Quantcast
Channel: Zviazda.By »Літаратура
Viewing all 81 articles
Browse latest View live

Экслібрыс ад класіка

$
0
0

Пятро Глебка пакінуў нам у спадчыну не толькі сваю творчасць, але і ўнікальны кнігазбор.

Па старым стылі юбілей Пятра Глебкі прыпадае на 23 чэрвеня. А 23 верасня праз 110 гадоў пасля нараджэння пісьменніка, вучонага, грамадскага дзеяча, перакладчыка і журналіста Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Акадэміі навук ушанавалі яго памяць успамінамі, прадстаўленнем каталога «Бібліятэка акадэміка П.Ф. Глебкі (1905-1969)» і адкрыццём выставы.

1-35

Месяц таму навуковую бібліятэку імя Якуба Коласа наведаў грамадзянін Расіі, які палічыў сваім абавязкам знайсці месца, дзе захоўваецца спадчына Пятра Глебкі. Аказалася, яго бацька некалі сябраваў з пісьменнікам і шмат распавядаў сыну пра яго чалавечнасць і дапамогу, аказаную іх сям’і ды іншым людзям яўрэйскай нацыянальнасці. Госць падарыў бібліятэцы дзве кнігі: зборнік яўрэйскіх паэтаў на яўрэйскай, беларускай, рускай, польскай і беларускай лацінкай мовах, выдадзены ў 1940 годзе ў Беластоку, і выданне 1951 года «Под небом Родины».

На жаль, гэтыя кнігі не паспелі трапіць у каталог «Бібліятэка акадэміка П.Ф. Глебкі (1905-1969)», прадстаўлены на святкаванні юбілею пісьменніка «І закрасуе скрозь шыпшына…» (названага так у гонар першага паэтычнага зборніка Пятра Глебкі «Шыпшына»). Затое падарунак сведчыць пра тое, што каталог своечасовы і патрэбны.

Сапраўды, Пятро Глебка пакінуў нам у спадчыну не толькі сваю творчасць, але і ўражальны ўласны кнігазбор, які налічвае амаль чатыры тысячы рэдкіх і каштоўных кніг. Па жаданні самога Глебкі пасля яго смерці збор перададзены ў дар Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа, дзе і захоўваецца пазначаным адмысловым экслібрысам і сёння.

«Каталог, які мы прэзентуем, традыцыйны, на паперы, — распавядае загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Аляксандр Стэфановіч. — Гэтым мы працягваем існуючыя традыцыі. Ён уяўляе з сябе навуковае апісанне кніг з унікальнага кніжнага збору Пятра Глебкі. Тут жа размешчаны публікацыі, прысвечаныя, напрыклад, жыццю і творчасці пісьменніка ці экслібрысам, што рабіліся спецыяльна для яго бібліятэкі. Магчыма, каталог не быў бы завершаны, калі б мы ў свой час не далі абяцанне дачцэ Пятра Глебкі Ларысе Пятроўне. Гэта праца не аднаго года, і мы прыклалі шмат намаганняў, каб давесці яе да канца. Тут апісаны кніжны збор, але ў бібліятэцы ёсць і багатая калекцыя перыёдыкі, першыя выданні беларускіх газет і часопісаў. Мы мяркуем, што ў другое выданне каталога ўвойдзе перыёдыка і багаты рукапісны матэрыял Глебкі, якім мы валодаем».

Бібліятэка паклапацілася таксама і пра выставу, заснаваную на кнігах уласнага кнігазбору Пятра Глебкі і матэрыялах з яго архіва, які захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў бібліятэкі. Тут пастараліся адлюстраваць напрамкі, якімі цікавіўся пісьменнік, што, дарэчы, аказалася складана зрабіць — настолькі разнастайнымі і шматлікімі аказаліся інтарэсы ўладальніка.

Калі ў 1928 годзе Пятро Глебка пераехаў у дом на вуліцы Розы Люксембург, большую частку яго пажыткаў складалі кнігі, і з тых часоў яго асабісты кнігазбор толькі пашыраўся, калекцыя разрасталася дзякуючы экзэмплярам з дароўнымі подпісамі.

Часам Глебка траціў у кнігарні апошнія грошы, часта кнігі яму дарылі сябры, беларускія пісьменнікі — маладнякоўцы, узвышаўцы, аўтары старэйшага пакалення, што заходзілі ў госці. У бібліятэцы Пятра Глебкі маюцца кнігі з кароткімі подпісамі ад Янкі Купалы, якога той лічыў настаўнікам, ад блізкага сябра Кандрата Крапівы, які прэзентаваў як невялікія п’есы, так і шматтомныя зборы твораў, ад Петруся Броўкі (яны пасябравалі яшчэ ў студэнцкія часы і назваліся Пятро і Пятрусь, каб іх не блыталі), Валерыя Маракова, падарункі ад літаратараў ледзь не ўсіх рэспублік Савецкага Саюза.

