, даўжыня аднаго з разваротаў складае 1,2 метра — вось такія кніжныя рэкорды.

Першую Нацыянальную літаратурную прэмію лаўрэатам  уручалі міністр інфармацыі Лілія АНАНІЧ  і старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай ЧАРГІНЕЦ.

Першую Нацыянальную літаратурную прэмію лаўрэатам
уручалі міністр інфармацыі Лілія АНАНІЧ і старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай ЧАРГІНЕЦ.

«І няма шляху чужога». Толькі літаратурны

Пра тое, што айчыннае кнігавыданне актыўна падтрымліваецца дзяржавай, яшчэ раз нагадала міністр інфармацыі Лілія АНАНІЧ:

— Заснаванне Нацыянальнай літаратурнай прэміі — гэта вялікая ўвага і клопат пра развіццё нашага грамадства. Беларуская кніга годна прадстаўляе краіну ў свеце. Але напачатку было слова. І перш чым кніга становіцца словам, яна задумваецца ў марах літаратараў, навукоўцаў. Яна адлюстроўвае не толькі гістарычнае мінулае, але і сённяшні дзень. Беларуская літаратура не толькі гучыць з вялікай сцэны, але і ў рамках праекта «Жывая класіка» выконваецца дзецьмі. А гэта значыць, што ў нашай мовы, літаратуры ёсць вялікая будучыня.

Сёлетнія лаўрэаты нацыянальнай літаратурнай прэміі абавязкова ўвойдуць у гісторыю, хаця б таму, што яны аказаліся першымі, праторылі шлях да ўзнагарод іншым майстрам прыгожага слова. Такім чынам, у намінацыі «Проза» перамог Уладзімір Саламаха з кнігай «І няма шляху чужога». Ён падзяліўся сваімі думкамі пра высокае прызначэнне пісьменніка:

7

— Праца наша нечага вартая, калі не для сябе робіцца, а для іншага. Чым бы ты ні займаўся, кім бы ты ні быў — хлебаробам, рабочым, настаўнікам, палітыкам, прадпрымальнікам, калі ты працуеш толькі для сябе, робіш марную справу. Мая кніга называецца «І няма шляху чужога», бо ў нас на зямлі толькі адзін шлях — пошуку дабра. Для нас, пісьменнікаў, гэта азначае працаваць на чытача, абуджаць яго светлыя думкі. У кожнага чалавека ў жыцці надараюцца цяжкія і лёгкія часіны. І калі ў няпростую хвіліну чытач возьме ў рукі маю кнігу і яму стане лягчэй, гэта будзе значыць, што я працаваў недарэмна.

Пасля ўрачыстага набажэнства ўдзельнікі экспедыцыі «Дарога да святыняў» пасадзілі сад малітвы.

Пасля ўрачыстага набажэнства ўдзельнікі экспедыцыі
«Дарога да святыняў» пасадзілі сад малітвы.

У намінацыі «Паэзія» найлепшай прызнана Тамара Гусачэнка-Краснова са зборнікам «Сустрэча». Яна нарадзілася ў Бранскай вобласці, але ўжо шмат гадоў жыве ў Беларусі, праслаўляе прыгажосць нашай краіны. На яе творчым рахунку каля 20 кніг, яна лаўрэат міжнародных конкурсаў. Паэтка заўважыла:

11

— Асаблівасцю маёй кнігі з’яўляецца тое, што ў ёй сабрана 600 вершаў, як новых, так і выбраных. Гэта праца амаль усяго майго жыцця. У ёй вершы для сябе можа знайсці чытач, якому 4 гады і якому 104 гады. А называецца зборнік менавіта «Сустрэча», бо вершы ў ім не прыдуманы: яны народжаны ад сустрэчы з жыццём — з першым каханнем, верным сяброўствам і з першай здрадай, трагедыяй, болем. Адраджацца мне дапамагалі выдатныя працавітыя людзі — наш народ, які знаходзіцца вакол мяне, вучыць дабру, прастаце і праўдзівасці. Мэтай кнігі было раскрыць душу чалавеку ў розных яе станах. Спадзяюся, у мяне гэта атрымалася.

У намінацыі «Драматургія» перамагла Наталля Голубева за цыкл сцэнарыяў для тэлеканала АНТ «Зваротны адлік». Яна адзначыла:

6

— Дазвольце падзякаваць за такую высокую ўзнагароду. Гэта ацэнка працы ўсяго творчага калектыву праграмы «Зваротны адлік», тэлеканала АНТ, якія робяць не проста дакументальнае кіно, але гістарычнае. Мы аднаўляем унікальнае беларускае мінулае і будзем рабіць усё, каб адкрыць новыя старонкі даўніны, каб яна стала даступнай, зразумелай гледачам, каб наша гісторыя стала больш шматграннай.

Найлепшым публіцыстам прызнаны Міхаіл Шыманскі за кнігу «Мы гэтай памяці верныя». Ён аўтар больш як 20 кніг нарысаў і публіцыстыкі пра знакамітых людзей нашай краіны, яе мінулае і сённяшні дзень. Усхваляваны пераможца прызнаўся:

8

— Для мяне гэтая прэмія асабліва важная сёлета, бо мы адзначаем 70 гадоў Вялікай Перамогі. Ваенна-патрыятычная тэматыка — прыярытэтная ў маёй творчасці. Я працую ў журналістыцы без перапынку ўжо 55 гадоў. З часу маёй першай публікацыі ў раённай газеце прайшло 65 гадоў. Аднак той дзень для мяне дагэтуль важны, бо я напісаў нарыс пра свайго аднакурсніка — ветэрана вайны. З тых часоў лічу, што пісаць пра гераічнае і трагічнае — мой пачэсны абавязак.

У намінацыі «Дзіцячая літаратура» перамагла Ганна Скаржынская-Савіцкая са зборнікам казак «Надзейка-Чарадзейка». Яна родам акурат са Шчучыншчыны — з вёскі Куцы Лес. Таму асабліва прыемна ёй было атрымліваць узнагароду з вялікай сцэны роднай мясцовасці. Пісьменніца расказала, чаму піша менавіта па-беларуску:

10

— У сваёй кнізе я тлумачу 50 прыказак і прымавак дзецям у казках і апавяданнях. Люблю беларускую мову, таму пішу менавіта на ёй, нашай мілагучнай, добрай мове. Планую працягваць тое, што распачала наша зямлячка Алаіза Пашкевіч… Тым больш гэта мова маіх бацькоў. Раздзел кнігі пад назвай «На далонях Бацькаўшчыны» я прысвяціла Шчучынскаму раёну — тым мясцінам, з якімі было звязана маё дзяцінства, куды я і цяпер з задавальненнем вяртаюся, каб адпачыць душой.

У намінацыі «Літаратурная крытыка» найлепшым прызнаны Дзяніс Марціновіч са сваёй кнігай «Жанчыны Уладзіміра Караткевіча». Гэты аўтар — малады літаратурны і тэатральны крытык, кандыдат гістарычных навук. Ён распавёў пра цікавую крыніцу натхнення для свайго твора:

9

— Я вельмі ўдзячны журы, якое выбрала гэтую кнігу. Але хачу сказаць, што ўзнагарода належыць не толькі мне, але і Уладзіміру Караткевічу, які пражыў такое насычанае жыццё. Хачу падзякаваць таксама жанчынам, якія сталі гераінямі гэтай кнігі, і сваёй дзяўчыне — яна натхніла мяне на напісанне.

Вядомы ўрач-фітатэрапеўт Яўген Шмярко – аўтар новай кнігі парад, якая выходзіць у Выдавецкім доме «Звязда».

Вядомы ўрач-фітатэрапеўт Яўген Шмярко – аўтар новай кнігі парад, якая выходзіць у Выдавецкім доме «Звязда».

У намінацыі «Дэбют» прэмія прысуджана не была. Але, будзем спадзявацца, яскравыя маладыя зорачкі вось-вось з’явяцца на небасхіле айчыннай літаратуры, у тым ліку імкнучыся атрымаць новую прэмію…

* * *

Шмат зацікаўленых шчучынцаў і гасцей сёлетняй сталіцы беларускага пісьменства пабывалі ў нядзелю ля стэнда «Выдавецкага дома «Звязда». Цікавіліся апошнімі публікацыямі нашых выданняў, маглі пазнаёміцца і паразмаўляць з літаратарамі і журналістамі, паўдзельнічаць у аўтограф-сесіях.

8-36

Стэнд «Звязды» карыстаўся папулярнасцю.

— «Звязду» мы з жонкай выпісваем ужо каля трыццаці гадоў, — кажа Уладзімір ЛЯШКЕВІЧ. — Пэўна, дзякуючы ёй мы не толькі самі навучыліся някепска размаўляць па-беларуску ў паўсядзённым жыцці, але і прывілі любоў да роднага слова нашым дзецям. Дарэчы, яны ўжо даўно таксама чытачы найстарэйшай беларускай газеты.

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір КРАЎЦОЎ зазначыў, што гістарычныя эпохі пакінулі Прынёманскаму краю багатую духоўную спадчыну, у тым ліку і ў справе кнігавыдання:

— Выканаўчая ўлада заўсёды падтрымлівала і будзе падтрымліваць найлепшыя ідэі, творчыя пачыннані, якія скіраваны на адраджэнне традыцый нашай духоўнай спадчыны. Упэўнены, што і надалей друкаванае слова будзе служыць дабрыні, узаемаразуменню, умацаванню чалавечых каштоўнасцей.

Разам з абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі Гродзенскі аблвыканкам праводзіць конкурс рукапісаў імя Цёткі, аказваючы лаўрэатам фінансавую падтрымку ў выданні іх твораў. Сярод пераможцаў другога конкурсу — Уладзімір САЛАСЮК, аўтар кнігі «Тайна Бабруйскай крэпасці»:

— Гэты гісторыка-прыгодніцкі раман быццам аб’яднаў два перыяды — 1812-га і 1960-х гадоў. Амаль усе школьныя гады я жыў у Бабруйску ў ваенным гарадку і гуляў з сябрамі на бастыёнах тутэйшай крэпасці. Цікавіўся яе мінулым, вайной з Напалеонам.Тым больш што ў горадзе згадваліся гісторыі аб падземных хадах крэпасці. Выказвалася нават версія, што ў падвалах можа захоўвацца знакаміты напалеонаўскі скарб. І, зразумела, многія хлапчукі спрабавалі яго адшукаць. Усё гэта таксама ёсць у рамане, дзе цесна перапляліся гістарычныя факты, выдуманыя персанажы і рэальныя людзі. Дарэчы, імёны многіх маіх сяброў дзяцінства захаваны. Спадзяюся, кніга спадабаецца і дарослым чытачам, і падлеткам.

На вуліцах  Шчучына можна было ўбачыць гасцей з мінулага.

На вуліцах Шчучына можна было ўбачыць гасцей з мінулага.

Сярод пераможцаў конкурсу і аўтар кнігі «Сінія васількі» Іван ПЯШКО:

— У кнігу ўвайшлі 40 апавяданняў для дзяцей. Тэматычна яна падзяляецца на тры раздзелы. Першы — гэта ў асноўным мае ўспаміны пра незабыўнае дзяцінства. Другі — незвычайныя гісторыі, што могуць здарыцца з маленькімі грыбнікамі. І трэці раздзел — апавяданні, якія вучаць правільным адносінам да братоў нашых меншых.

Расійскі пісьменнік і кнігавыдавец Георгій ПРАХІН прыехаў на свята беларускага пісьменства са сваім унукам:

— Я хацеў бы звярнуцца не столькі нават да сваіх равеснікаў, колькі да моладзі з адным пажаданнем. Беражыце сваю цудоўную, распеўную беларускую мову, якая так гарманіруе з вашай прыгожай, так бы мовіць, вельмі чалавечнай прыродай і характарам народа. Слова не толькі нешта абазначае, у прыватнасці нашы пачуцці. Яно дасягае большага — фарміруе гэтыя пачуцці. І чым багацейшая мова, тым багацейшыя і чалавечыя пачуцці. А збядненне мовы і збядненне пачуццяў адбываюцца адначасова. Таму вучыце, паважайце сваю мову, размаўляйце на ёй.

У адкрытай  да свята кнігарні  «Несцерка» — самыя сучасныя тэхналогіі.

У адкрытай да свята кнігарні «Несцерка» — самыя сучасныя тэхналогіі.

А вось гродзенскі мастак Юрый ЯКАВЕНКА сваё зачараванне словам, павагу да гісторыі выказвае мовай графікі. Яго ілюстрацыі паводле знакамітай «Песні пра зубра» Міколы Гусоўскага паядналіся з «літарным» жывапісам мастака Аляксандра СІЛЬВАНОВІЧА ў праекце «AlfAbet», частку якога можна было ўбачыць у Шчучыне.

Юрый Якавенка з задавальненнем пазнаёміўся і з іншымі праектамі, якія былі прадстаўлены ў Дзень беларускага пісьменства. У прыватнасці, яму вельмі спадабалася выстава «Памяць аб вайне нам кніга пакідае», якую падрыхтавала Нацыянальная бібліятэка Беларусі да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Экспазіцыя паказвае газеты, лістоўкі, плакаты, друкаваныя і рукапісныя кнігі, што выдаваліся ў гады вайны ў падпольных, партызанскіх друкарнях, знаёміць з іншымі «сведкамі» ваеннага часу.

Дарэчы, у Дзень пісьменства не абышлося і без тэатральнага слова. Гродзенскі абласны драматычны тэатр паказаў «Камедыю для нешчаслівага селяніна», а тэатр Астравецкага цэнтра культуры і народнай творчасці — п’есу «Калядны вечар». Яе аўтар — галоўны рэдактар газеты «Астравецкая праўда» Ніна РЫБІК:

— Прататыпы маіх гераінь — побач з намі. П’еса «вырасла» з маіх журналісцкіх вандровак, сустрэч са старымі людзьмі ў бальніцы сястрынскага догляду. Спачатку напісала апавяданне па праблеме адзінокай старасці, расплаты за свае, а часам і чужыя грахі, а потым з’явілася ідэя паставіць спектакль.

Увечары 6 верасня адбылося ўрачыстае закрыццё Дня беларускага пісьменства. На галоўнай сцэне адбылася цырымонія перадачы эстафеты свята. Старшыня Шчучынскага райвыканкама Сяргей Ложачнік урачыста перадаў старшыні Рагачоўскага Савета дэпутатаў Валянціне Ганковіч вымпел і пажадаў кіраўніцтву гэтага горада пачаць рыхтавацца да будучай урачыстасці ўжо заўтра.

Барыс ПРАКОПЧЫК, Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА і Надзеі БУЖАН

Шчучынскі раён


Сёлета і надалей

$
0
0

Васьмігадовая Саша Ашэйчык чытала верш Артура Вольскага «Начное здарэнне». Ну, не чытала, вядома, а, паводле ўмоў конкурсу, прамаўляла на памяць са сцэны Шчучынскага раённага дома культуры. Але як прамаўляла! Уся глядзельная зала ўміг апынулася ў тым трамваі, у які ўскочыў герой твора Сон, і кожны быццам не ад Сашы пачуў эмацыйнае «Што такое?.. Як жа гэта? Ехаў зайцам, без білета!.. Ды зрабіў такую шкоду!.. У бяду ўляцелі б з ходу!..», а ад вагонаважатага, «нейкага дзядзькі» і паставога, што яшчэ нядаўна ў кнізе Вольскага прамаўлялі гэтыя словы спакойна, «друкавана».

Без имени-3

А шасцігодка Даша Дубкова? Верш Максіма Танка пра памяркоўнага Слімака-дабрака і Жука-бяздомніка, які, небарака, зусім забыўся на сваё абяцанне аддзячыць першаму,  гучаў з вуснаў малечы настолькі жыва, што падалося літаральна наступнае: не проста верш, а гэта было на самай справе, і дзяўчо — таму сведка!

Адзінаццацігадовая Гражынка Вайцяховіч (на фота) выйшла басанож. Павольна, няўпэўнена, апусціўшы галоўку, з сумным тварыкам, трымаючы ў руцэ цацку — карычневага мішку, яна дайшла да сярэдзіны сцэны і пачала: «У ноч з дваццаць трэцяга на дваццаць чацвёртага ліпеня тысяча дзевяцьсот сорак другога года…» Прамовіла гэта ніякім, як ад вялікай, несусветнай стомы, голасам — і раптам літаральна крыкнула ў глядзельную залу: «Фашысты акружылі родную вёску». І зноў — з адчаем і вялікай стомай, ціха, прыглушана: «Маю вёску…» Дзяўчынка чытала ўрывак з вядомай кожнаму беларусу кнігі «Я з   вогненнай вёскі». Хоць зноў лепш сказаць — не чытала, а… пражывала. У сціплай падранай сукеначцы, з мішкам у правай руцэ. Упаў той мішка долу, ледзь толькі прамовіла яго гаспадыня самыя страшныя, самыя цяжкія словы… І ці знайшлося ў зале хаця б адно сэрца, якое не захлынулася ад гэтага эпізода?..

Без имени-2

Шаснаццацігадовы Мікіта Забоеў чытаў «Баладу Брэсцкай крэпасці» Рыгора Барадуліна. Прасцей было б сказаць «чытаў надрыўна», але варта пашукаць больш адпаведныя азначэнні: Мікіта літаральна рваў душу, сваю і кожнага з прысутных. І трэба было так, бо… Кніга мужнасці «не прыпудрана выдумак пацярухай»,

бо «памяць сыходзіцца ў агні». «Слухай!» — заклікаў Мікіта. Мікіту слухалі, як слухалі калісьці паведамленні Левітана.