Часткі прыватных і дзяржаўных кнігазбораў губляліся падчас вайны, але бібліятэка Пятра Глебкі захавалася цалкам і ў пасляваенны час дапамагла напісанню вялікай колькасці навуковых работ.

Пятро Глебка быў загадчыкам аддзела лексікалогіі ў Інстытуце мовазнаўства, потым фактычна заснавальнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Пры яго ўдзеле пачалася праца над шматтомным зборам беларускага фальклору. Пісьменнік працаваў у Акадэміі навук 25 гадоў і заўсёды клапаціўся аб падтрымцы беларускіх вучоных, прыкладаў намаганні, каб больш людзей ішлі па шляху навукі.

Дачка Пятра Глебкі Ларыса Пятроўна, якая прысутнічала на мерапрыемстве, самым дарагім падарункам для сябе назвала кнігі, атрыманыя ад бацькі, і ўспомніла гару дысертацый, што ён чытаў падчас працы ў Акадэміі навук: «Неяк маці сказала: «Што ты ўсё чытаеш, ты б сам абараніў дысертацыю». На што бацька адказаў: «Мне не трэба самому станавіцца вучоным, мне трэба, каб у Беларусі было многа вучоных».

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

katsyalovich@zviazda.by


Чалавек не ведае шмат чаго. І гэта натхняе

$
0
0

2 кастрычніка рэдакцыя “Маладосці” зноў сабралася ў канферэнц-зале выдавецкага дома «Звязда». Гэтым разам – каб сустрэцца з пісьменнікам Міколам Калядным, чыя аповесць “Ільвінае вока” была надрукавана ў майскім, чэрвеньскім і ліпеньскім нумарах выдання.

0188

Першае пытанне – ад галоўнага рэдактара Святланы Дзянісавай. Ёй, як і многім чытачам “Маладосці”, было цікава даведацца пра мінулае Міколы Каляднага, яго шлях да пісьменніцтва.

— Пісьменнікамі не становяцца проста так: павінна нешта гарэць унутры, — сцвярджае творца. – Я веру ў наканаванасць, існаванне хвалі, што вылучае чалавека працаваць у сваім накірунку. Пачынаецца ўсё з ручая, які ўліваецца ў рачулку сэнсу і кажа нашаму розуму: трэба рабіць так, а не інакш. Мяне з дзяцінства цягнула пісаць, таму я скончыў журфак БДУ, уладкаваўся ў камітэт па радыёвяшчанні і тэлебачанні. Пасля адбылася дзіўная метамарфоза – раптам пайшоў служыць у КДБ. Служыў там досыць доўга, больш за 25 гадоў. Вядома, якая ў КДБ літаратурная творчасць? Але на сутыку гэтых заняткаў адчуў унутраны штуршок — і зноў захацелася пісаць. Некаторыя цяпер пытаюцца, чаму мае кнігі не пра шпіёнаў і прыгоды. А мяне захапіла зусім іншая плынь – неба, космас, беларушчына. Чалавек не ведае шмат чаго з таго, што існуе ў свеце, і гэта натхняе.

У гэтым месцы Мікола Калядны наблізіўся да пытання, падрыхтаванага рэдактарам аддзела прозы Анастасіяй Салдаценка. Пасля чытання “Ільвінага вока” яна не магла не зацікавіцца духоўнымі асаблівасцямі аповесці. Камусьці рэлігія і акультызм у творы могуць падацца несумяшчальнымі, але аўтар упэўнены: тут адно дапаўняе другое.

— Я перакананы ў тым, што няма рэлігіі вышэй за праўду. Калі ісці ад гэтага выразу, рэлігію робім мы, людзі. На зямлі існуюць розныя крытэрыі вялікага сэнсу і боскага значэння. Канчатковы адказ можна атрымаць толькі ў пошуку па-за ўсталяванымі намі межамі. Вышэй за праўду нічога нямашака, а яна з’яўляецца не тады, калі стаіш перад культавым збудаваннем (хаця я таксама хажу ў царкву), а шляхам роздуму, калі натхненне ідзе ад Бога. Адчуваеш, што ён прысутнічае, спакваля накіроўвае, дае магчымасць падумаць. Такі падыход надае больш веры, і хочацца сказаць Богу “дзякуй” за ўсё.

Пад кубачак гарбаты пісьменнік заўважыў, што ў беларускай культуры адбываецца трансфармацыя. Магчыма, мы пакуль не бачым яе, але змены ўжо пачаліся. Паступова надыходзіць уздым нацыянальнай культуры, і “Маладосць” таксама ўдзельнічае ў гэтай хадзе, бо адлюстроўвае зрухі ў свядомасці беларусаў.

— Праца розуму зойме сваё месца, бо думка пераможа ўсё. Мы здолеем зрабіць нешта такое, на што іншыя паглядзяць і скажуць: “Ого!” Чыталі ўсё жыццё пра балоты і хмызнякі, угнойвалі глебу, але захавалі вышэйшы сэнс, уздым, духоўнасць. Чаму ў нашай краіне так добра квітнее ІТ-сфера? Тут спее асяроддзе, адкуль пачнецца хада чагосьці больш высокага. Нездарма беларусаў ахоўваюць вышэйшыя сілы: колькі б нас ні знішчалі, мы ўсё-такі жывем, таму што думаем. Беларусь яшчэ пакажа сябе, бо сярод яе жыхароў вельмі многа разумных людзей.

 Дар’я Чарняўская, практыкантка “Маладосці”

Прафесія: вадзянік

$
0
0

Наталля Бучынская. Атракцыёны для вадзянікоў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2015. — 80 с.

7-7

Калі я была маленькая, то мела досыць цвёрдае перакананне: Вадзянік, які жыве ў возеры ў бабулінай вёсцы, мае толькі два клопаты — пускаць бурбалкі (пазней яны ператвараюцца ў пену ля берага) і палохаць дзяцей, якія знаходзяцца ля вады (ці ў вадзе) без нагляду дарослых. Магчыма, карані гэтага меркавання хаваюцца ў наказах бабулі, каб мы з сёстрамі і братам надта шмат не хадзілі ля берага і не купаліся доўга, асабліва ў поўдзень. Таму, калі і вы маеце нейкія ўласныя стэрэатыпы адносна заняткаў вадзянікоў, іх функцый у возеры ці рацэ, а магчыма, іх знешняга выгляду, то будзьце гатовыя: пасля знаёмства з новай кнігай дзіцячай пісьменніцы Наталлі Бучынскай ад ранейшых перакананняў не застанецца і каменя на камені.

Не верыце? Мяркуйце самі. Галоўны герой казкі «Пра сяброўства Вадзяніка і Лесуна», што ўваходзіць у гэтае выданне, — Вадзянік. Ён мусіць сачыць за парадкам на дне і па берагах возера Доўгае, што ў Глыбоцкім раёне (як вядома, гэта самае глыбокае возера ў нашай краіне). У Вадзяніка шмат клопатаў: скасіць аер, каб берагі не зарасталі, уладкаваць на дне прыгожыя мясцінкі з рознакаляровай гліны, сачыць, каб жыццё іншых насельнікаў возера — рыб і рачкоў — ішло сваім парадкам. А яшчэ, паколькі ён добра сябруе з Лесуном, трэба час ад часу сустракацца са старым прыяцелем, частавацца прысмакамі з лесу і бясконца пераконваць яго ў тым, што і ў возеры жыць цікава і весела (Лясун не ўмее дыхаць пад вадой, таму яму застаецца толькі верыць на слова таварышу). Пагадзіцеся, не так і мала клопатаў у Вадзяніка. Навошта яму дзяцей палохаць ды бурбалкі пускаць?

А яшчэ ў жыцці старога Вадзяніка часам здараюцца нечаканыя падзеі: то Азёрная камісія завітае з праверкай, то папросіцца на працу малады Вадзянічок, выпускнік адмысловай Акадэміі. І тады нашаму герою трэба выступаць з прамовамі перад шаноўнай грамадой, выпраўляць хібы ў працы маладога і нявопытнага калегі ці нават… складаць бізнес-план парка атракцыёнаў. Зрэшты, не буду забягаць наперад і распавядаць пра ўсе прыгоды гэтага памяркоўнага героя. Чытайце казку — і пра ўсё даведаецеся самі.

Але не толькі твор пра Вадзяніка ўвайшоў у выданне, пра якое ідзе гаворка. Пад вокладкай кнігі змясціліся яшчэ дзве гісторыі, аб’яднаныя агульнай тэмай жыцця ў вадзе. Гэта казка «Як бабры прытулак шукалі» пра сям’ю баброў, што імкнецца наладзіць уласнае жыццё побач з чалавекам, і прыгожая, кранальная легенда «Наяда марская, або Услед за песняй». Цікавыя тэксты дапаўняюць выдатныя малюнкі мастака Андрэя Пазняка. А яшчэ — што надзвычай карысна для маленькага і дапытлівага чытача — тут можна знайсці звесткі-даведкі пра возера Доўгае, пра баброў і Чырвоную кнігу Беларусі. Так Наталля Бучынская нібыта апярэджвае пытанні дзетак бацькам і прапануе свае поўныя адказы на іх. Думаецца, кнігу «Атракцыёны для вадзянікоў» можна выкарыстоўваць і падчас заняткаў у старшых групах дзіцячага садка ці пачатковых класах школы. Цікавых звестак тут цалкам дастаткова.