Мяркуеце, я занадта ўзнёслая, надзвычай уражаная і раздаю тут эпітэты налева-направа? Не, я насамрэч «аб’ектыўнічаю». І не паспею (не хопіць месца) распавесці пра кожнае дзіцячае выступленне мінулай суботы на канцэрце «Жывая класіка» ў рамках Свята беларускага пісьменства ў Шчучыне. Хоць надта ж хочацца.

Нехта скажа (ці, можа, ужо сказаў), што дзіцячае бачанне твора псуецца пафасам настаўніцкага падыходу да яго сцэнічнай інтэрпрэтацыі. Дзесьці, маўляў, аўтарам укладалася зусім не тая інтанацыя, дзесьці ад гэтай змененай інтанацыі кульгаў, маўляў, сэнс… Нехта, упэўнена, штосьці не да канца зразумеў. Нехта некаму паблажліва ўсміхнуўся. Але я аддала б шмат што за тое, каб у нас вось так чыталіся творы. Празаічныя і паэтычныя. «Як яны павывучвалі такія кавалкі тэкстаў?» — недаўмявалі некаторыя гледачы. Наіўнасць, узведзеная ў ступень павярхоўнага бачання  сапраўдных  дзіцячых магчымасцей.

Я заплюшчваю вочы і бачу Мікіту Лысевіча ў саламяным брылі, як прамаўляе ён: «Даўно гэта, мае дзеткі, было. Па ўсім свеце гуло, у паветры насілася, да нас дакацілася». Хоць лепей сказаць — не прамаўляе, а бае. Чую дагэтуль, як узрушана Ігар Жамойда чытае прысвячэнне Караткевіча Багдановічу. Як непасрэдна Сяргей Смолік распавядае пра Карызнавы «Дзіўныя чаравікі», як «Пісьмо зайца да байкароў» Сымона Блатуна чытае Аляксей Суцько… Так, я аддала б шмат што за тое, каб у нас вось так чыталіся творы. Паэтычныя і  празаічныя.

Святлана ДЗЯНІСАВА

Партал “Сугучча” Выдавецкага дома “Звязда” карыстаецца папулярнасцю ў аўтараў краін СНД

$
0
0

Пра гэта ішла размова падчас круглага стала «Сугучча: літаратурны працэс і інфармацыйнае грамадства», які праходзіў у рамках Дня беларускага пісьменства ў Шчучыне.

5

Галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры і мастацтва ім. Аўэзава Міністэрства навукі і адукацыі Рэспублікі Казахстан, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Святлана Ананьева адзначыла, што «вопыт Беларусі па згуртаванні людзей розных народаў і сфер мы павінны пераймаць і прапаноўваць у сваіх краінах. Галоўны рэдактар часопіса «Литературный Кыргызстан» Аляксандр Іваноў быў уражаны, калі пачуў пра сайт праекта “Сугучча” і ўбачыў маю прэзентацыю, таму, здаецца, я знайшла для вас новых аўтараў. У часопісе Казахстана “Прастора” выходзяць асобныя рубрыкі, што тычацца беларускай літаратуры, а ў наступным годзе ёй будзе прысвечаны асобны нумар».

Поўны тэкст з круглага стала чытайце ў свежым нумары газеты «Звязда»

Дзіцячы пісьменнік з Літвы прыдумаў тэрмін “хоматэрапія”

$
0
0

11

– Калі я пісаў пра дэпрэсію, стаў выкарыстоўваць тэрмін “хоматэрапія”, тобок лячэнне чалавека чалавекам, – рассказаў дзіцячы пісьменнік, дырэктар выдавецтва «Трис жвайгждутес» у Вільнюсе Яронімас Лауцюс падчас круглага стала «Сугучча: літаратурны працэс і інфармацыйнае грамадства», які прайшоў 5 верасня ў Шчучыне. – Аказалася, такога слова не існуе ў даведніках, вы можаце знайсці тэрапію пчоламі, дэльфінамі, а чалавекам – не. Хай яно і не названае, але да гэтага лячэння здольны пісьменнік. Канечне, кніга страчвае папулярнасць, але існуе такая логіка: калі людзі капаюць у пошуках золата, якое заведама на гэтым месцы не знойдуць, яны ўсё роўна працуюць на карысць… бо ўдасканальваюць тэхніку капання. Мы павінны штурхаць людзей да кнігі, плён будзе! Неяк аднаму дырэктару я сказаў: прадпрыемства без кнігі – тое ж, што касцёл без крыжа. Бо дырэктара можа і не быць, а кніга застанецца. А мы патанулі ў сетцы: у адной бібліятэцы я ўбачыў надпіс “Інтэрнэт бясплатны”, а побач – “Туалет платны”. Інтэрнэт танейшы за туалет, а мы ў ім жывем.

Поўны тэкст чытайце ў свежым нумары газеты «Звязда»

Вядомыя расійскія газеты “Наш современник” і “Роман-газета” актыўна публікуюць беларускіх аўтараў

$
0
0

–Ужо адзінаццаць гадоў мы выдаем нумары часопіса, прысвечаныя беларускай літаратуры, і напаўняем іх творамі паэтаў, празаікаў, крытыкаў, гісторыкаў Беларусі, распавёў  падчас круглага стала «Сугучча: літаратурны працэс і інфармацыйнае грамадства» у Шчучыне намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Наш современник”Аляксандр Казінцаў. —   На гэты момант у часопісе прадстаўлена больш за сто беларускіх пісьменнікаў, у апошнім нумары, напрыклад, былі апублікаваныя Алесь Бадак, Сяргей Трахімёнак, Міхась Пазнякоў, Тамара Краснова-Гусачэнка, Генадзь Пашкоўскі, Андрэй Скарынкін і іншыя. У гэтым годзе мы не абмежаваліся асобным нумарам, а фактычна кожны месяц публікавалі творы беларускіх пісьменнікаў. Так выйшла, напрыклад, ваенная аповесць Уладзіміра Саламахі “Шануй веру сваю”. Мы выкарыстоўваем наш тыраж, каб большай колькасці чытачоў сталі вядомы творы беларускіх пісьменнікаў.

9

Але не толькі “Наш современник” сярод расійскіх выданняў публікуе беларускую літаратуру. Галоўны рэдактар часопіса “Роман-газета”, празаік Юрый Казлоў  падкрэслівае,  што яго выданне зацікаўлены ў тым, каб друкаваць нашых пісьменнікаў:

3

– За ўсё існаванне СССР і сучаснай Расіі не было такога добрага пісьменніка, які б у нас не публікаваўся. У гэтым годзе мы ўзялі аповесць беларуса Сяргея Трахімёнка, якая, дарэчы, атрымала высокую чытацкую ацэнку. Мы хочам, каб людзі памяталі, што ёсць пачутыя і непачутыя пісьменнікі. Апошнія часам могуць атрымаць нечакана актуальнае новае прачытанне. У гэтым месяцы мы апублікавалі раман Усевалада Кочатава “Чаго ж ты хочаш?”. У свой час ён не быў надрукаваны ў СССР, затое па распараджэнні Пятра Машэрава невялікі тыраж выйшаў на тэрыторыі Беларусі.

Поўны тэкст чытайце ў свежым нумары газеты «Звязда»

Друкаваныя выданні не выйдуць з моды

$
0
0

як і рэтрааўтамабілі.

Дакрануцца да паперы і адчуць пах друкарскай фарбы — толькі так можна ацаніць сапраўдную прывабнасць і хараство друкаваных выданняў. Нягледзячы на тое, што мы ўсё больш карыстаемся электроннымі аналагамі, папяровыя кнігі працягнуць жыць, бо ніякія падмены не змогуць цалкам задаволіць густ дапытлівых. Гэта як спрабаваць атрымаць асалоду ад мастацкага палатна ці ўявіць сябе гаспадаром рэтра-аўтамабіля, гледзячы на іх выявы праз манітор.

Без имени-1

Так мяркуе Ігар Маланяк, дырэктар паліграфкамбіната імя Якуба Коласа, які расказаў пра сёлетнія літаратурныя навінкі, надрукаваныя на прадпрыемстве.

Галоўны друкаваны брэнд гэтага года — фотаальбом «Беларусь замкавая». Пяцікілаграмовыя фаліянты з мноствам унікальных здымкаў выпушчаны ў максімальна магчымым для пераплёту фармаце. Кніга аздоблена панарамнымі фотаздымкамі-разваротамі даўжынёй 1,2 м, чаго дагэтуль не рабілася.

Альбом атрымаў гран-пры Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» і два дыпломы імя Ф.Скарыны за паліграфічную і рэдакцыйна-выдавецкую падрыхтоўку выдання. Самая высокая ўзнагарода дасталася «Беларусі замкавай» і на міжнародным конкурсе дзяржаў — удзельніц СНД «Мастацтва і кнігі».

— Акрамя чатырох стандартных для друкавання фарбаў (блакітнай, пурпуровай, жоўтай і чорнай), мы скарысталі дадатковы колер, які надаў альбомным аркушам яркі і насычаны аранжавы каларыт, які імітуе цэглу, — дзеліцца сакрэтамі справы Ігар Мікалаевіч. — За гэты праект мы атрымалі яшчэ і грант — мільён расійскіх рублёў для тыражавання фотаальбома.

Яшчэ адно ўнікальнае выданне, надрукаванае паліграфкамбінатам, — кніга-альбом «Запавет нашчадкам», выпушчаная да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта мастацкія работы і нарысы пра народных мастакоў-франтавікоў.

4

Галоўная друкаваная падзея бягучага года — кніга «Беларусь замкавая» і яе ўзнагарода.

Наклады меншыя, найменняў больш

Сёлета прадпрыемства прадоўжыла друкаваць сацыяльна значныя літаратурныя праекты. Надрукавана 113 тысяч навучальных дапаможнікаў «Беларусь — наша Радзіма», якія выдаюцца кожнаму першакласніку ў якасці падарунка ад Прэзідэнта. Другі падарунак ад кіраўніка дзяржавы — кнігу «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь» падлеткі атрымліваюць разам з пашпартам, яе таксама друкуюць на паліграфкамбінаце. Сёлета выдалі яшчэ 34 тысячы экзэмпляраў. Дзякуючы змястоўнай і дакладнай інфармацыі пра Беларусь, змешчанай у кнізе, некаторыя, кажуць, карыстаюцца ёй пры падрыхтоўцы да іспытаў як падручнікам.

Дарэчы, пра падручнікі. Іх выданне складае амаль 40% ад усяго аб’ёму папяровай прадукцыі, якая вырабляецца на камбінаце. 2 млн 347 тысяч экзэмпляраў — вынік падрыхтоўкі да гэтага навучальнага года. У 2014-м іх было 3 млн 375 тысяч, а на наступны запланавана выдаць больш як 4 млн падручнікаў. У 2016 г. новая школьная праграма прадугледжвае поўную замену ўсіх падручнікаў, так што нават такая лічба пакуль прыкладная і, магчыма, будзе большай. Дарэчы, сёлета паліграфкамбінат забяспечыў падручнікамі і расійскіх школьнікаў, надрукаваўшы для іх 620 тысяч экзэмпляраў.

Шмат хто з беларускіх школьнікаў сёлета змог атрымаць дзённік у інтэгральным пераплёце. Гэта значыць, што вокладка яго стала больш трывалай, выгляд — больш самавіты. Надрукавана 356 000 такіх экзэмпляраў. Вучняў у краіне, зразумела, больш. Чаму не супадае колькасць? Каб застаўся выбар. Друкары меркавалі, што людзі будуць схіляцца да ранейшага (таннейшага) варыянту дзённіка, аднак «новенькі» ў класе адразу заваяваў папулярнасць, яго набываюць значна часцей. Настолькі, што камбінату прыйшлося выпусціць дадатковую партыю.

— Вынікамі працы нашага прадпрыемства, створанага ў савецкія часы, планавалася забяспечваць увесь Саюз. Кожнае найменне падручніка друкавалася па 500 тысяч экзэмпляраў, а мастацкая літаратура ўвогуле мільённымі накладамі выходзіла. І яе не хапала! — успамінае дырэктар. — Цяпер аптымальныя для акупнасці тыражы значна меншыя. Для тонкага сшытка гэта 100 тысяч, агульнага — 10 тысяч, альбомаў для малявання патрэбна 20-30 тысяч, а тыраж кнігі — увогуле 2-3 тысячы. Тым не менш, наклады меншаюць, але найменняў выданняў становіцца больш. Калі мы вырабляем уласную прадукцыю, стараемся максімальна прадбачыць пажаданні пакупнікоў, каб прыняць правільнае рашэнне па дызайне, кошце і тыражы выдання.

5

Машына працуе, аднак без нагляду не абысціся.

На дзяцей грошай не шкадуюць

На пачатку года камбінат больш працаваў на густы дарослых, а цяпер настаў час дзіцячых чытанак. Першая хваля па друкаванні падручнікаў скончылася, і ўжо тры дні як прыйшла чарга мастацкай літаратуры для дзетак.

— Попыт на дзіцячую літаратуру не змяншаецца, нягледзячы на агульны спад на кніжным рынку. Бацькі ніколі не пашкадуюць грошай для дзіцяці. Мы, у сваю чаргу, стараемся рабіць арыгінальныя рэчы. Задзейнічаць розныя паліграфічныя эфекты, вынаходзіць цікавы варыянт канструкцыі кнігі, па-наватарску афармляць яе вокладку і змест. Дзецям, напрыклад, вельмі падабаюцца вялікія кнігі, і для іх аптымальны фармат А4. А вось кнігі кішэннага фармату — гэта рэч найперш для прыгожай калекцыі.

Увосень камбінат зробіць перавыданне серыі «Казкі вясёлай сямейкі», якая ўжо 25 гадоў не губляе папулярнасці. Усе арыгіналы малюнкаў да гэтых казак былі створаны ўручную мастачкай Аленай Дзядкоўскай.

З’явіцца таксама новы варыянт кнігі А.Б. Хвольсан «Прыгоды Мурзілкі і лясных чалавечкаў». Першае чорна-белае выданне кнігі пабачыла свет ажно ў 1889 г. На паліграфкамбінаце карцінкі «размалявалі», і «Мурзілка» ў каляровым абліччы прыйшоў да сучасных дзетак.

Нягледзячы на няпростую сітуацыю ў галіне паліграфіі і на кніжным рынку, прадпрыемства плануе заваёўваць новых чытачоў. План мадэрнізацыі камбіната дазволіць зрабіць прадукцыю больш якаснай і прывабнай, а самае галоўнае — зменшыць яе кошт.

— Амаль усе нашы друкарскія машыны працуюць яшчэ з канца мінулага стагоддзя, таму камбінату патрэбна сур’ёзная тэхнічная рэанімацыя. Новае абсталяванне дапаможа павялічыць не толькі якасць нашых выданняў, але і хуткасць друку.

На выхадных свята пісьменства ў Шчучыне таксама было ўпрыгожана прадукцыяй паліграфкамбіната — календары, плакаты, штодзённікі, запісныя кніжкі, блакноты нарыхтавалі яшчэ летам.

Ірына СІДАРОК

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

«Калі рэч ці пачуццё не названы — яны не існуюць»

$
0
0

Спачатку было Слова. І моцнае, і безабароннае адначасова. Моцнае, бо, вымаўленае нават шэптам, здольна змяніць прастору і чалавека. Безабароннае, бо, выканаўшы сваю місію, рызыкуе быць задушаным навамодным адпаведнікам ці знікнуць разам з мовай. Потым была Кніга. Здольная змяніць ужо цэлы свет. Перавярнуць, натхніць, атруціць. А потым… прыйшоў сённяшні дзень, у якім месца і слова, і кнігі даводзіцца вызначаць наноў. Наклады, асобнікі, ганарар— колькасныя характарыстыкі разам з грамадствам спажывання ўступілі ў свае правы…

На што здольная літаратура, ведаюць аўтары і выдаўцы, што ўжо дзявяты год збіраюцца на круглы стол «Сугучча» падчас Дня беларускага пісьменства. Здаецца, як творцы, яны ведаюць больш за нас усіх. Як звычайныя людзі, не грэбуюць гучна назваць сябе класікамі ці іранічна— бамжамі. Як асобы ўсё ж такі зямныя, яны транслююць духоўнасць і высокія шуканні літаратуры праз тыя самыя матэрыяльныя характарыстыкі і надзённыя праблемы. Сёлета тэма круглага стала— «Літаратурны працэс і інфармацыйнае грамадства». Размова атрымалася, як сказаў адзін з гасцей, «душэўнай».

11

Яро­ні­мас Лаў­цюс

— Калі я пісаў пра дэпрэсію, стаў выкарыстоўваць тэрмін «хоматэрапія», то бок лячэнне чалавека чалавекам, — гаворыць дзіцячы пісьменнік, дырэктар выдавецтва «Тры зорачкі» з Вільнюса Яронімас Лаўцюс. — Аказалася, такога слова не існуе ў даведніках, вы можаце знайсці тэрапію пчоламі, дэльфінамі, а чалавекам — не. Хай яно і не названа, але на гэтае лячэнне здольны пісьменнік. Вядома, кніга страчвае папулярнасць, але існуе такая логіка: калі людзі капаюць у пошуках золата, якое заведама на гэтым месцы не знойдуць, яны ўсё роўна працуюць на карысць… бо ўдасканальваюць тэхніку капання! Мы павінны штурхаць людзей да кнігі — і плён будзе. Неяк аднаму дырэктару я сказаў, што прадпрыемства без кнігі — гэта як храм без крыжа. Бо дырэктара можа і не быць, а кніга застанецца. А мы патанулі ў сеціве: у адной бібліятэцы я ўбачыў надпіс «Інтэрнэт бясплатны», а побач — «Прыбіральня платная». Інтэрнэт таннейшы за туалет, а мы ў ім жывём…

6

Лілія Ананіч

— Інтэрнэт-карыстальнікаў у Беларусі больш за 8 мільёнаў, пастаянных— больш за 70% насельніцтва,— паведаміла міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.— Слова сёння не толькі глыбокае, але і хуткае, у моладзі сфарміравалася «клікавае» мысленне. У гэтых умовах трэба мець шляхі, каб перадаваць падрастаючаму пакаленню таленавітае слова пісьменніка, вучонага, грамадскага дзеяча. Гэта задача і пісьменніцкай супольнасці, і дзяржавы. Прынамсі, дзяржаўная палітыка Беларусі на гэта накіраваная.