Асаблівай увагі чытача заслугоўвае казка-легенда «Наяда марская, або Услед за песняй». Гэта надзвычай кранальная гісторыя пра тое, як жыхарка мора Нерэіда настолькі моцна ўпадабала спеў Салаўя, які на шляху ў вырай прыпыніўся ля вусця ракі, што вырашыла выправіцца ў доўгае і небяспечнае падарожжа на радзіму спевака. Як вядома, Нерэіды жывуць толькі ў салёнай і цёплай марской вадзе, таму доўга плыць па халоднай і прэснай рацэ гераіні было надзвычай складана. Крыху дапамагаў вянок з салёных водарасцяў, які сёстры ёй падарылі на развітанне, але вандроўка была такой доўгай і складанай, што лісткоў не хапіла да часу вяртання Салаўя пасля зімоўкі на Поўдні… Не, яна не загінула, але ператварылася… у Наяду, жыхарку ракі. Дачакалася вясны і новай чароўнай песні, але, насуперак наказам сясцёр, пусціла карані ў далёкай і халоднай рацэ, таму ўжо ніколі не змагла вярнуцца ў родную марскую ваду, цёплую і салёную.

Пад вадой азёраў і рэк хаваецца шмат таямніц. Тут жывуць незвычайныя істоты, адбываюцца чароўныя падзеі, часам нават вадзянікі катаюцца на атракцыёнах. Фантазія пісьменніцы Наталлі Бучынскай дазваляе нам зазірнуць у гэты чароўны свет. Вядома, аўтарка не ўздымае ўсіх сакрэтаў з глыбіні, ды ці патрэбна гэта? Магчыма, нехта бачыць краіну Падводдзе зусім іншай, і ў любым выпадку — ніхто з нас не памыляецца.

Марына ВЕСЯЛУХА

Верай і праўдай

$
0
0

Не стала Алеся Савіцкага. Гэтая трагічная навіна ашаламіла сваёй нечаканасцю і непрыхаванай жорсткасцю. Вядома, кожны з нас смяротны. Дый узрост у Алеся Ануфрыевіча быў такі, якога ўдаецца дасягнуць далёка не кожнаму. Але ад усведамлення гэтага яшчэ больш балюча. Бо ўсе, хто ведаў яго, даўно звыкліся з тым, што ён абавязкова павінен быць поруч. Мудры, сардэчны, разважлівы. Са сваёй нязменнай густой чупрынай, якая з гадамі ўсё больш пакрывалася серабром.

7-37

У астатнім жа заставаўся гэткім жа, як і дзесяць, дваццаць, трыццаць гадоў назад. Па-ранейшаму валодаў зайздроснай памяццю. Мог без перапынку чытаць вершы многіх і многіх паэтаў. І не толькі беларускіх. Як з паўнюткага рога, з яго вуснаў так і сыпаліся розныя гісторыі. А які шчыры, усмешлівы ён быў!

Так, ужо быў. Калі што і засталося пасля яго, дык наша памяць. Дый, яшчэ, безумоўна, ягоныя творы. Яго ж творчасць — творчасць патрыярха беларускай літаратуры — надзіва шматгранная. Аднолькава плённа ён працаваў у розных жанрах. Гэтаксама з аднолькавым майстэрствам закранаў самую розную тэматыку. Аднак асаблівае важкае слова сказаў, асэнсоўваючы падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Гэта заканамерна: талент заўсёды ярчэй раскрываецца тады, калі аўтар піша пра найбольш блізкае яму, а тым больш звяртаецца да падзей, непасрэдным удзельнікам якіх з’яўляўся сам. А. Савіцкі ж гераічна змагаўся з нямецкім фашызмам: партызан, камандзір падрыўной групы, вызваляў Літву, Польшчу, прымаў удзел у баях за ўзяцце Берліна.

Такое ніколі не забываецца. Тым больш калі ты пісьменнік. Ведаеш, як пра ўсё гэта пісаць. Праўдзіва, таленавіта, бескампрамісна. Так ён і пісаў. Часам на мяжы сваіх магчымасцяў, калі, здавалася, балюча, нясцерпна балюча было не толькі ягоным героям, а і яму самому. Асабліва ў раманах «Зямля не раскажа», «Верай і праўдай», «Літасці не чакай», «Памерці заўсёды паспееш», «Верасы», «Обаль». Пасля Савіцкага засталося нямала і твораў, прысвечаных сучаснасці, а таксама кніг для дзяцей, за якія яму была прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь.

Алесь Ануфрыевіч належаў да тых людзей, якія могуць стаць героем серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі». Верыцца, што з цягам часу такая кніга абавязкова з’явіцца. Пакуль жа хочацца сказаць: «Бывай, наш дарагі старэйшы таварыш! Бывай, цудоўны чалавек і выдатны пісьменнік. Няхай пухам будзе табе родная зямля, якую ты мужна, гераічна абараняў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і якую праславіў у сваіх творах…»

Алесь Марціновіч, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

Калектыў РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім Алеся Ануфрыевіча Савіцкага.

Нобелеўская прэмія для Беларусі: спачатку было Слова

$
0
0

І гэта было слова пісьменніцы Святланы Алексіевіч. І слова было пра нас. І тэмы для яе даваў той народ, часткай якога яна з’яўляецца. Першая ў гісторыі Беларусі Нобелеўская прэмія аддадзена пісьменніцы нават не за адзін канкрэтны твор, а фактычна за ўсе кнігі, якія створаны да 2015 года. Паказальная фармулёўка: «За яе шматгалосую творчасць — помнік пакутам і мужнасці ў наш час».

9-32

Фармулёўка, якая дазваляе меркаваць, што гэта прэмія сапраўды (і ў тым ліку) для Беларусі, якой вельмі шмат у творах пісьменніцы. Не проста шмат. Яна там — уся. Розная. Розных часоў. І з усімі драмамі і трагедыямі, якіх за ХХ стагоддзе праз адну тэрыторыю прайшло столькі, што наш народ набыў унікальны вопыт аднаўлення і выжывальнасці. Вопыт, у якім даводзілася не проста перажываць, а з болем вырываць з памяці ці сэрца ўспаміны, каб дараваць ці прасіць даравання, асэнсаваць і не вяртацца ў тупік, знайсці сілы ісці далей. Вопыт, які паказаў: чалавек павінен захаваць у сабе чалавечае і насамрэч у яго ёсць для гэтага неверагодныя ўнутраныя рэсурсы. Толькі трэба быць шчырым з сабой, назваць рэчы сваімі імёнамі, тады будзе зразумела, што каштоўнае, а што не, і яго можна смела адкінуць. Творы Алексіевіч дапамагаюць — яны спавядальныя. Дакументальная аснова, рэальныя людзі (яна зразумела, што кожны, нават маленькі, чалавек каштоўны, можа быць тады, калі пасля заканчэння факультэта журналістыкі БДУ папрацавала ў раёнках, пабачыла, як жывуць людзі, спрабавала зразумець, чаму так). Гісторыі, якія прыйшлі ў кнігі і паказалі: што яшчэ тут дадумваць і ў які ўласны вобраз ствараць, калі ўсё кажа само жыццё? А кніга — яго люстэрка.

Рэальныя лёсы далі магчымасць не проста суперажываць, а перажыць усё разам з героямі. Ці то вайну разам з гераінямі кнігі «У вайны не жаночае аблічча» альбо дзецьмі таго часу — «Апошнімі сведкамі» жудасцяў Другой сусветнай, калі трэба было абараніць сябе і выжыць. Ці то шок ад таго, што можна было стаць удзельнікам чужой вайны, як гэта здарылася з «Цынкавымі хлопчыкамі» ў Афганістане. І нават вайна, якой у нас не было — але выбухнуў мірны атам — пакінула свае адбіткі на Беларусі, дзе ўжо тры дзесяцігоддзі шмат сем’яў узносяць сваю «Чарнобыльскую малітву», якую нібыта падслухала, занатавала Алексіевіч. І нават больш: нібыта прагучала малітва Беларусі за чалавецтва, якое не прыйшло да разумення, што свет пасля Чарнобыля стаў іншым, і, можа быць, трэба зразумець, што не варта выбіраць шлях самазабойства ці самазнішчэння як асобам, так і народам, наогул чалавечай культуры. Алексіевіч нібыта ўвесь час скіраваная ў свет — папярэджвала яго праз досвед Беларусі. І нават у такой кнізе як «Час second-hand (Канец чырвонага чалавека)» папярэджвае: чалавек можа быць сам сабе і ворагам, і выратавальнікам; і катам, і ахвярай. Нішто насамрэч не абуджае думкі мацней за само жыццё. Можа быць, таму Святлана Алексіевіч абуджае іх, жыццё адлюстроўваючы. Але каб выжыць, прыйдзецца асэнсаваць і нешта выправіць. Учытацца і ўгледзецца ў частку рэчаіснасці, якая ствараецца тут. Сведка яе ўнікальнасці ёсць, і, магчыма, не апошні.