Місіяй «круглага стала» «Сугучча» міністр інфармацыі назвала развіццё сяброўскіх адносін паміж народамі. Літаратура сапраўды гэтаму спрыяе, гледзячы на агульныя праекты, што сталі вынікам праекта «Сугучча» за мінулыя гады. Перш за ўсё варта назваць серыю кніг «Сугучча сэрцаў» Выдавецкага дома «Звязда» (іх вы можаце знайсці па адрасе sozvuchіe.zvіazda.by), у якой публікуюцца аўтары СНД. Беларускія пісьменнікі і паэты таксама з кожным годам становяцца ўсё больш вядомымі за мяжой. Так, напрыклад, расійскі часопіс «Наш современник», які мае самы вялікі тыраж сярод тоўстых літаратурных часопісаў Расіі, з сярэдзіны 2000-ых кожны год выпускае беларускі нумар.

9

Аляк­сандр Ка­зін­цаў

— Сёння дружна «ратуюць» тоўстыя літаратурныя часопісы,— разважае намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Наш современник»Аляксандр Казінцаў,— і трэба сказаць, яны сапраўды страчваюць чытача. Але і кнігі таксама: ужо трэці год запар агульны наклад кніг у Расіі зніжаецца на 4-5%. Увогуле культура страчвае сваю аўдыторыю, таму ратаваць трэба не часопісы, а культуру. Гэта задача не для асобных добраахвотнікаў, а, безумоўна, для дзяржавы. Калі ёй патрэбна развітае насельніцтва, яна падтрымае і часопісы, і літаратуру, і культуру. Я з добрай зайздрасцю і нават захапленнем гляджу на тыражы беларускіх літаратурных часопісаў, падтрымка дзяржавы тут відавочная. Расіі варта было б павучыцца гэтай мудрай палітыцы.

Можна задацца пытаннем: а навошта патрэбны літаратурныя часопісы? Акрамя таго, што яны друкуюць творы мастацтва, для многіх аўтараў і жанраў яны з’яўляюцца амаль адзіным шляхам да чытача. Заўважце, расказы, вершы, публіцыстыка, крытыка нярэдка адхіляюцца выдавецтвамі, таму са знікненнем часопісаў могуць знікнуць цэлыя жанры літаратуры.

Акрамя гэтага, часопіс— заўсёды прапагандыст. На працягу многіх стагоддзяў, як і ў часы Пушкіна, Някрасава, Каткова, ён фарміруе напрамкі культурнага і грамадскага жыцця. Невыпадкова наша выданне «прапагандуе» літаратуру самага блізкага нам народа— беларускага. Ужо адзінаццаць гадоў мы выдаём нумары часопіса, прысвечаныя беларускай літаратуры, і напаўняем іх творамі паэтаў, празаікаў, крытыкаў, гісторыкаў Беларусі. На гэты момант у часопісе прадстаўлена больш за сто беларускіх пісьменнікаў; у апошнім нумары, напрыклад, былі апублікаваныя творы Алеся Бадака, Сяргея Трахімёнка, Міхася Пазнякова, Тамары Красновай-Гусачэнкі, Генадзя Пашкова, Андрэя Скарынкіна і іншых. Сёлета мы не абмежаваліся асобным нумарам, а фактычна кожны месяц публікавалі творы беларускіх пісьменнікаў. Так выйшла, напрыклад, ваенная аповесць Уладзіміра Саламахі «Шануй веру сваю». Мы выкарыстоўваем наш тыраж, каб большай колькасці чытачоў сталі вядомы творы беларускіх пісьменнікаў.

3

Юрый Каз­лоў

Не толькі «Наш современник» сярод расійскіх выданняў публікуе беларускую літаратуру. Галоўны рэдактар часопіса «Роман-газета», празаік Юрый Казлоў не першы раз удзельнічае ў «Сугуччы» і адзначае, што яго выданне зацікаўлена ў тым, каб друкаваць нашых пісьменнікаў:

— За ўсё існаванне СССР і сучаснай Расіі не было такога добрага пісьменніка, які б у нас не публікаваўся. У гэтым годзе мы ўзялі аповесць беларуса Сяргея Трахімёнка, якая, дарэчы, атрымала высокую чытацкую ацэнку. Мы хочам, каб людзі памяталі, што ёсць пачутыя і непачутыя пісьменнікі. Апошнія часам могуць атрымаць нечакана актуальнае новае прачытанне. У гэтым месяцы мы апублікавалі раман Усевалада Кочатава «Чаго ж ты хочаш?». У свой час ён не быў надрукаваны ў СССР, затое па распараджэнні Пятра Машэрава невялікі наклад выйшаў на тэрыторыі Беларусі.

Згодны, сёння сапраўды з’явілася шмат выратавальнікаў тоўстых літаратурных часопісаў, толькі вядома: той, каго шмат людзей ратуе, тоне. Вядомы часопіс «Москва», які ўзначальвае паэт Уладзіслаў Арцёмаў (дарэчы, беларус па нацыянальнасці) першым, у далёкім ужо 1956 годзе, надрукаваў раман «Майстар і Маргарыта» Міхаіла Булгакава. Сёння рэдакцыя атрымала прадпісанне вызваліць памяшканне на Арбаце і саступіць яго турыстычнай фірме. Легендарнае выданне «Дружба народов» гібее, людзі не атрымліваюць заробку, а тыраж складае толькі 400 экзэмпляраў. Крытыка, якая раней вызначала літаратурны працэс, ужо, па сутнасці, нікому не патрэбна і замяняецца рэкламнымі матэрыяламі камерцыйных праектаў. Выратаванне тоўстых часопісаў вядзе да таго, што яны рызыкуюць адысці ў мінулае.

Але дабратворнай мне здаецца традыцыя правядзення Дня пісьменства ў невялікіх беларускіх гарадах. Гэта дапамагае аб’яднанню пісьменнікаў і чытачоў праз жывую камунікацыю, якой літаратура і жыве. Мы ў Расіі гэтага, на жаль, пазбаўлены: паміж чытачом і пісьменнікам больш няма жывой сувязі. Менавіта тоўстыя літаратурныя часопісы былі лабараторыяй грамадскай думкі, палігонам ідэй, дзе сутыкаліся розныя тэндэнцыі. Палітычная сістэма СССР не прадугледжвала разнадумнасці, але гэтая разнадумнасць квітнела ў літаратурных часопісах. Мы памятаем палеміку выдання «Новый мир», які адстойваў ліберальныя ідэі, часопіса «Молодая гвардия», што абапіраўся на нацыянальныя традыцыі.

7

Ге­ор­гій Пра­хін

— Мерапрыемствы кшталту Дня пісьменства здольны яшчэ і падтрымліваць мову, а гэта нашы першаасновы, тое, чым мы жывімся,— каментуе расійскі пісьменнік і дырэктар выдавецтва «Художественная литература» Георгій Прахін.— Выдатна, калі сябры размаўляюць на адной мове, але па апошніх падзеях відаць, як страшна, калі на адной мове размаўляюць ворагі. Баюся, калі адносіны паміж славянскімі народамі будуць развівацца па той жа парадыгме, якая існуе сёння, праз пяць гадоў мой унук— на гэты раз я ўзяў яго з сабою— не будзе ведаць, што такое Беларусь. Мы едзем і бачым такую прыгажосць! (Праўда, у вас такія добрыя дарогі, што большую частку шляху мой хлопчык праспаў.)

Па адной тэорыі— вельмі складанай, я сам дрэнна яе разумею— наш свет існуе толькі таму, што ёсць сведкі. Ёсць назіральнік— ёсць свет, калі рэч ці пачуццё не названы— яны не існуюць. Калі з мовы прападаюць нейкія паняцці— абядняюцца чалавечыя пачуцці (магчыма, па гэтай прычыне мы і розум страчваем). Агрубленне мовы прыводзіць да агрублення характару і так далей. Мы кажам, што моладзь пайшла ў інтэрнэт, але яна пайшла яшчэ і ад спёртасці нашых пафасных слоў. У мове адбываецца «імпартазамяшчэнне», не кажучы ўжо пра больш матэрыяльныя рэчы. Напрыклад, пра тое, што ў 1990-я гады расійскія фабрыкі паперы былі прададзены заходнім інвестарам. Уласную паперу ў выніку мы набываем праз заходнія грошы і кніга становіцца недаступнай не проста для чытача, але і для выдаўца. А змяншэнне накладу— гэта не страшна: у Пушкіна было 5 тысяч чытачоў, а ведала яго ўся Расія.

4

Ва­ле­рый Ка­за­коў

— Тое, што мы прадалі фабрыкі паперы,— паўбяды. Горш, што палова людзей прадала душу,— працягвае размову пісьменнік, паэт, намеснік старшыні Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі» Валерый Казакоў.— Наколькі моцныя бездухоўнасць і цынізм, мы можам убачыць вакол сябе. Мы жывём у Саюзнай дзяржаве і назіраем неадпаведнасць унутранага духу народаў велічы нацый. Час выратоўваць культуру ці тое, што ад яе засталося. Мы павінны змагацца не толькі за кнігу, але і за інтэрнэт: чым больш будзем уздзейнічаць на яго, тым лепш. Давайце нешта рабіць супольна, бо калі мы, літаратары, не аб’яднаемся і не абвесцім адзінства народаў, праз пятнаццаць гадоў нас ніхто не аб’яднае.

А ў Беларусі, што знаходзіцца не толькі ў цэнтры Еўропы, але і ў цэнтры славянскага свету, ёсць нейкая крыніца Бога. Я спецыяльна паглядзеў: тут не закрыўся ніводзін літаратурны часопіс. У Расіі ж Федэральнае агенцтва па друку падпарадкоўваецца не міністэрству культуры, а міністэрству сувязі. Не толькі «Москву» выганяюць са свайго дома, але і Саюз пісьменнікаў Расіі. А колькі адстойваў сваю ўласнасць «Наш современник»… Мы не павінны працягваць выступаць ва ўнісон заправілам культурнага працэсу ў Расіі; калі сабраць усе дзяржаўныя даручэнні па літаратуры і выдавецкай справе, атрымаецца двухтомнік, а толку з гэтага?

5

Святлана Ананьева

— Сапраўды, вопыт Беларусі па згуртаванні людзей розных народаў і сфер мы павінны пераймаць і прапаноўваць у сваіх краінах,— выступае галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры і мастацтва імя Аўэзава міністэрства навукі і адукацыі Рэспублікі Казахстан, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Святлана Ананьева.— Галоўны рэдактар часопіса «Литературный Кыргызстан» Аляксандр Іваноў быў уражаны, калі пачуў пра сайт праекта «Сугучча» і ўбачыў маю прэзентацыю, таму, здаецца, я знайшла для вас новых аўтараў. У часопісе Казахстана «Простор» выходзяць асобныя рубрыкі, што тычацца беларускай літаратуры, а ў наступным годзе ёй будзе прысвечаны асобны нумар.

Нядаўна ў Казахстане быў адкрыты помнік былому міністру асветы і міністру замежных спраў Казахскай ССР Адзію Шарыпаву. У 18 гадоў на Гомельшчыне ён быў камісарам партызанскага атрада. Яго любоў да беларускай зямлі відаць у аўтабіяграфічных аповесцях «Дачка партызана» і «Гісторыя аднаго кажушка». Сапраўды, некалі яго, параненага, накрыла кажухом беларуская дзяўчына і такім чынам выратавала яму жыццё. Нашы народы, краіны звязаны адзін з адным агульнай гісторыяй, агульным мінулым і гэтымі асобнымі сувязямі нашых таленавітых людзей.

12

Сяр­гей Гла­вюк

— Яшчэ Аляксандр Пушкін казаў, што адносіны паміж славянамі ад дружбы і братання могуць даходзіць да, мякка кажучы, спрэчак,— выказвае свой погляд аўтар праекта і ўкладальнік серыі «Из века в век», паэт, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў Расіі, Македоніі, Сербіі і Чарнагорыі Сяргей Главюк.— XX стагоддзе для славян атрымалася складаным: у асноўным на нашых землях праходзіла Першая сусветная вайна, рэвалюцыя і паскораная пабудова сацыялізму; таксама тут сканцэнтравалася і Другая сусветная вайна; нарэшце мы перажываем паскораную пабудову капіталізму і сённяшнюю грамадзянскую вайну ва Украіне.

Насамрэч мы адзін аднаго ведаем не вельмі добра, а між тым лепш за ўсё адкрывае сэрцы і збліжае народы сапраўдная паэзія. Дваццаць гадоў таму я зрабіў спробу аб’яднаць яе ў славянскіх анталогіях, абавязкова ў арыгінальным выкананні, таму што праблема знікнення моў пад уплывам татальнай «глаб-англа-лізацыі» таксама надзённая. Ідэю падтрымала расійскае міністэрства культуры, і так год за годам выйшла дзесяць тамоў. Анталогія беларускай паэзіі выйшла адной з першых, для 90 працэнтаў твораў мы зрабілі новыя пераклады. Я выступаў у шматлікіх універсітэтах свету, дзе расказваў пра гэты праект, і даходзіла да таго, што мне пасярод ночы (бо розніца ў часе) тэлефанавалі, напрыклад, з Квебека і прасілі том беларускай літаратуры.

10

Сяр­гей Кандыбовіч

Пісьменнік з Чарнагорыі Слабадан Вуканавіч у сваю чаргу распавёў пра анталогію беларускай паэзіі, якая выйшла ў Чарнагорыі ў 1993 годзе:

— З яе з’яўленнем я ўпершыню пазнаёміўся з творчасцю беларускіх літаратараў. У часы існавання СССР у асноўным была вядома руская літаратура, таксама, як сярод літаратур народаў Югаславіі— сербская. Чарнагорская кніга прадставіла паэзію другой паловы XX стагоддзя. Яе складальнік зрабіў, па сутнасці, гістарычны крок для пранікнення беларускай літаратуры ў нашу прастору. Прадмова і пасляслоўе каштоўныя для агульнага ўяўлення пра паэтаў, якіх мы часта памылкова залічвалі да рускай ці польскай культуры. Гэта лёс маленькіх народаў: Чарнагорыя была ў падобнай сітуацыі. Добрыя адносіны паміж нашымі краінамі— гэта ў першую чаргу заслуга дзён беларускага пісьменства. Свой унёсак у гэта зрабілі Іван Чарота, Лілія Ананіч, Алесь Бадак, Мікола Мятліцкі, Алесь Карлюкевіч, актыўную падтрымку аказваюць газета «Літаратура і мастацтва», часопісы «Маладосць», «Полымя», «Нёман» і іншыя. З канца 1990-х гадоў беларуская паэзія прысутнічае і ў часопісах Чарнагорыі. Праз інтэрнэт можна даведацца пра гісторыю, дэмаграфію, палітыку, насельніцтва, спорт краіны і так далей. Але пра душу народа, яго надзею, асцярогу, шчасце, жаданні можна даведацца з паэзіі. Калі яна з’яўляецца сэрцам народа, у Чарнагорыі дакладна ёсць магчымасць паслухаць, як стукае сэрца беларуса.

2

Люд­мі­ла Ке­біч

Старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Кебіч у сваю чаргу расказала пра дзейнасць беларускіх літаратараў:

— Апошнім часам шмат мерапрыемстваў Саюза пісьменнікаў звязана з 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Усе нашы краіны рыхтаваліся да гэтага свята. Мы разумеем, што пра вайну трэба гаварыць, і вырашылі адрадзіць жанр грамадзянскай паэзіі— пра Радзіму, вайну, Перамогу. Перад святам 9 Мая ў гродзенскім Цэнтры культуры зладзілі вечар, прысвечаны грамадзянскай паэзіі. Шмат мерапрыемстваў мы праводзім на чатырох мовах— рускай, беларускай, літоўскай і польскай, бо Гродзеншчына— шматнацыянальны, шматканфесійны рэгіён. Мы арганізуем вечары духоўнай музыкі і паэзіі, адкрылі літаратурную кавярню, куды запрашаем шмат пісьменнікаў і аматараў літаратуры.

3

На «круглым стале» традыцыйна агучваюцца ідэі будучых сумесных праектаў. Георгій Прахін першым нагадаў, што наступная сустрэча будзе дзясятай, юбілейнай. «Я думаю, трэба стварыць Шчучынскі ці Беларускі альманах— зборнік твораў людзей, што збіраюцца на гэтых сустрэчах. Гэта будзе не толькі памяццю, але і чытаннем— сапраўднай літаратурай».

Лілія Ананіч падтрымала ідэю: «Словы, думкі патрэбны сёння і будуць патрэбны заўтра, яны павінны прыйсці ў бібліятэкі, якія, нягледзячы на складанасці, у нас адкрываюцца».

Святлана Ананьева далучылася да ідэі стварэння альманаха, «які збярэ самыя яскравыя, самыя важныя ідэі ўдзельнікаў круглага стала «Сугучча».

Валерый Казакоў увогуле прапанаваў у Мінску ці любым іншым беларускім горадзе сабраць пісьменнікаў усіх славянскіх культур. «Акрамя Беларусі, іх ніхто не збярэ»,— канстатаваў пісьменнік.

«Падчас наступнай, юбілейнай, сустрэчы, думаю, нам будзе што паказаць,— каментуе старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі» Сяргей Кандыбовіч.— Савет нацыянальна-культурных аўтаномій Беларусі, як важны элемент грамадзянства, скажа сваё важкае слова і зробіць усё, каб наша Радзіма ганарылася намі таксама, як мы ёй ганарымся. Мы праводзім працу ў кірунку ваенна-патрыятычнага выхавання, святочныя мерапрыемствы, звязаныя са святкаваннем 70-годдзя Вялікай Перамогі,— усё гэта дае магчымасць абмяняцца ідэямі новых праектаў».

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

katsyalovich@zviazda.by

Палацык для шпакоў

$
0
0

Надзея Парчук. Венерын чаравічак.  Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2015. 112 с.

Без имени-1

Пісаць вершы для дзяцей— складана ці проста? Як навучыцца размаўляць на мове, зразумелай маленькім чытачам, а пры гэтым яшчэ і рыфмаваць радкі? Як знайсці тэму і герояў, якія не надакучаць непаседлівым дзеткам ужо з першых строф? Ці трэба ў кожны з твораў, на кожную старонку кнігі ўводзіць «выхаваўчы момант» і чамусьці вучыць?

А можа, лепш не задавацца гэтымі пытаннямі, а ўсміхнуцца, паглядзець у акно, дзе свеціць цёплае сонейка, ды пачаць прыгадваць уласнае дзяцінства, успамінаць здарэнні, што адбыліся з вамі, сваякамі і знаёмымі? Думаецца, менавіта так і рабіла берасцейская паэтка Надзея Парчук, калі працавала над сваёй новай кнігай, што мае светлую назву «Венерын чаравічак». Цёплая ўсмешка аўтаркі бачыцца за кожным вершам, яе шчырым клопатам пранізаны кожны радок, а выдатныя ілюстрацыі Святланы Рыжыкавай дапамагаюць перанесціся ў свет дзяцінства. Разам з паэткай і яе героямі мы баімся злоснага пеўня, ходзім у лес у грыбы, радуемся надыходу вясны і чакаем прылёту птушак. Мы рыхтуемся да дня нараджэння, выбіраем падарункі і гатуем торт, катаемся зімою з горкі і засынаем пад ласкавую калыханку матулі.

Структурна кніга складзена так, што яе распачынаюць вершы пра вясну і прылёт птушак, затым у творах гучаць матывы чакання радаснага і вясёлага лета. Але надыходзіць жніво, прырода паступова рыхтуецца да зімовага сну, а потым— час зімовых забаў. Фактычна кульмінацыяй выдання становіцца менавіта «летняя» частка кнігі— столькі запамінальных падзей адбываецца з героямі ўлетку! Столькі выдатных прыгод яны перажываюць разам з бабулямі-дзядулямі, у гасцях у якіх бавяць час! Менавіта ў гэтую частку ўвайшла амаль вострасюжэтная вершаваная казка «Прыгоды дзеда Васіля ў лесе»— яркі і адметны твор. Гэтая казка распавядае гісторыю пра тое, як добразычлівы дзядуля выправіўся ў лес, але, апроч поўнага кошыка лісічак, рыжыкаў і груздоў, прынёс дадому мноства ўспамінаў пра сустрэчы з насельнікамі лесу, а таксама ў шапцы— на радасць сваякам— жывога зайца. Дзед Васіль пабачыў у лесе вожыка, які адразу ж перамог дзядулю, скруціўшыся ў калючы клубок; спаткаў вавёрку і нават падзяліўся з ёй грыбамі; выратаваў зайца ад сабакі, але самай вялікай нечаканасцю стала сустрэча з цэлай сям’ёй дзікоў. А вось тут можна заўважыць той самы «выхаваўчы момант»: праз учынкі дзеда Васіля аўтарка між радкоў падказвае, як трэба сябе паводзіць, сустрэўшыся з рознымі звярамі. Так, вожыка лепш не чапаць, вавёрку— не палохаць, а пабачыўшы дзікоў, трэба схавацца і не варушыцца, асабліва калі перад вамі дзічыха з парасятамі.

Думаецца, кніга «Венерын чаравічак» Надзеі Парчук мае ўсе шанцы стаць любімым выданнем выхавальнікаў дзіцячых садкоў і настаўнікаў пачатковых класаў. Хоць у анатацыі яно адрасуецца навучэнцам малодшай школы, зборнік смела можна чытаць і з дашкалятамі, а вершаў і казак хопіць на мноства святочных ранішнікаў. Тут ёсць вершы пра Новы год, дзень нараджэння, поры года, пра розных жывёл, птушак і пра расліны. Напрыклад, вершаваная казка «Венерын чаравічак» дапаможа патлумачыць, чаму дзьмухавец з залацістага ператвараецца ў белы, а потым зусім «лысее»; падкажа, як расказаць, што месяц можа плаваць па вадзе, а знічкі— ператварацца ў кветкі.

Упэўнена, што і маленькія чытачы пасябруюць з героямі вершаў Надзеі Парчук: Алінкай, якая збірае маліны ў кошык, Ромкам, які святкуе дзень нараджэння, добрым казачнікам дзедам Яраславам, які ведае так шмат гісторый, што пра іх не напісана ў кніжках. Запомняцца малым і многія жывёлы, пра якіх ідзе гаворка ў кнізе; яны даведаюцца таксама, што птушкі адлятаюць у вырай, а вясною зноў вяртаюцца, для шпакоў трэба майстраваць шпакоўні— гэта для іх як палац. Адметна, што паэтка не павучае, не маралізуе, але распавядае цікавыя гісторыі з цеплынёй і ўсмешкай. Так, чытанне становіцца не спосабам навучання, а вясёлай забавай для дзетак, шляхам знаёмства з вялікім светам, у якім мы жывём.

Марына ВЕСЯЛУХА


Абай, Купала і Колас — класікі яднаюцца

$
0
0

Мастацкім праблемам судакранання краін і народаў была прысвечана размова, якая адбылася ў канферэнц-зале Выдавецкага дома «Звязда».

12-42

Суразмоўцы з Алматы і Мінска тэмай дыскусіі выбралі наступную: «Казахстан — Беларусь: літаратура як шлях адно да аднаго». Удзел у «круглым стале» прынялі галоўны спецыяліст Інстытута літаратуры і мастацтва імя М. Ауэзава Камітэта навукі Міністэрства адукацыі Казахстана, кандыдат філалагічных навук Святлана Ананьева, галоўны рэдактар часопіса «Нёман» Аляксей Чарота, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя» Алена Мальчэўская, рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Полымя» Юлія Алейчанка, перакладчыца Ірына Качаткова, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч. Кола пытанняў, якое абмяркоўвалася: «Беларуска-казахскія літаратурныя зносіны: традыцыі, сучаснасць, перспектывы», «Рэсурсы літаратурна-мастацкай перыёдыкі Казахстана і Беларусі ў знаёмстве з нацыянальнымі літаратурамі», «Як і з чым з іншанацыянальнай палітры мастацкага слова дайсці да чытача? Якія творы варта перакладаць у першую чаргу? Ці могуць у вызначэнні напрамкаў перакладчыцкай дзейнасці паспрыяць літаратурная крытыка, літаратуразнаўства?», «Параўнальнае літаратуразнаўства: ці можа яго развіццё паўплываць на пашырэнне чытацкай, гісторыка-літаратурнай, літаратуразнаўчай прасторы нацыянальных літаратур? І каго з кім у казахскім і беларускім прыгожым пісьменстве можна параўноўваць?».

 

 

Падрабязны расповед пра беларуска-казахскі «круглы стол» у «Звяздзе» — у найбліжэйшы час на старонках «Союз Евразия» і на партале www.sоzvuсhіе.zvіаzdа.bу.

Сяргей Шычко

Юрий КОЗЛОВ: «Если раньше писатель был властителем дум, то сегодня оказался в арьергарде общества»

$
0
0

Российский прозаик и главный редактор литературного журнала «Роман-газета» Юрий Козлов стал частым гостем Беларуси и, в частности, ежегодного Дня письменности. Традиционному круглому столу, который проводится во время праздника, это только на руку, потому как опыт и авторитет автора — ценная лепта в обсуждение. Во время Дня письменности в Щучине мы поговорили с писателем, и, к слову, о его особом отношении к Беларуси тоже.

Мужчина_который вернулся

— Много говорится о том, что государство должно или даже обязано поддерживать литературу. А почему, собственно говоря, она не может существовать самостоятельно?

— В настоящее время она как раз и существует совершенно самостоятельно. Государству нет дела до литературы, она отдана на откуп рынку, то есть структурам, ориентированным исключительно на получение прибыли. Они относятся к литературе, как к шоу-бизнесу. Поэтому у читателей на слуху пять-десять фамилий «раскрученных» авторов, а остальные, не вписывающиеся в «рынок» писатели, влачат жалкое существование. То, что прежде называлось литературным процессом, сегодня подменено пиаром и рекламой. Серьезные, талантливые писатели не могут пробиться к массовому читателю, а сам читатель дезориентирован. Если прежде литература развивала и возвышала читателя, то сегодня она его развлекает и отвлекает от главного вопроса: куда движется наше общество, правильной ли дорогой мы идем?

В СССР, из которого все мы вышли, общественное устройство было, конечно, довольно своеобразным, однако оно было ориентировано на социальную справедливость, давало возможность каждому выбрать профессию, развиваться на выбранном поприще. Человек из деревни или маленького города, если обладал определенным талантом, мог стать академиком, выдающимся математиком или директором крупного предприятия. Литература ориентировала человека на достижение высоких целей, а потому рассматривалась как государственное дело. Общество было заинтересованно в том, чтобы каждая отдельная личность развивалась, совершенствовалась в духовном и профессиональном плане. Благодаря такому подходу развивалось и само общество. Когда идея развития, движения вперед была утрачена, началась деградация, застой. Советская система оказалась разрушенной.

Но потом под истерические крики о демократии и «невидимой руке рынка», которая якобы все отрегулирует, у нас восторжествовало самое вульгарное — в духе «Капитала» Маркса — воплощение капитализма. Литература оказалась не нужной. Вместо самореализации и духовных устремлений речь пошла исключительно о деньгах. Людям была предложена новая модель существования: жить ради денег, ради бессмысленного потребления. И народ в первые годы «дикого» капитализма повелся на эту модель. Многие решили, что вместо того, чтобы честно трудиться, выгоднее, например, сделаться бандитом, украсть бюджетные средства или выстроить какую-нибудь криминальную схему для незаконного обогащения.

— А вы думаете, литература может победить общество потребления?

— Существует так называемая теория отражения: все, что человек читает, преломляется в его душе, влияет на его дальнейшую жизнь. Истинная литература всегда в духовном плане возвышенна и позитивна, даже тогда, когда, например, рассказывает о гражданской войне, как в романе «Тихий Дон» Михаила Шолохова, или изображает реальность в духе фантастического реализма, как в романе Михаила Булгакова «Мастер и Маргарита». Подобные произведения формируют у читателей гармоничное понимание жизни, ориентируют на высокие нравственные и гражданские ценности.

Нынешняя, завязанная на коммерческий успех, литература ставит перед собой другие задачи — развлечь, ошеломить, изумить. Поэтому на полках книжных магазинов сейчас много эротики, фантастики, антиутопий, изощренных, я даже сказал бы, извращенных в психологическом плане, детективных произведений.

Сами же читатели разделились на людей «потребляющих» и «выживающих». Первые приобретают определенного образца литературу, вторые практически не тратят деньги на книги, хватило бы на хлеб и оплату ЖКХ.

По схожему принципу разделились и писатели. Для одних литература — это обобщение их личного человеческого опыта. Они полагают, что их произведения смогут оказать какое-то влияние на общество только в том случае, если написанное прошло через их душу и личность. Эти писатели не гонятся за славой, работают, не оглядываясь на сиюминутную конъюнктуру. Другие ставят во главу угла коммерческий успех, опираются на иную систему нравственных и творческих координат. Примером могут послужить сотни детективов наших прекрасных женщин.

— Получается, что «настоящая» литература предназначена для узкого круга людей, соответственно, она имеет меньшее влияние на общество?

— Все люди разные, у всех разный уровень жизни, сознания, образования. Но, так или иначе, все грамотны, все, по крайней мере, время от времени, нуждаются в каком-то чтении. При естественном развитии литературного процесса и правильной государственной политике в области культуры для каждой социальной категории обязательно находится своя книга, причем достаточно высокого качества.

Раньше такая система действовала четко. Любители детективов читали Юлиана Семенова. Интеллигенты — Юрия Трифонова. Радетели за народ и национальные традиции — Владимира Солоухина, Дмитрия Балашова, Владимира Чивилихина. Литература, вообще, очень разнообразна, как сама жизнь. Ее также можно сравнить с небоскребом: на каждом этаже свои авторы, свои читатели, своя система взаимоотношений.

Каждый писатель, обобщая свой жизненный опыт, выражает духовное состояние той социальной прослойки, к которой относится. Великий писатель ломает эти перегородки и выражает самоощущение всего народа. Такие произведения входят в сокровищницу мировой литературы. Пушкин, например, не только выразил самоощущение народа, но и явился создателем русского литературного языка, которым мы пользуемся и сегодня.

Язык — это душа народа. Пока он развивается, пока в нем рождаются новые слова, образы, понятия, метафоры — народ и государство живы.

Поэтому роль литературы, писателей в жизни общества огромна, хотя и не все это понимают.

В России сегодня, к сожалению, единое литературное пространство разрушается, престиж профессии писателя падает. Если раньше писатель был властителем дум, то сегодня оказался в арьергарде общества. Нужно изменить эту ситуацию, иначе нас ждут печальные времена.

— Из-за засилья массовой литературы образовалась тенденция ухода в иллюзии, абстракции, ухода от реальности. Вы можете обозначить ту литературу, которая является, как и положено, настоящим ответом на окружающую действительность?

— Такая литература, безусловно, существует. Многие талантливые писатели, особенно из российской глубинки, выходят к всероссийскому читателю именно через наш журнал «Роман-газета». К примеру, мы первыми опубликовали роман Захара Прилепина «Патология» о чеченской войне. Только за последние несколько лет на страницах журнала публиковались такие авторы, как Валентин Распутин, Александр Проханов, Сергей Шаргунов, Виктор Пронин, Евгений Шишкин, Георгий Пряхин, Борис Агеев из Курска, Андрей Антипин из Барнаула, Павел Крусанов из Санкт-Петербурга, Михаил Чванов из Уфы, Петр Краснов из Оренбурга. В следующем году мы планируем напечатать новый роман самого популярного российского писателя Юрия Полякова «Любовь в эпоху перемен», прозу Владимира Личутина, Александра Кондрашова, других известных писателей.

«Роман-газета» публикует литераторов и из так называемого зарубежья. Недавно вышел номер с произведениями эмигранта первой волны, сибиряка Георгия Гребенщикова, а скоро выйдет сборник писателя из Ставрополя Ильи Сургучева. Эти литераторы не приняли октябрьскую революцию, но при этом остались патриотами России, пронзительно и с болью описавшими крах империи, гражданскую войну и беды жизни в эмиграции.

Как дань истории литературы, мы только что опубликовали роман Всеволода Кочетова «Чего же ты хочешь?». Он не переиздавался почти полвека. Кстати, единственное в СССР книжное издание этого произведения было осуществлено как раз в Беларуси по решению Петра Машерова в начале семидесятых годов. Большая часть тиража так и не дошла до читателя. Кочетов в этом романе исследовал те негативные процессы, которые в итоге привели к распаду Советского Союза. Думаю, напомнить об этом сейчас очень важно.

Есть писатели услышанные, есть неуслышанные, а есть еще те, которых замалчивают. Кочетов как раз и был таким вот неуслышанным и замалчиваемым писателем. Таким же неуслышанным был и Валентин Иванов, чей роман «Желтый металл» о спекуляции золотом в СССР, не переиздававшийся после 1956 года, мы также напечатали в своем журнале.

«Роман-газета» в меру своих возможностей восполняет пробелы. В следующем году мы планируем опубликовать роман Владимира Солоухина «Мать-мачеха» — пронзительное произведение о жизни молодых людей в последние «сталинские» годы, историческое исследование сына Анны Ахматовой, создателя теории этногенеза Льва Гумилева «От Руси к России». Этот труд поможет читателю осмыслить место славянской культуры в мировой истории, разобраться в прошлом и, возможно, будущем славянских народов. А вообще, нет такого хорошего современного русского писателя, который бы не публиковался в «Роман-газете».

— Можете ли вы отметить точки соприкосновения белорусской и русской литератур?

— Я с глубоким уважением отношусь к белорусской литературе. У меня вызывает большую симпатию и то, как государство относится к ее развитию. Мне кажется, находясь внутри белорусской культуры, писатель обязательно соприкасается с русской и благодаря этому синтезу выходит на новые творческие рубежи. Я знаю ваших классиков Янку Купалу, Якуба Коласа, Максима Танка, Петруся Бровку, современных писателей Сергея Трохименка, Елену Попову, Олега Ждана, Валерия Казакова, Алену Браво и других. Я с огромным удовольствием читаю белорусскую поэзию (с прозой мне сложнее), белорусский язык очень красивый, образный, берущий за душу. Среди славянских языков он занимает достойное место.