Ларыса ЦІМОШЫК

tsimoshyk@zviazda.by

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

 

Літаратуразнаўца, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Уладзімір Гніламёдаў:

— Гэта і сенсацыйна, і прыемна — прысуджэнне «Нобеля» па літаратуры ў гэтым годзе. Я вітаю, што Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію. Але гэта вельмі нечакана, таму што ў яе літаратура своеасаблівая. Гэта вельмі блізка да журналістыкі, калі ёсць дакументальная аснова. Але кожны пісьменнік кіруецца сваёй інтуіцыяй, светапоглядам, талентам. Кожны творыць, піша, як ён хоча, як яму падказвае ўнутранае пачуццё. Ці можа прысуджэнне Нобелеўскай прэміі Алексіевіч абудзіць літаратурны працэс у Беларусі? Скажу так: тых, хто не спіць, будзіць не трэба.

Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец:

— Гэта навіна прыемная для ўсёй літаратуры, для пісьменнікаў нашай краіны. Таму што ў свеце яшчэ больш увагі будзе да беларускай літаратуры з яе адметнымі тэмамі. Я думаю, што ў Беларусі, як нідзе ў іншых краінах, напісана шмат твораў пра вайну. Падыходы аўтараў былі розныя. У Святланы быў свой погляд, асабліва ў частцы ацэнкі вайны ў Афганістане. Можна з нечым пагаджацца, а з нечым не пагаджацца са Святланай, калі яна выказвае сваё бачанне вайны як чалавек, якому не прыйшлося ваяваць. Бясспрэчна, што вайна — гэта зло. А гэта тэма знакавая для беларускай літаратуры. Ацэньваюць заслугі Святланы Алексіевіч — такім чынам адзначаюцца высока заслугі беларускай літаратуры. Вядома, што за ўсю гісторыю прысваення Нобелеўскай прэміі па літаратуры было 112 пераможцаў. Прыемна, што 14-й па ліку сярод жанчын стала Святлана Алексіевіч. Гэта таксама знак для нашых пісьменніц: пісаць больш на карысць айчыннай літаратуры. Нобелеўскі камітэт адзначыў Святлану Алексіевіч як беларускую пісьменніцу, нягледзячы на тое, што яна піша не па-беларуску, а па-руску, што сведчыць: трэба адзначаць творы найперш па таленце аўтара. Мы павінны вітаць і віншаваць Святлану, зычыць ёй далейшых поспехаў, таму што гэта, хутчэй за ўсё, прыцягне дадатковую ўвагу да твораў беларускіх аўтараў.

Рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Полымя» Юлія Алейчанка:

— Гэта падзея не толькі для Беларусі, але ўвогуле для сусветнай супольнасці. Калі называецца імя лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры — ужо свята. Адметна і тое, што за яго мы павінны дзякаваць жанчыне. Наогул, у сучасным свеце жанчыны займаюць больш актыўную пазіцыю, заяўляюць пра сябе ў розных відах творчасці. На мой погляд, напрамак на прызнанне творчасці жанчын, жаночай літаратуры ў свеце — гэта прагрэсіўны крок сусветнай супольнасці. Трэба адзначыць, што сучасная беларуская літаратура мае не толькі мужчынскі, але і жаночы твар. Можна ўзгадаць часы Еўфрасінні Полацкай, калі трэба было кнігі толькі перапісваць, але з развіццём кніжнай культуры наша зямля нарадзіла іншых цікавых пісьменніц — прынамсі Элізу Ажэшка і Цётку. А цяпер жанчыны больш трывала ўваходзяць у літаратуру, узбагачаючы яе сваім поглядам, адчуваннем і адказнасцю за жыццё, што ёсць у творах Святланы Алексіевіч.

Урокі англійскай

$
0
0

Зразумела, апавяданне Навума Гальпяровіча, у тым ліку пра ўрокі англійскай мовы, якія знітоўваюць розныя перыяды жыцця лірычнага героя, і пра падлеткавае каханне, што, верагодна, павінна зацікавіць юнага чытача. Але разам з тым яно закранае вельмі важныя пытанні нашай камунікатыўнасці, калі ўнутраныя перакананні і суб’ектыўныя ацэнкі чалавека, надзеленага правам прымаць рашэнні ў дачыненні да іншых людзей, можа не лепшым чынам адбіцца на іх лёсе і крута памяняць яго. А гэта ўжо тэма, да якой неабыякавыя чытачы самых розных узроставых катэгорый.