Я живу в Москве, но у меня есть дом в Псковской области на границе с Беларусью, где я часто смотрю белорусское телевидение и слушаю ваше радио (российское почему-то плохо ловится). Поэтому я в курсе белорусских новостей и воспринимаю их с большим интересом. Возможно, потому я с такой симпатией отношусь к Беларуси и понимаю ваш язык.

Российскому читателю хочется больше знать о жизни современной Беларуси. Наши знания о ней очень поверхностны. На слуху общие выражения вроде «родственный народ», «Союзное государство», беглая информация из СМИ. А литература, которая отражает духовную жизнь белорусов, как мне представляется, пока недоступна российскому читателю.

Ирена КОТЕЛОВИЧ

katsyalovich@zviazda.by

Толькі маладосць, толькі творчасць

$
0
0

Мой дзень пачынаецца: проза і паэзія маладых. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2015. — 376 с.

18-28

Больш як чатыры дзясяткі творцаў, некалькі соцень вершаў і апавяданняў. Самыя новыя імёны беларускіх паэтаў і празаікаў. Самыя свежыя творы. Самыя шчырыя жаданні і памкненні. Пад вокладкай зборніка «Мой дзень пачынаецца», у якасці ўкладальніка якога выступіў паэт, галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратарура» Віктар Шніп, сабраны вершы і апавяданні маладых беларускіх творцаў. Можна сцвярджаць, што гэтае выданне — калектыўны партрэт беларускай літаратуры ў будучыні, такой, якой яна стане праз адно-два дзесяцігоддзі, калі сённяшнія дэбютанты «стануць на крыло» і займеюць уласны, гучны і пазнавальны голас.

Разгортваючы выданне падобнага кшталту, ніколі не ведаеш, што чакае цябе пад яго вокладкай. Эксперыменты? Правакацыі? Новыя літаратурныя формы і празаічныя сюжэты? Новы погляд на творчасць? Тут усё магчыма, і дэбют маладога аўтара можа стаць сюрпрызам нават для самага падрыхтаванага чытача. Зрэшты, калі зірнуць на змест новай кнігі, то можна пабачыць і досыць вялікую колькасць ужо вядомых у літаратурных колах імёнаў. Так, празаікі Алена Мальчэўская, Ксенія Шталянкова, Алёна Беланожка і Сяргей Календа маюць свае кнігі. Паэты Яна Явіч, Кацярына Масэ, Людміла Клачко выдалі зборнікі вершаў, а паэт Міхал Бараноўскі знаёмы публіцы і як музыкант, аўтар песень і лідар гурта «Нельга забыць». Паэтка Ганна Чумакова таксама часта з’яўляецца на сцэне і выконвае песні на ўласныя вершы.

Пра што і як пішуць маладыя? Калі казаць пра паэтычны складнік зборніка «Мой дзень пачынаецца», то варта адзначыць прыхільнасць юных творцаў да рыфмаванага верша, тэм кахання, адзіноты, зварот да мінулага, спробы адчуць сябе сведкам падзей Вялікай Айчыннай вайны. Тут ёсць і філасофскія разважанні пра сэнс існавання чалавека і пошук свайго месца ў свеце. Што тычыцца прозы, то дыяпазон тэм і жанраў тут намнога большы. Гэта і антыўтопіі пра свет, які мог бы існаваць пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (з адсылкай да беларускіх казак), і фэнтэзі пра цмокаў, і міфалагічныя казкі, і гісторыі ў стылі амерыканскіх фільмаў для падлеткаў, і расповеды пра неверагоднае каханне беларускі і італьянскага скульптара. Маладыя празаікі пішуць апавяданні, эсэ, успаміны, іх прываблівае жыццё творчых асоб — мастакоў, фатографаў, музыкантаў.

Вельмі выразна ў творах аўтараў-пачаткоўцаў гучыць урбаністычная тэма — гэта і ўспаміны пра маленства ў родных маленькіх гарадках, і ўражанні ад жыцця ў беларускай сталіцы. Таму часта героямі твораў з’яўляюцца гарадскія трамваі, дамы, вуліцы, нават старая брукаванка. Светлым сумам поўняцца старонкі, дзе маладыя творцы прыгадваюць свае школьныя гады, родныя мясціны, настаўнікаў, сяброў, кнігі, што калісьці былі любімымі, маленькія сакрэты і звычкі, што амаль сцёрліся з памяці і толькі час ад часу выплываюць з туману ўспамінаў.

Ёсць у кнігі «Мой дзень пачынаецца», апроч магчымасці пазнаёміцца з новымі імёнамі айчынных творцаў, яшчэ адна станоўчая рыса. Выданне можа стаць добрым натхняльнікам для тых аўтараў, якія пакуль пішуць «у стол» (ці папку ў камп’ютары) і саромеюцца паказаць свае творы шырокай аўдыторыі. Магчыма, менавіта на такі эфект разлічвалі выдаўцы, калі побач з імёнамі творцаў пазначалі толькі гады іх нараджэння. Маўляў, няважна, дзе і кім працуе аўтар, дзе ён нарадзіўся і вучыўся, важныя — толькі творчасць, толькі маладосць.

Кожны вядомы пісьменнік калісьці быў дэбютантам і пачынаў свой шлях з адзінкавых публікацый у літаратурна-мастацкай перыёдыцы і калектыўных зборніках. Галоўнае — пісаць, ствараць, быць шчырым з сабой і чытачом.

Марына ВЕСЯЛУХА

Кітайскі вектар мастацкага супрацоўніцтва

$
0
0

У гасцях у Выдавецкім доме «Звязда» пабывала намеснік дырэктара Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта спадарыня Лю Сулін.

18-27

На сустрэчы, у якой з беларускага боку прынялі ўдзел дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч і намеснік дырэктара — галоўны рэдактар часопіса «Нёман» Аляксей Чарота, абмяркоўваліся пытанні беларуска-кітайскага літаратурнага супрацоўніцтва. Спадарыню Лю Сулін праінфармавалі пра тыя выданні кітайскіх аўтараў, якія былі здзейснены ў Выдавецкім доме «Звязда» ў апошні час. А гэта — серыя з чатырох паэтычных зборнікаў «Светлыя знакі: паэты Кітая», анталогія кітайскай літаратуры
XX стагоддзя на беларускай мове «Стагоддзе на знаёмства», а таксама аўтарская анталогія Міколы Мятліцкага, складзеная з перакладаў кітайскай паэзіі — «Пад крыламі Дракона. Сто паэтаў Кітая». Супольна з Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ «Звязда» выпусціла кнігу «Беларусь вачыма кітайцаў» і «кітайскі нумар» часопіса «Нёман», дзе прадстаўлена проза маладых пісьменнікаў Паднябеснай.

Зараз у «Звяздзе» ідзе праца над зборнікам вершаў Лі Хэ. Укладальнік і аўтар большасці перакладаў — старшы выкладчык кафедры ўсходніх моў факультэта міжнародных адносін БДУ Алена Раманоўская. Работа па пераўвасабленні мастацкага свету славутага кітайскага паэта ідзе з арыгінала, з кітайскай мовы. Другая тэма, якая абмяркоўвалася падчас сустрэчы, — падрыхтоўка новага выпуску «Нёмана» з перакладамі сучаснай кітайскай прозы на рускую мову. Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ становіцца надзейным партнёрам беларускага боку ў справе пашырэння беларуска-кітайскіх літаратурных сувязяў.

Сяргей Шычко

Дзецям — нашу душу

$
0
0

Пішу для дзяцей аповесць-казку «Грошык і таямнічы кошык». Натхніў і, па сутнасці, заказаў гэтую творчую працу Беларусбанк. Салідная дзяржаўная ўстанова распачала і паспяхова праводзіць маштабную праграму па фінансавай адукацыі сучасных дзяцей. Давайце парадуемся: дзяржава зацікаўлена ў тым, каб яе спадчыннікі смялей асвойвалі пытанні сям’і, грамадства, бо вельмі ж хутка давядзецца прымаць ад дарослых усю краіну.

19-13

Разам з аповесцю вяду «Школку Грошыка». Дадаткова задаю сваім чытачам пытанні. І даволі няпростыя: пра сямейны бюджэт, крэдыт, пластыкавыя карткі, фінансавыя аперацыі. І мае банкаўскія кансультанты часам робяць заўвагу: ці зразумела ўсё гэта дзецям? Аднойчы нават засумняваліся: ці разгадаюць яны сэнс народных прымавак: «схавай тры грошы на зязюльку», «сквапнаму рубель даражэйшы за душу», «грош гроша шукае»? Але дарэмнымі аказаліся трывогі дарослых. Па той пошце, якую атрымлівае «Вясёлка», мы яшчэ раз пераканаліся: веды па фінансавай асвеце дзяцей мы кідаем ва ўрадлівую глебу. А калі ў музеі Беларусбанка падводзілі вынікі гэтай вучобы, адзін юны фінансіст з Брэстчыны ўпэўнена заявіў: «Хачу пасля школкі Грошыка вучыцца ў інстытуце. Хачу стаць дырэктарам банка».

Жаданне дзяцей прымаць эстафету жыцця ад бацькоў вельмі яскрава праяўляецца ў маштабнай праграме нашай дзяржавы і ЮНІСЕФ «Гарады, дружалюбныя да дзецей». Што гэта за рух? Горад разам з маладзёжнымі, дзіцячымі арганізацыямі распрацоўвае праграму па ўдзеле юных спадчыннікаў у дзяржаўных справах. Працуюць дзіцячыя парламенты. Яго актывісты прымаюць удзел у абмеркаванні і вырашэнні гарадскіх праблем самых розных кірункаў. Я ўдзельнічаю ў Каардынацыйнай камісіі, якая падводзіць вынікі гэтай працы. Галасаваў за тое, каб высокае, пачэснае званне «Город, дружалюбны да дзяцей» прысвоіць Наваполацку, Жодзіна, Пінску, Салігорску, Брэсту… І гэта здорава, што мы маем цэлыя рэгіёны, у якіх з дзецьмі не сюсюкаюць, а смела выводзяць іх на прасцяг жыцця, дапамагаюць бачыць усю яго вірлівасць і даручаюць удзельнічаць у справах дарослых.

Як член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, удзельнічаю ў прэзідэнцкіх, урадавых нарадах, выступаю на іх, абмяркоўваем разам дзяцячыя праграмы. Хто не ведае, скажу: прынята прэзідэнцкая праграма «Дзеці Беларусі». Гэта даволі аб’ёмны дакумент. У ім кожны радок прадуманы, фінансава пралічаны і скіраваны на канкрэтных выканаўцаў. Там прапісаны задачы многіх дзяржаўных структур па барацьбе з сіроцтвам, па выпуску дзіцячага харчавання, удасканаленні аховы здароўя, адпачынку, развіцці творчага патэнцыялу дзяцей.

Часам сяджу на высокіх нарадах, слухаю даклады міністраў, пракурораў, выканкамаўцаў і дзіўлюся, радуюся: дзяржаўныя людзі высокіх рангаў адказна ставяцца да дзяцячых праблем. Адрасна вядомы ўсе небяспечныя сем’і, па прозвішчах вядомы ўсе праблемныя дзеці. А калі гэта ёсць, то і работа праводзіцца адрасна.

Нейкі скептык, прачытаўшы мой пазітыў, пачне прыводзіць прыклады негатыву. Ды мне і самому даводзіцца вельмі часта разблытваць цяжкія дзіцячыя «вузлы», якія, на жаль, завязваюць і самі бацькі, і некаторыя чыноўнікі-казёншчыкі. Зразумела, праблемы не вырашаюцца ў адначассе. Але ж мы рухаемся ў правільным кірунку, у тым, які вядзе да прызнання дзяцей грамадзянамі, як гэта засведчана ў законе «Аб правах дзіцяці».

Дваццаць сем гадоў я ўзначальваю Беларускі дзіцячы фонд. Наша дабрачынная грамадская арганізацыя ўдастоена прэміі Прэзідэнта за духоўнае адраджэнне. Пра нашы плённыя здабыткі можна гаварыць доўга і зацікаўлена. Назаву адну толькі перамогу. Мы здолелі стварыць 42 сямейныя дзіцячыя дамы. Гэтым, па сутнасці, разабралі ў сем’і пяць дзяржаўных сіроцкіх устаноў. Мы з адказнасцю ставімся да вырашэння дзіцячых праблем, таму дзяржава ўдзячна ацэньвае клопаты сапраўдных сяброў дзяцей.

Некаторыя акцыі, якія распачаў наш фонд, цяпер набылі высокі дзяржаўны статус. Гэта калядныя, пераднавагоднія сустрэчы з сіротамі, хворымі дзецьмі, інвалідамі. А ўсё пачалося з акцыі «Хворым дзецям — нашы сэрцы». Мы ініцыіравалі шырокае святкаванне Міжнароднага дня абароны дзяцей, прысуджэнне найлепшым сем’ям краіны, якія выхоўваюць пяць і болей дзяцей, прэміі імя Героя Савецкага Саюза палачанкі Зінаіды Міхайлаўны Тусналобавай-Марчанкі. Яна вярнулася з вайны без рук і ног, стварыла моцную сям’ю, выхавала прыстойных дзяцей.

Каторы год мы прысуджаем актывістам фонду знакавую прэмію «Сябар дзяцей». Сярод лаўрэатаў — людзі самых розных прафесій, званняў, пасад. Але нязменна з адной якасцю: яны бязмежна любяць дзяцей і робяць усё, каб Беларусь па-сапраўднаму стала краінай, у якой здзяйсняецца самы гуманны лозунг «Усё найлепшае — дзецям». Нашу фондаўскую прэмію можна было б зрабіць урадавай, падняць, узвысіць яе статус. Чым болей будзе шчырых сяброў у дзяцей, тым больш паспяхова будуць вырашацца ўсе іх праблемныя, жыццёваважныя задачы.

Хацеў бы агучыць яшчэ адну шчымлівую тэму. Яна вельмі блізкая майму сэрцу, маёй прафесійнай працы. За 37 гадоў творчага жыцця ў дзіцячым часопісе «Вясёлка» час вывеў адну важную аксіёму. У якое б стагоддзе ні ляцелі гады, нязменным для вясёлкаўцаў застаецца трыадзіная задача: навучыць дзяцей любіць сваю Айчыну, далучыць іх да мовы, культурнай спадчыны народа і закласці ў іх душах глыбокую павагу да дарослых людзей, якія вядуць іх за руку ў вялікае жыццё. З гэтымі задачамі, здаецца, мы спраўляемся.

Больш за тое, год таму мы выйшлі з ініцыятывай выпускаць новы беларускамоўны часопіс «Буся» — для дашкольнікаў. Такога выдання наведвальнікі дзіцячых садкоў ніколі не мелі. А іх жа — каля паўмільёна. І мы неадкладна атрымалі дзяржаўную падтрымку. Міністэрства інфармацыі зарэгістравала часопіс «Буся», Міністрэства адукацыі падтрымала яго канцэпцыю, «Белпошта» ўключыла ў каталог. І «Буся» запрацаваў з дзецьмі! Выходзіць, не трэба лямант учыняць, што гіне мова, а ўсе мы давайце ўсвядомім, што можам зрабіць канкрэтнае, каб мова — душа народа — мела адпаведныя «мускулы», падтрымку і нашу нязменную, нястомную любоў да яе.

Давайце кожны паасобку і ўсе разам будзем па-дзяржаўнаму дбаць пра нашых спадчыннікаў. Яны ідуць за намі. І вельмі ж хутка сталеюць. Яны заменяць нас усіх і павядуць краіну далей. А вось з якім настроем яны прымуць ад нас эстафету, як будуць змагацца за суверэнітэт і незалежнасць роднай Беларусі, трэба думаць і клапаціцца цяпер. Усе ўмовы для плённай працы створаны. Дык за працу, шчыруны! Поспехаў вам, сябры Дзяцей.

Уладзімір ЛІПСКІ, галоўны рэдактар часопісаў «Вясёлка» і «Буся», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі

Віктар ШНІП: «Калі два пісьменнікі не могуць ужыцца разам, нехта з іх графаман»

$
0
0

У дзяцінстве ён насіў паказваць свае вершы Янку Купалу, а перад тым, як выкрышталізавацца ў адметнага беларускага паэта, паспеў пабыць і беспрацоўным, і грузчыкам. Сваімі разважаннямі пра жыццё, літаратуру і пісьменніцкае шчасце дзеліцца паэт, галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктар ШНІП.

19-2

Пра першы верш

Я нарадзіўся і рос у вёсцы Пугачы Валожынскага раёна. Да 15 гадоў у Мінску ні разу не быў, хоць да яго 50 кіламетраў. Жыў у «сваім» свеце, у даволі закрытай прасторы. Ведаў, што ёсць «тут», а «там» нічога няма, гэта ўсё прыдумана. Магчыма, існуе, а магчыма — не… Таму я фантазіраваў. Уяўляў, што збіраю войска, вызваляю свет ад злыдняў, будую замак дзесьці сярод лесу. А калі ў мяне ўжо быў замак і войска, я думаў пра тое, што трэба жаніцца — шукаць прынцэсу… І на гэтым звычайна ўсе мае мары заканчваліся, бо дзе ж яе знайсці?