Алесь Бадак

12-10

Выкладчыца нашых курсаў, высокая, крыху паўнаватая, прывабная такой спелай жаночай прыгажосцю, якая бывае ў кабет у трыццаць-трыццаць пяць гадоў, з цікавасцю паглядзела на мяне, бо сярод тых, хто здаваў экзамен за поўны цыкл навучання, я быў самы старэйшы. У нашай групе былі нават школьнікі-старшакласнікі, якія рыхтаваліся паступаць у лінгвістычны ўніверсітэт, маладыя бізнесмены, дзяўчаты, якія марылі пра замежныя падарожжы…

І толькі я, лысаваты і сівы, вылучаўся сваім знешнім выглядам, і калі наша куратарша на пачатку трохгадовых заняткаў пыталася ў кожнага, якая галоўная мэта прывяла вывучаць англійскую мову, я грубавата пажартаваў, што для мяне гэта — прафілактыка старэчага маразму, чым выклікаў вясёлую рэакцыю ў аўдыторыі. І вось цяпер настаў той момант, калі трэба было паказаць, як я засвоіў прадмет за час навучання.

— Еnglіsh іs mу еаrlу drеаm (англійская мова — мая даўняя мара), — пачаў я адказ, і ў вачах настаўніцы засвяцілася цікавасць. Я коратка, як змог, расказаў, што захапіўся англійскай яшчэ ў школе, нават паступаў першы год у інстытут замежных моў, але потым жыццё павярнула мяне на іншыя шляхі, і дзіцячая мара так і не спраўдзілася.

— Што ж, лепш позна, чым ніколі, — сказала мне на развітанне выкладчыца, паставіўшы «выдатна».

Ідучы дадому з атрыманым сертыфікатам, я ўзгадваў сваё полацкае дзяцінства і юнацтва, і тую цікавасць да незнаёмых слоў і выразаў, якая прыйшла да мяне літаральна з першых урокаў яшчэ ў пятым класе.

Але па-сапраўднаму далучацца да мовы я пачаў ужо ў восьмым класе, калі да нас прыйшла новая настаўніца Нэлі Іванаўна. Яна, відаць, нядаўна скончыла інстытут, маладая, танклявая, з белакурымі валасамі, і позіркі аднакласнікаў міжволі слізгалі на яе стромкую постаць, на прыгожыя загарэлыя ногі, якія адкрывала кароткая сукенка.

І голас у яе быў прыемны — нізкаваты, з ледзь улоўнай хрыпкай. Англійская мова ў яе вуснах гучала па-чароўнаму мілагучна, амаль так вабна, як у славутых «Бітлоў» — куміраў многіх маіх сучаснікаў.

Новая настаўніца адразу вылучыла мяне сярод аднакласнікаў, бо, шчыра кажучы, акрамя, бадай, мяне ніхто ў нашым класе да замежнай мовы сур’ёзна не ставіўся, зрэшты, як і былая выкладчыца Ала Пятроўна. А я спрабаваў нават самастойна чытаць па-англійску адаптаваныя дзіцячыя кніжкі, якія можна было набыць у нашай гарадской кнігарні.

Аднойчы новая настаўніца папрасіла мяне застацца пасля ўрока.

— Ты, я бачу, у многім апярэджваеш аднакласнікаў, — загаварыла яна. — Табе падабаецца англійская мова?

— Так, — адказаў, чамусьці чырванеючы, я. — Падабаецца.

— Тады з тваёй згоды мы будзем займацца па асобнай праграме. Ты хочаш паступіць у інстытут замежных моў?

Для мяне гэтыя яе словы прагучалі як чароўная музыка. Пра рэпетытарства тады ў нашым прыгарадзе яшчэ ніхто не ведаў, і дадатковыя заняткі з любімымі вучнямі выкладчыкі арганізоўвалі абсалютна бясплатна. Вышэйшай узнагародай для іх лічылася, калі іх гадаванцы паступалі ў ВНУ. Паколькі такіх у наш час, прынамсі ў нашай школе, было не надта многа, гэта служыла важкім доказам іх прафесійнага майстэрства.

Так вось і пачаліся нашы заняткі. Нэлі Іванаўна прыносіла мне незнаёмыя тэксты, часам нават давала выконваць заданні для студэнтаў-завочнікаў, я таксама дапамагаў ёй правяраць хатнія заданні вучняў. Займаліся мы звычайна ў класе пасля ўрокаў, балазе англійская была па раскладзе апошняй гадзінай. Але ў дзявятым класе ўрок перанеслі, і заставацца ў школе стала нязручна.

— Можна займацца ў мяне дома, — сказала мне неяк Нэлі Іванаўна. — Недзе гадзін у дванаццаць, у нядзелю. — Згодны?