Першы верш прыдумаў, калі мне было пяць гадоў. Жыў тады ў бабулі ў вёсцы Лягезы. Гэта былі 60-я гады, і я, слухаючы размовы старэйшых, пачуў, што Амерыка кагосьці бамбіць. І мне захацелася дапамагчы змагацца з ёй. Тады я не ведаў, што Зямля круглая, а ўяўляў яе пляскатай, і што тыя амерыканцы жывуць недзе пад намі. Але ў мяне не было экскаватара, каб дакапацца да іх, а рыдлёўкай капаць глыбакавата. Затое быў суседскі калодзеж, з аднаго боку якога бяром ваду мы, а з другога — тыя, хто жыве пад намі, амерыканцы. Я назбіраў камянёў (падумаў, што можна кінуць іх у калодзеж і трапіць якому-небудзь амерыканцу ў лоб) і пачаў кідаць. Здавалася, нават у кагосьці трапляў… Але тут выбегла суседка, убачыўшы, чым я займаюся, накрычала на мяне. Я ўцёк, і ад крыўды прыдумаў верш…

Пра кнігі і Леанарда Да Вінчы

У школе ўсе вялі дзённікі — запісвалі туды нейкія пажаданні, вершы, песенькі. Калі мне было 9 гадоў, да мяне трапіў такі дзённік. Трэба было нешта напісаць, і я ўспомніў, што мама спявала адну вельмі прыгожую песню. Вырашыў па памяці яе перапісаць. Пасля мама прачытала і сказала, што гэта не тая песня, а я нешта сам прыдумляў. І тады я зразумеў, што напісаў верш.

Бацькі асабліва не звярталі на гэта ўвагі: піша — і піша, чытае — і чытае. У вёсцы галоўнае было дапамагаць па гаспадарцы. Я ўмею і касіць, і араць, але і займацца нейкай творчасцю ніхто не забараняў. Калі хадзіў паказваць свае вершы Купалу ў Вязынку (вядома ж, яго не ўбачыў, але верыў у тое, што ён ёсць), мама (якая таксама не ведала, што ён памёр), запыталася, што Купала сказаў. «Каб я пісаў вершы, а вы мне давалі больш вольнага часу, не прымушалі шмат працаваць і куплялі кніжкі». І калі бацькі паехалі купляць мне рэчы ў школу, прывезлі кнігу Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», якую я амаль вывучыў на памяць. Пасля даведаўся, што ў сябра ёсць «Палескія рабінзоны». Я вымяняў гэтую кніжку на ножык, які скраў у бацькі — ён ім усё роўна не карыстаўся.

У 12 гадоў упершыню паглядзеў фільм пра Леанарда Да Вінчы. У дзяцінстве будучы мастак быў вельмі назіральным, усё занатоўваў, і я таксама стаў нешта запісваць і маляваць. Пасля быў перапынак, але з 18 гадоў, дзякуючы фільму пра Леанарда да Вінчы, я вяду дзённік. Пішу ў інтэрнэт — «Жывы часопіс», «Фэйсбук», але нешта заношу і ў сшытак.

Пра мову і выбар прафесіі

Школа ў Пугачах была цалкам беларуская, дома ўсе па-беларуску гаварылі, іншай мовы я і не чуў, хіба толькі па тэлевізары і па радыё. З рускай сутыкнуўся, калі паступіў у Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, мне было 15 гадоў. Экзамены здаваў па-беларуску, але, прабыўшы два тыдні ў горадзе, прыехаў дамоў і пачаў гаварыць па-руску. А тады сам сабе думаю: чаму гэта я не гавару так, як бацькі? І з таго часу стаў размаўляць толькі на роднай мове. Пытанняў наконт таго, на якой мове пісаць, таксама ніколі не ўзнікала.

Да нас на бульбу прыязджалі студэнты з Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума, і дома жылі выкладчыкі. Яны параілі паступаць да іх. Ну я і паступіў… Часам шкадую: мне трэба было скончыць 9-ты і 10-ты класы, каб не было потым ніякіх прыгод. Але ў старшыя класы трэба было хадзіць за сем кіламетраў у Дубравы — далёка.

Прыехаўшы ў Мінск, дасылаў вершы ў розныя газеты. У 16 гадоў мне прыйшло запрашэнне з «Чырвонай змены» на літаб’яднанне «Крыніцы» ад Яўгена Крупенькі. Пайшоў, і першым, каго там сустрэў, быў Яўген Гарадніцкі, мой зямляк з Ракава. Ён тады працаваў у выдавецтве з мастаком Міколам Селешчуком. Я крыху маляваў, і, каб мог падзарабіць, Яўген прывёў да яго. Селяшчук даў мне кніжку на афармленне. Я ўзяў, нешта маляваў, а пасля падумаў: «Які я мастак?» — і вярнуў кніжку.

Пра станаўленне

Літаб’яднанне стала для мяне своеасаблівай школай. У 23 гады выйшла мая першая кніжка. Пасля гэтага мяне адразу прынялі ў Саюз пісьменнікаў. Пасля заканчэння тэхнікума сем гадоў быў беспрацоўным. Працаваць на будоўлі не мог: як высветлілася падчас практыкі, баюся вышыні. Калі скончыў тэхнікум, нават не пайшоў забіраць дакументы. Існаваў за кошт ганарараў, зрэдку нейкія грошы браў у бацькоў, працаваў грузчыкам на лікёра-гарэлачным заводзе. А жыў я творчасцю. Калі прыехаў паступаць у Маскву ў Літінстытут, мне сказалі: «Ты сапраўдны паэт, а то ўсе тут правільныя».

Час вучобы найбольш паспрыяў творчаму раскрыццю. Я сябраваў з літоўцам, украінцам, рускім і палякам. Мы чыталі вершы, абмяркоўвалі, перакладалі адзін аднаго. Сама вучоба была творчая, бо вучыліся не 18-гадовыя студэнты, а асобы, якія ўжо ўваходзілі ў Саюзы пісьменнікаў. У 25 гадоў я быў самы малодшы на курсе.

Дзякуючы сустрэчы з Людмілай Рублеўскай я стаў амаль кожныя выхадныя хадзіць у тэатры, музеі. Сябры нават казалі: «Нас на бабу прамяняў».

Не хачу нікога пакрыўдзіць, але калі два пісьменнікі, муж і жонка, не могуць ужыцца разам, нехта з іх графаман. Не кажу, што мы такія ўжо вялікія, але сапраўдныя творчыя людзі разумеюць, хто што піша. Жонка — першая чытачка, і ад яе няма ніякай зайздрасці, поўнае разуменне.

Пра беларускую літаратуру

Літаратура не стаіць на месцы, яна як жывы арганізм. Калі я пачынаў пісаць у 70-я, 80-я гады, тады паўсюль былі «пратаптаныя сцежкі», рамкі, у якія пісьменнікі ці ўваходзілі, ці не. Але мы і цяпер можам бачыць, хто ў іх стараўся не ўпісвацца: Караткевіч, Барадулін, Стральцоў, Разанаў. Многія пісьменнікі нешта пісалі для «рамак», а нешта — па-за імі. Атрымлівалася штосьці сваё, і яны разумелі, што гэта застанецца. Былі часы, калі ў кнігах павінны былі быць нейкія «паравозікі» — пра камсамол, пра партыю. Калі няма — узнікаюць пытанні: кніжка не адпавядае часу. Цяпер шмат змянілася, кожны знайшоў сваю нішу, людзі сталі пісаць тое, што ім хочацца. І сапраўды, на кожны твор знойдзецца свой чытач. Пісьменнікі розныя, і я лічу, што гэта добра.

Нядаўна я рыхтаваў зборнік «Проза і паэзія маладых», там больш за 40 аўтараў узростам да 35 гадоў. Я бачу, што яны зусім па-рознаму пішуць. Майму пакаленню 30 гадоў назад у галаву такое не прыходзіла, бо мы глядзелі на старэйшых. Калі я ў 80-я гады пазнаёміўся з Адамам Глобусам, мы з іншымі пісьменнікамі збіраліся ў яго і пісалі хоку. Склалі кніжку, але ў выдавецтве яе «зарэзалі» праз нязвыклую форму. Цяпер такой праблемы няма, моладзь адчувае сябе вольнай, а таксама, што беларуская літаратура — гэта частка еўрапейскай літаратуры.

Сёння ў літаратуры захоўваецца рэалізм, толькі называецца ён па-іншаму — нон-фікшн (непрыдуманая літаратура). Празаікі крыху гультаяватыя: раней пісалі ад рукі, пасля друкавалі, працавалі доўга. А цяпер хутка набіраюць на камп’ютары, ды яшчэ і выбіраюць кароткія формы: 50 старонак — гэта ўжо раман. І героі нашага часу — у гэтых кароценькіх запісах. Мы героі, і пісьменнікі — героі.

Беларуская (вобразна кажучы) «Вайна і мір» напісана. Гэта цудоўна зрабілі пісьменнікі, якія перажылі калектывізацыю, вайну. А датычна аб’ёмаў эпапеі, дык добры верш у чатыры радкі часам больш значны, чым паэма ў 4 тысячы радкоў.

Дарэчы, чытачы нашы непатрабавальныя самі да сябе. Калі папросіш іх назваць сучасных беларускіх пісьменнікаў, якіх яны ведаюць, яны скажуць, што не ведаюць — і ганарацца гэтым.

Даволі шмат прыходзіць у выдавецтва людзей, якія лічаць сябе пісьменнікамі і просяць выдаць іх кніжку. Але не ўсё, што напісана і раздрукавана, з’яўляецца мастацкім творам. Няма школы, стылю. Пісьменнік павінен пачынацца з маленькага апавядання і паступова рухацца ў сваім развіцці. А калі чалавек адразу на 500 старонак піша — можа быць, вядома, ён геній, але, як правіла, нічога геніяльнага ў такіх творах няма.

Пра шчасце і каштоўнасці

Мы не цэнім тое, што ў нас ёсць. І толькі паглядзеўшы на чужое, звяртаем увагу на нашы каштоўнасці. Мы цікавыя свету не ўраджаем бульбы. Гэта ўсё добра, але яно кожны год мяняецца, а творы мастацтва застаюцца. А яшчэ Беларусь за мяжой ведаюць перадусім дзякуючы спорту. І гэта нармальна: найперш ідуць гладыятары, а пасля ўжо спевы.

Кожнае пакаленне шчаслівае і няшчаснае па-свойму. Але мы шчаслівыя тым, што жывём у сваім часе. Творчыя людзі шчаслівыя тым, што ім Бог даў нешта сказаць, пакінуць пасля сябе. Шчасце беларускага паэта ў тым, што ён — паэт. Трэба ва ўсім бачыць станоўчае, нельга заганяць сябе ў кут і шукаць ворагаў. Варта помніць, што жыццё сённяшнім днём не канчаецца, заўтра прыйдзе Мудры Гісторык і раскажа пра ўсё, што было.

Запісала Дзіяна СЕРАДЗЮК

seradzyuk@zvіazda.by

Напачатку было слова…

$
0
0

Модная сярод журналістаў гульня ў алфавіт была выкарыстана пры размове з галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць» Святланай Дзянісавай. Але не было б «Маладосці» без наватарства і эксперыментаў! Замест таго, каб выцягнуць з дзіцячай азбукі выпадковы набор літар, «апанентка» прапанавала націснуць пяць кнопак на клавіятуры. Так, маўляў, бліжэй да паўсядзённай практыкі. Якія, маўляў, літары пад руку трапяць, тыя і будуць «расшыфраваны». Дзіўна, але тое, што трапіла «пад руку», у выніку лёгка склалася ў слова. І гэта было… СЛОВА! Яно і было «расшыфравана» — на кожную літару сказана тое, што асабліва трывожыць або захапляе.

22-101

С

— Самалюбаванне. Часы, калі можна было дазволіць сабе «прыперці рэдактара да сценкі» ў выпадку яго нязгоды надрукаваць твор, апелюючы да фактаў папярэдніх публікацый, «б’ючы» на імя і «рэгаліі», мінаюць. Сама рэальнасць так пастанавіла. Колькі, бывае, прысылаецца твораў ад аўтараў, што маюць цэлыя спісы перамог на шматлікіх літконкурсах, розных там прэмій і званняў, нават выдадзеных кніг, а тэксты пры гэтым, даруйце за рэзкасць, чытаць немагчыма. Ці мусіць «Маладосць» «весціся» на аўтарскую самарэкламу, нават калі ўсё ў ёй сказанае — ад перамог на конкурсах да выдадзеных кніг — чысцюткая праўда? Не. Пакідаючы апісаныя ў самарэкламе поспехі на сумленні тых, хто меў да іх дачыненне, «Маладосць» няхай і надалей з’яўляецца тэрыторыяй, свабоднай ад якой бы там ні было кан’юнктуры, месцам, дзе вартасць тэкстаў вызначаецца выключна прафесійным бачаннем рэдактараў, дзе талент талентам і застаецца. І вось што мне яшчэ хацелася сказаць. Часам за аўтараў прапанаваных нам тэкстаў хадайнічаюць сапраўдныя мэтры. Аднаму пісьменніку школьніца прысвяціла верш, пра твор другога студэнт напісаў рэцэнзію… І паўстае пытанне «на засыпку»: што будзе браць пад увагу рэдактар — імя таго, каму прысвечана, пра твор якога напісана, ці ўсё ж якасць самога матэрыялу? «Маладосць» — такое выданне, якое не толькі за якасць дбае, але і мэтраў, якім «прысвячаецца», у крыўду нізавошта не дасць. Прыкра толькі, што часам тыя крыўдзяцца разам з аўтарамі. Няўжо ўсё роўна, у якім кантэксце бачыць у друку сваё імя?..

Л

— Легенда. Часопіс «Маладосць» — легенда. І калі астранамічны дзень пачынаецца ў мяне з малітвы за сябе і родных, то дзень працоўны — з думкі пра гісторыю тых дзвярэй, якія штораніцы адмыкаю сваім ключом. Не ў літаральным сэнсе, безумоўна, бо дзверы — гэта толькі дзверы. Але для мяне яны — партал. Шчоўк — і я трапляю туды, дзе кожная хвіліна павінна быць скарыстана і пушчана выключна на карысць. Не ганарыцца трэба тым, што ты працуеш на месцы, дзе працавалі Пімен Панчанка і Генадзь Бураўкін, а баяцца. Баяцца схібіць, баяцца сапсаваць. Проста баяцца. Гэта нашмат больш дзейсная практыка. Легенда — гэта калі трапечацца сэрца і па скуры бягуць мурашкі.

О

— Опцыі. Так я называю тое, што ўласціва або не ўласціва тым, хто працуе ў нашай рэдакцыі або прэтэндуе на гэтую працу. Опцыі «спазніцца на працу», «не выканаць заданне ў акрэслены тэрмін», «не стрымаць абяцанне», «схалтурыць», «пайсці па шляху найменшага супраціўлення» ў сапраўднага «маладосцеўца» адсутнічаюць. «Падыходзіць да справы арыгінальна», «мысліць стратэгічна» і «дзейнічаць рацыянальна» — просты, стандартны набор. Той, хто хоча працаваць у самым прэстыжным маладзёжным літвыданні краіны, лёгка адказвае на пытанні кшталту: «Колькі свежых ідэй прыйшло ў вашу галаву за апошнія дваццаць чатыры гадзіны?» І ўласнаручна робіць выданне, у якім працуе, самым прэстыжным.

В

— Вокладка. З яе «мастацкім рашэннем» літаратурнаму выданню складаней, чым якому іншаму. Сюжэтныя фотаздымкі з героямі часу «Маладосць» на сваіх вокладках ужо размяшчала. Працы маладых мастакоў і дызайнераў (самая частая прапанова пры пошуку свежых ідэй) — таксама. Трафарэтныя «пытальнікі», яны ж паўшар’і галаўнога мозга, яны ж яркі фон для шэрай безаблічнай постаці прайшлі праз частку «нулявых» і змяніліся выявай «Залатой літары» — як сімвала поспеху. Шчаслівыя твары юных паэтаў — было. Кветкі ў якасці папярэджвання, што першы поспех — гэта толькі «кветачкі», і каб не аказаўся дэбют «пустацветам», каб літаратурная творчасць прынесла плады, патрэбна ўпартая, нястомная, цяжкая праца, — таксама ў змястоўным мінулым. Што наперадзе? Сёлета «Маладосць» «запусціла» праект «Прозвішчы», даўшы маладым мастакам магчымасць «убачыць» сваіх Агінскага, Ажэшку, Драздовіча, Быкава, Цётку, Баршчэўскага з Нікіфароўскім… Чаму без імёнаў? Ды лічыцца, што адукаваны чалавек (якім, безумоўна, чытач «Маладосці» з’яўляецца) дакладна ведае, як завуць таго ці іншага генія нашай культуры, а фамільярнасць тут ні пры чым. Найбліжэйшым часам рэдакцыя правядзе чарговы brаіnstоrmіng — і стане вядома, якой будзе вокладка «Маладосці» ў 2016-м. А пакуль што можна ўпэўнена паведаміць, што часопіс чакае ўвогуле новы дызайн.

А

— Амбіцыі. Часопіс «Маладосць» для тых, хто мае амбіцыі. Хто іх мае, той не прышле ў рэдакцыю тэкст, які не «адляжаўся», не перачытаўся «як чужы». Амбіцыйны паэт не прынясе падборку з вершамі, якія ўжо недзе друкаваліся або былі вернуты. Навошта? Амбіцыйны празаік не будзе ўласнаручна даваць свайму твору ацэнку — быццам набіваючы кошт. Дзеля чаго? Амбіцыйны публіцыст піша толькі тое, што трэба. Як праверыць, што напісана толькі тое, што трэба? Такі тэкст немагчыма скараціць, пад такі тэкст уражаны рэдактар са слязьмі шчасця на вачах гатовы аддаць любую колькасць старонак. За «вадзяністы» тэкст я «дзякуй» не скажу, а вось за высечаныя нізавошта дрэвы магу зрабіць аўтару вымову, і няхай не крыўдуе. Бо часам бываюць цэлыя кавалкі ні пра што, або паўторы, або нічым не абгрунтаваныя адступленні. Амбіцыйны журналіст не звяртаецца да героя інтэрв’ю па імені, не вітаецца, не развітваецца, не гаворыць «дзякуй» і не жадае поспехаў — гэта лішняе ў тэксце, гэта «за кадрам», пра гэта чытач і без таго ведае. Журналістыка паспяховых часопісаў — гэта рацыянальная, ашчадная журналістыка, яна не адбірае ў чытача лішні час, а ў выдання — лішнюю паперу. Амбіцыйны літкрытык? Ён будзе пісаць, а не адмаўляцца ад гэтай працы па той прычыне, што за яе «мала плацяць». Урэшце, «Маладосць» стваралася для тых, хто не можа не пісаць…

Запісала Любоў Вабішчэвіч

Фота Наталлі Асмолы


Ад журналістыкі да літаратуры — адзін крок…

$
0
0

…праз браму мар.

Журфак БДУ заўсёды быў тым месцам, дзе пачыналі свой творчы шлях не толькі будучыя «акулы пяра», але і пісьменнікі: Генадзь Бураўкін, Пятро Васючэнка, Анатоль Вярцінскі, Леанід Дайнека, Барыс Сачанка, Янка Сіпакоў — гэты спіс можна падаўжаць, здаецца, бясконца. У Інстытуце журналістыкі БДУ і цяпер не забываюцца на сваю цесную сувязь з літаратурай — новых «зорак» тут ужо пяць гадоў шукаюць на конкурсе «БрамаМар», дзе з першапачаткоўцамі працуюць прызнаныя майстры. Пра тое, чым апошні адрозніваўся ад папярэдніх, куды вядуць шляхі новай беларускай літаратуры і якія праблемы турбуюць сучасную творчую моладзь, расказаў адзін з арганізатараў, дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ Уладзімір КАПЦАЎ.

22-2

Ула­дзі­мір Кап­цаў са сту­дэнт­ка­мі трэ­ця­га кур­са Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі БДУ
На­дзе­яй Краў­чук і Мар’­яй Ян­ко­віч, якія бу­дуць ар­га­ні­зоў­ваць кон­курс «Бра­ма­Мар» у на­ступ­ным го­дзе.

Стаўка на самых юных

— Штогод у арганізацыі конкурсу нешта мяняецца. Мы адэкватна глядзім на свае магчымасці, адпаведна выбіраем і фармат для «БрамаМар». Сёлета вось вырашылі больш актыўна прыцягваць школьнікаў. У нас і раней была асобная намінацыя для юных аўтараў— «БрамаМар-юні», але ў гэтым годзе яе ўдзельнікі фактычна выйшлі на першы план — як па колькасці твораў, так і па іх якасці. Такая своеасаблівая «хвіліна славы» для школьнікаў.

Самая вялікая арганізацыйная праблема — данясенне інфармацыі да ўдзельнікаў. Для мяне дзіўна, што ў сучасным тэхнічна развітым грамадстве ўзнікае такое пытанне. Нярэдка даводзіцца чуць ад студэнтаў, што яны банальна не ведалі аб правядзенні конкурсу. Аналагічная праблема ўзнікае і са школамі — многія проста не адгукаюцца на нашы запрашэнні. Тым не менш яркіх і таленавітых школьнікаў хапае.

Яшчэ адзін наш сёлетні эксперымент — вызначэнне пераможцаў. Раней тэксты дасылаліся загадзя, мы фарміравалі шорт-ліст, потым праводзілі другі тур з агульнымі творчымі заданнямі для фіналістаў, па выніках якога журы вызначала пераможцаў. Цяпер жа прапанавалі пісьменнікам, якія праводзілі майстар-класы для ўдзельнікаў, прыдумаць свае творчыя заданні. Моладзь іх выконвала, а пераможцу выбіралі, так бы мовіць, на месцы па выніках працы. Можа быць, гэта дадало суб’ектывізму, бо кожнаму патрэбен розны час на тое, каб напісаць штосьці годнае… Але адначасова вырас і ўзровень «драйву», а гэта вельмі важна. Вось у такім спалучэнні амаль спартыўнай канкурэнцыі і літаратуры, як мне падаецца, маладым аўтарам было цікава працаваць.

Калі казаць пра саміх удзельнікаў, дык сфарміраваць нейкі зборны партрэт цяжка. Вядома, больш за ўсё да нас прыходзіць студэнтаў-філолагаў, але і «фізікі» не з’яўляюцца рэдкім выключэннем. Напрыклад, на самым першым конкурсе ў намінацыі «Паэзія» пераможцам стаў хлопец з фізіка-матэматычнага факультэта БДУ. Усё вызначае талент. У той жа час мы, так бы мовіць, «вярбуем» на журфак школьнікаў: сёлета сем удзельнікаў «БрамаМар» сталі студэнтамі нашага факультэта.

Люстэрка «дарослай» літаратуры

— Мы традыцыйна не маем праблем з работамі ў намінацыях «Проза» і «Паэзія» — яны заўсёды карыстаюцца папулярнасцю. Затое здараюцца неспадзяванкі на іншых «франтах», і гэта адлюстроўвае нашу агульную карціну ў літаратуры.

Узяць, напрыклад, драматургію. Штогод сутыкаемся з тым, што драматычныя творы — гэта адзінкавы тавар на літаратурным рынку. Пятро Васючэнка, які некалькі разоў быў членам нашага журы, кажа, што драматургам можна стаць толькі пасля 40 гадоў. І я разумею, што ён хоча сказаць, — драматургія ці эпічная проза патрабуюць ад аўтара пэўнага жыццёвага досведу. Паэтам можна нарадзіцца на свет і рэалізавацца амаль у любым узросце, узгадаем тую ж Віку Трэнас. Такім чынам, я пагаджаюся са спадаром Васючэнкам, але ад намінацыі мы не адмаўляемся, каб не страцілі свой шанц тыя, у каго ёсць задаткі.

Велізарная праблема і з крытыкай — пэўна, нават большая, чым з драматургіяй. І гэта таксама адлюстроўвае агульны стан — у нас зусім мала сапраўды таленавітых крытыкаў у розных сферах, калі весці размову не пра старэйшае пакаленне, а пра больш маладых. Бо крытык павінен валодаць такім жа талентам, як і пісьменнік. Мы таксама прынцыпова працягваем праводзіць конкурс і па гэтай намінацыі. Сёлета цалкам сканцэнтраваліся на кінакрытыцы і не прагадалі. На другім курсе спецыяльнасці «вэб-журналістыка» знайшліся зацікаўленыя ў гэтым студэнты, яны даслалі з дзясятак работ і «піярылі» намінацыю на сваім сайце. Іх прачыталі прафесіяналы — галоўны рэдактар часопіса «На экранах» Людміла Перагудава, загадчыца нашай кафедры кінакрытык Людміла Саянкова. Пасля гэтага адбыліся і персанальныя размовы паміж імі. Студэнты зразумелі, што яны нешта могуць не толькі ў вэб-журналістыцы, але і ў крытыцы, і калі ўсё будзе ісці як след, яны знойдуць сябе ў гэтай творчай галіне. Калі так здарыцца, я палічу, што конкурс сёлета сваю задачу выканаў. Дарэчы, менавіта ўвядзенне моладзі ў пэўную літаратурную «тусоўку» я лічу адной з галоўных задач «БрамаМар».

Калі размаўляць пра тэматычнае кола, то тут трэба адзначыць галоўнае — удзельнікі пішуць пра ўсё. У іх творах закранаюцца ўсе без выключэння традыцыйныя тэмы. Хутчэй за ўсё, гэта абумоўлена ўзростам. Маладосць — час, калі цябе цікавіць увесь свет, ты не абмяжоўваешся адной ці некалькімі сферамі. З іншага боку, разуменне многіх жыццёвых з’яў у маладых аўтараў бывае максімалісцкім ці занадта спрошчаным. Яны пакуль не бачаць, што некаторыя рэчы складанейшыя, чым яны здаюцца на першы погляд.

Мы неяк спрабавалі спецыяльна задаць адну тэматыку — ваенную, — але не магу сказаць, што атрымалася добра. Было мала «жывых» тэкстаў. І ў гэтым ёсць свая праўда жыцця, бо паэзія таксама грунтуецца на перажытым. А пакаленне тых, хто бачыў вайну, паступова адыходзіць. Моладзь усё менш чуе пра тыя падзеі з першых вуснаў і гэта скажае ўспрыманне.

На якой мове пісаць?

— Моўнае пытанне вельмі няпростае. Умова, якую нам ставяць спецыялізаваныя выданні, — «мы надрукуем толькі па-беларуску». Прозу моцных маладых аўтараў могуць перакласці, праўда, не ўсе разумеюць, колькі нюансаў аўтарскага стылю пры гэтым страчваецца. Мы імкнёмся, каб конкурс быў максімальна раўнапраўным і адкрытым для ўсіх, але атрымліваецца, што ў беларускамоўных аўтараў ёсць прыярытэт.

З іншага боку, самі разумеем, што беларускае трэба падтрымліваць, таму праводзім свае вечарыны на мове. Некалі нават жартавалі, што графаманам прасцей быць, калі пішаш па-руску, чым калі па-беларуску. Але не трэба адыходзіць ад рэальнасці — пераважная большасць моладзі размаўляе па-руску, гэтая мова стала для іх роднай. Калі чалавек піша на рускай мове і робіць гэта таленавіта, то навошта яму замінаць? Магчыма, падтрымка стане для яго прыступкай ва ўсведамленні таго, што беларускі пісьменнік павінен пісаць толькі па-беларуску, асабліва што датычыцца празаікаў. Не трэба разбураць усё ў самым пачатку: «Пішаш па-руску? Ну і пішы сам для сябе».

Калі паэт з Магілёва Дзмітрый Дзмітрыеў адным радком змог перадаць усю гісторыю мінулага стагоддзя, але зрабіў гэта па-руску, гэта не змяншае яго геніяльнасці: «Арийская спичка, сгорев безвозвратно, обнаружит в себе чернокожего брата». Дарэчы, цяпер ён піша і па-беларуску, што толькі пацвярджае маю папярэднюю думку.

Добра, што «БрамаМар» не становіцца зусім «камерным» конкурсам, хоць у самым пачатку і была прапанова праводзіць яго выключна для журфакаўскіх студэнтаў. У нас шырокая геаграфія, вялікая колькасць удзельнікаў… Дарэчы, ёсць нават маленькая традыцыя: фіналісты-журфакаўцы вяртаюцца да нас ужо ў якасці арганізатараў.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Джаспер &Эмілі

$
0
0

Ён і творы свае называе заўсёды двума словамі праз гэты злучнік — «Джаспер & Эмілі», «Трубакладчык & Сцяна», «Горад & Маска», — і сам на такі ж манер прадстаўляецца: Аляксандр Змушка & Саша Тэмлейн. Першы — кандыдат біялагічных навук, навуковы супрацоўнік аддзела біятэхналогіі Інстытута пладаводства, другі — пісьменнік, які працуе ў жанрах навуковай фантастыкі, прыгодніцкага, філасофскага і гумарыстычнага фэнтэзі, альтэрнатыўнай гісторыі і дзіцячай казкі.

22-111

Джаспер быў дрэвам.

Ён усё папярэдняе жыццё марыў абярнуцца дрэвам, і вось у яго атрымалася. Джаспер спакойна рос, магутна распасцёршыся над абрывам; яшчэ крыху — і яго карэнне паласкалася б у аблоках і хмарах. У яго зялёнай галаве звіла гняздо нейкая птушачка, але, паколькі ў папярэднім жыцці ў заалогіі ён асабліва не разбіраўся, то не ведаў, што за яна. Але птушачка так смешна вымаўляла раніцай «Пень! Пень!», што Джасперу адразу ж прыйшлася даспадобы. Лістоты ў яго не было — адны толькі трывалыя шыпулькі, а ствол ён меў звонкі і залацісты, як і належыць усялякай добрасумленнай сасне.

Джаспер быў сваім жыццём больш чым задаволены.

Тут ніколі не было суха, а глебы хапала, каб учапіцца вузлаватымі каранямі.

Высока-высока ўгары чорнымі кропкамі луналі птушкі, зрэдку прабягаў горны баран, а ўнізе, пад абрывам, праз жмуты аблокаў віднеўся Горад: маленькі, такі ўтульны і прыгожы, быццам быў выбудаваны з карамелі і зацвярдзелай нугі. Джаспер памятаў, што калісьці ён жыў у ім, але там было занадта шумна, вечна патрабавалася размаўляць і нешта вырашаць, а ён гэтага не любіў.

Тут Джаспер таксама зрэдку гутарыў: калі вецер, які жыве высока ў пячоры на схіле гары, разыходзіўся не на жарт, то хвоі рыпелі і стагналі — скардзіліся адна адной на жыццё, а то і дзяліліся плёткамі або фантазіямі пра тое, што нядрэнна б ім было стаць карабельным лесам, трапіць у лапы лесніка з сякерай, стаць выдатнай стройнай мачтай і пабачыць чужыя краіны.

Джаспер ні пра што гэтакае не марыў.

Ствол яго быў зламаны дзесяць разоў, галіны раскінуліся шырока ў бакі, а карані апляталі скалу, як буйнакалібернае павуцінне. Раз на год, як і належыць, на ім спелі шышкі, і ён скідаў іх уніз; можа, дзесьці там, пад аблокамі, на зялёных лугах, каля ручаёў яны і маглі вырасці ў самых сапраўдных прыгажунь і атрымаць шанец аказацца фарштэўнем, кілем, а то і носам прыгожага карабля.

А яшчэ Джаспер меў сябра.

Гэта была маленькая дзяўчынка, якая нярэдка гулялася ля яго каранёў, нягледзячы на строгую забарону бацькоў. Яна таксама была з Горада, і Джаспер, калі б захацеў, нават мог цьмяна ўзгадаць яе прадзеда — з той пары, калі ён яшчэ быў чалавекам.

Спачатку ўсё ішло добра.

Час цягнуўся, нічога не мянялася, ды Джаспер і не хацеў перамен.

Ён для таго і стаў дрэвам, каб шыпулькі свабодна зелянелі па паветры, на галінах цвыркалі птушкі, а карані магутным доўгім высілкам цягнулі вільгаць з зямлі. Але перамены былі непазбежнымі. Да Горада ўнізе правялі шырокую дарогу, і ён застракацеў намётамі, ларкамі і шатрамі з дарагіх адрэзаў тканіны. Праз Горад праходзіла шмат гасцей: ён рос, разбухаў, як кропля. Знаёмая дзяўчынка — здаецца, яе звалі Эмілі, — таксама вырасла і ператварылася ў нязграбнага падлетка… Упершыню Джаспер адчуў нейкі неспакой: яго задавальняла, калі ўсё ідзе, як ёсць. Няхай ён і не хацеў жыць у Горадзе, але любіў яго такім, якім той быў, і гнеўна глядзеў на пухліну, якая расла ўнізе — крывабокія, абы-як пабудаваныя дамкі.

«А што, калі б я зноў нарадзіўся чалавекам, то мог бы ўсё змяніць?» — падумаў ён, але адразу ж адкінуў гэтую недарэчную думку. Да таго ж Эмілі перастала прыходзіць, і Джаспер павольна старэў на сваёй скале…

Але аднойчы сёе-тое змянілася — зусім.

Джаспер упершыню ўбачыў гэтыя клубы дыму раніцай.

Яны падымаліся над стэпам, быццам нябачаны жоўты пажар, і загарадзілі сабой палову гарызонту. Крывава-чырвонае сонца падымалася ўгору, купаючыся ў гэтым пыле. А затым пыл стаў набліжацца.

І Джаспер убачыў людзей: маленечкія, як мурашкі, са зморшчанымі тварамі, падобнымі да печаных яблыкаў, і зіхоткімі вострымі шаломамі, яны злосна сцябалі сваіх нізкарослых чэзлых конікаў. Яны імчаліся і імчаліся ад гарызонту да Горада, і не было ім ні канца ні краю.

А затым Горад запалаў!

Агонь разліваўся, як вішнёвае варэнне, якое Джаспер так любіў у чалавечым дзяцінстве. З жахам і лютасцю ён глядзеў, як агонь паглынае выродлівыя пабудовы, што сталі яму цяпер такімі дарагімі.

І тады ён убачыў Эмілі. У сукенцы, якую даводзілася прытрымліваць абедзвюма рукамі, яна імчалася па вузкай сцежцы, абдзіраючы рукі ў кроў і збіваючы чаравікі. Спачатку Джаспер падумаў, што яна бяжыць да яго (што за недарэчная думка?!) — але пасля зразумеў: леваруч праз прорву быў працягнуты вераўчаны мост. Калі па ім перайсці, а затым абсекчы канцы…

У руцэ Эмілі быў заціснуты нож.

На няшчасце, да моста вяла не адна дарога, а цэлыя тры!

І першыя дзве ўжо запоўніліся людзьмі. Джаспер у гневе глядзеў на гэтыя плоскія твары, захопленыя звярынай пажадлівасцю і злосцю; на адзенне, што больш было падобна на рыззё; на мячы — крывыя і залітыя крывёй. Эмі моўчкі абхапіла яго ствол рукамі і заплюшчыла вочы. Дыханне вырывалася з яе грудзей з сіпам, нерытмічнымі рыўкамі.

— Вось і ўсё, раптам прамовіла яна голасам маленькай Эмі. — Бывай, дрэва.

І яна адпусціла пальцы.

Джаспер зароў.

Злавіўшы вецер, што заблукаў у вышыні, ён паспешліва сплёў з яго патокаў смяротныя вузлы. Старая плоць выдала нямы стогн. Так, ён па-ранейшаму быў моцным і магутным, і мог бы чапляцца за жыццё яшчэ доўга — але не гэтага хацеў. Карані з агідным віскам выдраліся з зямлі. Вырываліся і падалі ў прорву камяні. Дзікуны стоўпіліся каля моста і са страхам пазіралі на гэта дзейства.

— Ён рос над абрывам, — гаўкнуў адзін з іх. — Напэўна, не вытрымаў свайго цяжару. Жыхары неба забіраюць яго. Ён падае.

У глыбокай пашане яны глядзелі, як каласальны ствол перакрэсліў празрысты, блакітнавата-шызы акіян і прызямліўся дакладна на пляцоўку на тым баку.

— О, божа! — выдыхнула Эмілі. — Ты зрабіла гэта для мяне?! Для мяне, дрэва?!

Джаспер сярдзіта зашумеў ветрам у галінах.

Больш не марнуючы часу, яна папаўзла.

Прыгожы крыналін і шоўк не прызначаліся для поўзання па старым ствале хвоі. Яна разадрала локці і распарола спадніцу. Варвары, апамятаўшыся, з галёканнем лезлі за ёй. Але галіны быццам трымалі іх, сукі лезлі ў вочы, ствол вылузваўся з рук. І калі яна, дрыжучы ад напружання, ступіла на цвёрды пятачок па той бок, дрэва раптам зарыпела.

Ніжнія галіны падламаліся, і ствол, зрабіўшы грацыёзны паварот вакол сваёй восі, з пераможным стогнам строс, як мурашак, наліплых на яго дзікуноў, і павольна ды велічна адышоў уніз…

Падаў ён доўга, вельмі доўга — бездань была такой, што груку падзення Эмі не пачула.

У вар’яцтве пагоні, у крыві паміраючага горада, у роспачы надзеі ёй здалося, што велічэзны ствол упаў не проста так: ён ратаваў яе ад забойцаў і гвалтаўнікоў, і ён жа павёў іх за сабой.

— Ён ахвяраваў сабой дзеля мяне, — шапнулі разбітыя вусны Эмі. — О, якая вар’яцкая думка!

Але, быць можа, яе суцешыла б тое, што Джаспер, працінаючы воблака і разбіваючыся аб каменную пліту ўнізе, зусім пра гэта не шкадаваў.

Аляксандр Тэмлейн

Брэсцкая Біблія як эфектыўны піяр-праект ХVІ стагоддзя

$
0
0

Пра старадаўнія вытокі сёлетняй культурнай сталіцы, а таксама новыя гістарычныя сенсацыі гаворка пойдзе на «Берасцейскіх кнігазборах» — 2015.

23 верасня ў Брэсце пачынае сваю работу міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання». Гэта ўжо трэці форум, аб’яднаны адной тэмай. Наша сённяшняя гутарка з яго нязменным арганізатарам, намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Алай МЯСНЯНКІНАЙ.

11_0

— Ала Міхайлаўна, давайце згадаем, з чаго пачыналіся «Берасцейскія кнігазборы» і як нарадзілася ідэя вывучаць страчаныя бібліятэкі палацаў і маёнткаў Брэстчыны?

— Гадоў дзесяць таму на адной з навуковых канферэнцый у Мінску я слухала даклад вучонага з Літвы. Там прагучала, што аснову калекцыі старых кніг бібліятэкі Вільнюскага ўніверсітэта складае былая бібліятэка палаца Сапегаў у Ружанах. Для мяне гэта было не проста адкрыццё, хутчэй — азарэнне ці момант ісціны. Бо я свята верыла, што ўсё наша кніжнае багацце былых часоў згарэла. Так нас вучылі некалі ў інстытутах.

Пазней я пазнаёмілася з работамі Мікалая Нікалаева, з якіх стала зразумела, што аснову і гордасць Расійскай нацыянальнай бібліятэкі складаюць кнігі, вывезеныя таксама з гэтых тэрыторый. Напрыклад, адна з калекцый вывезена са Скокаўскага палаца Нямцэвічаў. Ёсць, напрыклад, зусім недаследаваны фонд Дабрахотава. І Санкт-Пецярбургскае аддзяленне бібліятэкі Акадэміі навук Расіі мае вывезеныя з Беларусі і Брэстчыны кнігі. Кнігазбораў з нашых тэрыторый у замежжы вельмі і вельмі шмат. Вось тады я напісала першы ліст прафесару Нікалаеву. Прайшлі гады. Вынікам той перапіскі, пасля перамоў у пэўным сэнсе, і стала першая канферэнцыя па кнігазборах.

Праўда, да гэтага мне давялося заразіць сваёй ідэяй калег, заручыцца падтрымкай тагачаснага начальніка ўпраўлення культуры Рыгора Рыгоравіча Бысюка. Разам мы правялі каласальную работу па падрыхтоўцы. І першая канферэнцыя ў Брэсце адбылася ў 2008 годзе.

— Тады, відаць, вы яшчэ не замахваліся на вялікія праекты, якія ўдалося ажыццявіць пазней?

— Ні ў якім разе. Пры падрыхтоўцы першага форуму мы задаваліся пытаннем, ці можна расказаць гісторыю Брэста і Брэстчыны з дапамогай кнігі і бібліятэк? Са школьных гадоў мы ўсе ведаем, што на нашай тэрыторыі некалі развіваліся сельская гаспадарка, прамысловасць, тут ствараліся творы мастацтва. Значыць, многія з далёкіх продкаў былі адукаванымі людзьмі. І калі мы звярнуліся да гісторыі маёнткаў у Ляхавіцкім, Івацэвіцкім, Іванаўскім і іншых раёнах вобласці, знайшліся сведчанні, што ў кожным была свая бібліятэка. Зразумела, інтэрнэту тады не існавала, тэлебачання не адкрылі, а веды, адукацыю атрымаць можна было толькі з кнігі.

Засталіся каталогі асабістых збораў кніг магнатаў і шляхты. Тады кніга лічылася каштоўным таварам, яе выпісвалі са сталічных крам. Ну а пасля набыцця звесткі пра асобнік занатоўвалі ў каталог. Нават па каталогах можна вызначыць, чым займаўся гаспадар маёнтка. Калі развіваў земляробства, значыць, заказваў выданні па агранаміі; калі ж набываў літаратуру па прамысловасці, відавочна, меў заводзік, а то і не адзін. Жонкі магнатаў, як правіла, выпісвалі выданні па музыцы, модзе, выхаванні дзяцей.

А Сапегі, чыя бібліятэка была самая вялікая, 500 гадоў аказвалі ўплыў на знешнюю і ўнутраную палітыку дзяржавы. Хіба ж не цікава, на якіх кнігах яны вучыліся і выхоўвалі новыя пакаленні? Калі ж адштурхнуцца ад кнігі той эпохі, то абавязкова зацікавішся побытам, грашыма, традыцыямі, норавамі, ну і вядома, палітыкай. Куды ж без яе?

— Так з’явілася ідэя віртуальнай бібліятэкі Сапегаў…

— Спачатку ідэя, а потым яе лічбавае ўвасабленне. Пачаткам гэтага цікавага дыска можна лічыць таксама нашу канферэнцыю. Пазней пры падтрымцы калег з блізкага і далёкага замежжа, а таксама бюро ЮНЕСКА ў Маскве выйшла ў свет электронная копія 30 кніг збору. Яе прэзентацыя адбылася ў Ружанскім палацы, частка якога адрэстаўравана за апошнія гады. Такім чынам калекцыя ў пэўным сэнсе вярнулася на радзіму.

Добры пачатак нас натхніў. І вось ужо ёсць віртуальная калекцыя твораў Юзафа Крашэўскага. Крашэўскі — фігура надзвычай цікавая. Самы пладавіты пісьменнік, напэўна, не толькі сваёй эпохі. Хто яшчэ можа пахваліцца шасцю сотнямі тамоў? Так, ён пісаў па-польску. Але ж хіба з гісторыі выкінеш факт, што наша зямля не раз пераходзіла то да Польшчы, то да Расіі? Мы не бяром у разлік мову, але звяртаемся да людзей, якія жылі на гэтай зямлі, насычаліся яе культурай і пакідалі пасля сябе літаратурныя творы. Гэта вельмі цікава вывучаць. Паверце, гэта зацягвае.

— Ці дапамагаюць вам у вашай справе калегі з музеяў, архіваў, іншых устаноў?

— Наша супрацоўніцтва настолькі цеснае, што на сёлетняй канферэнцыі будзе працаваць асобная музейная секцыя. Вядома, аснову навуковых дыскусій па-ранейшаму складае кніга. Але ў нас з’явілася, напрыклад, такая цікавая тэма, як 350-годдзе Брэсцкага манетнага двара. Пра згаданы двор наогул няма ніякіх навуковых звестак. Наша размова прэтэндуе стаць першай ластаўкай згаданага навуковага кірунку. Асобная гаворка пойдзе пра кніжны гандаль мінулых стагоддзяў. Аказваецца, раней, чым бібліятэкі, у нашым горадзе з’явіліся кніжныя крамы са спецыяльнымі аддзеламі. Там за невялікую закладную плату давалі кнігу пачытаць. Нешта падобнае напісана пра крамы-бібліятэкі Парыжа ў «Свяце, якое заўсёды з табой» Хемінгуэя. А ў Брэсце гэта ўзнікла, выходзіць, нашмат раней.

Надзвычай цікавая тэма — 500-гадовы юбілей Мікалая Радзівіла Чорнага. Ён аказаў значны ўплыў у свой час не толькі на рэгіён, але і на лёс дзяржавы ў цэлым. Гэта была фігура… нават цяжка вызначыць, якога маштабу. Для нас ён найперш цікавы тым, што стаў заснавальнікам першай друкарні на тэрыторыі ВКЛ (на лацінцы) менавіта ў Брэсце.

— І выдаў Брэсцкую Біблію, частку арыгінала якой набыла ваша бібліятэка пасля адной з канферэнцый…

— Усё правільна. Знакавую для нас Біблію мы маем намер вывучаць далей, у тым ліку на навуковых форумах. Дарэчы, на сёлетнюю канферэнцыю адзін з самых вядомых кнігазнаўцаў Еўропы прафесар Вацлаў Валецкі з Кракава едзе з дакладам «Брэсцкая Біблія як найбуйнейшы піяр-праект ХVІ стагоддзя». Так было. Мікалай Радзівіл Чорны выдаў адну з самых прыгожых і багатых кніг свайго часу. Ён дарыў фаліянты каралям і магнатам Еўропы. Пасля гэтага Брэст стаў з’яўляцца на картах Еўропы. Гэта ўжо даказаны факт і прыклад эфектыўнага піяру. Я бачу работу гэтай секцыі ў рамках праекта «Брэст — культурная сталіца». Тут само сабой напрошваецца «Брэст — культурная сталіца, таму што…» і можна пералічваць тое, што гаварылася вышэй. Я вельмі спадзяюся, што мы ўрэшце адшукаем сляды кніжных крам з элементамі бібліятэк. А раптам месцазнаходжанне іх супадзе з адрасамі цяперашніх падобных устаноў? Можна будзе і шыльдачку павесіць.

…З цікавым дакладам чакаем прафесара Нікалаева, адданага сябра нашай канферэнцыі. Заяўлены самыя розныя даклады на тэму развіцця кніжнай справы ў Брэсце.

— Ала Міхайлаўна, ужо стала традыцыяй, што на «Берасцейскіх кнігазборах» здараюцца сенсацыі. Ці будзе так і на гэты раз?

— На адной з канферэнцый брэсцкі краязнаўца Анатоль Гладышчук зрабіў даклад, які стаў сапраўды сенсацыяй. Анатоль Антонавіч тады дакладна паведаміў месца радзівілаўскай друкарні. Цяпер мы зноў чакаем ад Гладышчука адкрыцця, бо ў тэме свайго даклада ён заявіў, што вызначыў каардынаты Брэсцкага манетнага двара, да гэтай пары не вядомыя. А яшчэ ён рыхтуе да выхаду вельмі цікавую кнігу пра Берасцейскі замак. Відаць, пра яе нам нешта раскажа.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Па тры бакі палону

$
0
0

Кніга, якая выйшла ў Выдавецкім доме «Звязда», расказвае аб лёсах савецкіх, польскіх і нямецкіх ваеннапалонных на тэрыторыі Беларусі.

Пераліваюцца цымбалы, гучыць адзінокая скрыпка… У такой атмасферы была прэзентавана кніга «Цяжкае бярэмя палону: ваеннапалонныя і інтэрніраваныя Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі 1939 — 1951 гг.», якая ўбачыла свет у Выдавецкім доме «Звязда».

24-31

ў­та­ры кні­гі Ана­толь ШАР­КОЎ і Але­на МОХ-ДА­КУ­НО­ВА.

Каб абмеркаваць новы твор, у гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна сабраліся гісторыкі і эксперты ў галіне ваеннай гістарыяграфіі. Галоўнымі героямі сустрэчы сталі аўтары кнігі — прафесар, доктар гістарычных і кандыдат юрыдычных навук Анатоль Шаркоў і кандыдат гістарычных навук Алена Мох-Дакунова.

— Мы шмат пісалі пра герояў, пра гераічныя ўчынкі, але не трэба забываць, што найперш вайна — гэта трагедыя, — лічыць Анатоль Шаркоў. — І найбольш трагічны лёс напаткаў ваеннапалонных. Прычым усіх ваюючых бакоў. Да нядаўняга часу аб гэтай з’яве і ўвогуле аб людзях, якія трапілі ў палон, не прынята было гаварыць. Але гэта таксама было, і пра гэта трэба ведаць.

Калі для Анатоля Шаркова праца над кнігай стала не першым пісьменніцкім досведам, у тым ліку па гэтай тэме, то для Алены Мох-Дакуновай гэта дэбют. Як расказала даследчыца, праблематыкай Вялікай Айчыннай вайны яна займаецца яшчэ са студэнцкіх гадоў.

— Прычым вялікая колькасць даследаванняў закранае лёс маёй сям’і ў гады Вялікай Айчыннай вайны, — гаворыць Алена Мох-Дакунова. — Мой дзядуля ваяваў на фронце, бабуля была сагнана ў Германію. Такім чынам, асабісты вопыт перарос у навуковае даследаванне, прысвечанае лёсам былых савецкіх ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў нямецкіх лагерах.

24-33

У кні­зе «Цяж­кае бя­рэ­мя па­ло­ну» зме­шча­ны ўні­каль­ныя кад­ры, зной­дзе­ныя ў ар­хі­вах.

У кнізе «Цяжкае бярэмя палону» адлюстраваны лёс як савецкіх, так польскіх і нямецкіх ваеннапалонных. Параўнаць умовы іх утрымання ў лагерах, жыццё пасля заключэння і ўвогуле акунуцца ў атмасферу зняволення можна дзякуючы дакументам і ўспамінам былых вязняў.

Барыс Папоў, адзін з герояў кнігі, прайшоў праз пакуты канцлагераў Дразды, Масюкоўшчына, лагераў у Гомелі і Мюльбергу (Германія). «Лагеры былі розныя, — успамінае Барыс Антонавіч. — Самы страшны — Дразды. Гэта першы лагер, гэта сотні тысяч салдат і афіцэраў… Нічога не было падрыхтавана для забеспячэння жыццядзейнасці такой колькасці людзей. Я там знаходзіўся 12 дзён,
10 з якіх нас не кармілі. Пілі толькі ваду з забруджанай ракі. Не ведаю, як выжыў…»

А між іншым, Барысу Антонавічу ідзе 94 год! І ён у гэтай зале, сярод прысутных. Прыйшоў, каб павіншаваць аўтараў з кнігай, якая, на іх погляд, павінна стаць сімвалам міру, узаемапаразумення паміж народамі.

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zvіazda.by

Фо­та Аляк­санд­ра ШАБ­ЛЮ­КА

«Звяздоўскі» падарунак — кітайскаму цэнтру даследаванняў Беларусі

$
0
0

У 2-м Пекінскім дзяржаўным універсітэце на факультэце рускай мовы працуе Цэнтр даследаванняў Беларусі.

Літаральна ў мінулую сераду ў цэнтры адбылася прэзентацыя звяздоўскай бібліятэкі, падоранай кітайскім сябрам Выдавецкім домам «Звязда». Кнігі і літаратурна-мастацкія часопісы дастаўлены ў Пекін дзякуючы падтрымцы Міністэрства замежных спраў і Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітаі.

— Цяпер у нас ёсць магчымасць знаёміцца з сучаснай беларускай літаратурай, — гаворыць дэкан факультэта спадарыня Чжан Хойцынь. — Яшчэ раней беларускае пасольства, якое вельмі шмат зрабіла для адкрыцця цэнтра, перадало нам серыю кніг «Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі». Калі раней, зазіраючы ў шматтысячнае ўніверсітэцкае кнігасховішча, мы ведалі толькі Міхася Лынькова па рамане «Векапомныя дні», Васіля Быкава па аповесцях «Сотнікаў», «Трэцяя ракета», то сёння можам смела дадаць літаральна некалькі дзясяткаў невядомых раней імёнаў і твораў. А гэта якраз і будзе спрыяць развіццю літаратурных сувязяў, усталяванню кантактаў у галіне мастацкага перакладу.

У цэнтры ў галерэі партрэтаў славутых беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі ганаровае месца займаюць Францыск Скарына, Купала і Колас, Васіль Быкаў і Аляксандр Мядзведзь… А дапамагаюць дапоўніць уяўленне пра Беларусь фігуры беларуса і беларускі ў нацыянальных строях. Не лішнім у гэтым зборным вобразе нашай Айчыны стане і падораны «Звяздой» ручнік з беларускім арнаментам.

Кастусь ЛАДУЦЬКА,

г. Пекін, Кітай

Viewing all 81 articles
Browse latest View live