Як мне было не згадзіцца? Пра такое я нават і марыць не смеў. Увогуле, у прысутнасці настаўніцы часта адчуваў нейкае дзіўнае хваляванне, лавіў сябе на тым, што міжволі адводжу погляд ад яе блакітных вялікіх вачэй, прыгожай сукенкі, ноздры салодка казыча пах яе парфумы.

Нэлі Іванаўна жыла ў цэнтры горада ў невялікім двухпавярховым доме яшчэ даваеннай пабудовы. Яна, відаць, здымала пакой у трохпакаёвай кватэры сталінскага тыпу, з высокай столлю, зашклёнымі дзвярамі з масіўнымі ручкамі.

На першыя заняткі я ішоў як на свята. Апрануў найлепшую кашулю, доўга змочваў вадой непаслухмяныя кудзеры, нават пашкроб бацькавым лязом вусікі, што праступалі над верхняй губой.

Гэтыя нашы спатканні былі самымі шчаслівымі гадзінамі ў маім жыцці. Увесь тыдзень я з нецярпеннем чакаў нядзелі, уяўляючы, як я, седзячы насупраць настаўніцы, буду прамаўляць вывучаную вусную тэму, бачыць яе прыгожы ветлы твар, чуць яе хрыплаваты голас…

Прайшоў год. У выпускным класе раптам мой аднакласнік, прыгажун і спартсмен Андрэй папрасіўся займацца разам са мной. Мову ён ведаў слаба, больш налягаў на дакладныя прадметы і фізкультуру, таму яго жаданне выглядала крыху дзіўнавата. Не ведаю, ці здагадваўся ён пра мае дадатковыя заняткі з настаўніцай, але тое, што Нэлі Іванаўну ён вылучаў сярод іншых «вучылак», было відавочна.

Я, зразумела, не мог асмеліцца папрасіць настаўніцу ўзяць яшчэ аднаго вучня, таму веды, атрыманыя ад дадатковых заняткаў, пераносіў на вучобу з Андрэем. Такім чынам, англійскай мовы ў маім паўсядзённым раскладзе стала ўдвая болей.

Сябрук на дзіва хутка асвоіўся і паказваў нават несумненныя поспехі. Ва ўсякім разе, «траяк» у першай чвэрці паспяхова замяніў на «чацвёрку», а ў трэцяй Нэлі Іванаўна гучна абвясціла, што мой таварыш смела можа прэтэндаваць на «пяцёрку» за год.

— Твая заслуга? — спытала потым яна. — Што ж, можа, будзе табе кампаньён, хаця, вядома, база ў яго пакуль слабаватая для паступлення.

Мне сапраўды было прыемна, што ў сваім захапленні я стаў не адзінокі. Мы з Андрэем нават сталі размаўляць па-англійску між сабой. Прыемна было лавіць зацікаўленыя позіркі тых, хто раптам чуў, як мы «спікалі» ў самых людных месцах.

Аднойчы трапілі на апошні сеанс у кінатэатр. Яшчэ не пагасла святло ў глядзельнай зале і людзі ўсаджваліся на свае месцы. І раптам Валодзя на ўсю залу гучна вымавіў: «lооk аrоund!» (паглядзі вакол!), а потым, калі я здзіўлена лыпнуў вачамі, удакладніў «lооk bаsk!» (азірніся!).

Я азірнуўся і ўбачыў нашу Нэлі Іванаўну з нейкім маладым чалавекам. Ён нешта ёй расказваў, а яна ўсміхалася ў адказ. Падалося, што, злавіўшы мой позірк, настаўніца раптам пачырванела. Стала прыкра і сорамна — ці ад таго, што ўбачыў, ці ад Андрэевых слоў, якія гучна азваліся ў зале.

Чакаў назаўтра, што настаўніца зробіць заўвагу, але яна прамаўчала.

Англійскую на атэстат сталасці мы абодва здалі на «выдатна». Асабліва камісіі спадабаўся мой адказ. Нэлі Іванаўна цвіла ад задавальнення, тым больш што дырэктрыса школы сказала, што мною можна ганарыцца, і яна, як і ўвесь педагагічны калектыў, не сумняваецца ў маёй бліскучай будучыні.

Рэальнасць жа аказалася зусім не такой. У Мінск мы паехалі з мамай, каб я мог падрыхтавацца да экзаменаў крыху раней. У яе там быў знаёмы па сумеснай рабоце ў саўгасе, які пераехаў у сталіцу: ён з’язджаў з сям’ёй на адпачынак і дазволіў мне пажыць, пакуль дадуць, як абітурыенту, інтэрнат, у сваёй кватэры, дзе заставалася яго маці — вясковая старая, якая пераехала жыць да сына.

Памятаю, як праводзіў маму з Мінска на вакзале. Я лічыў сябе ўжо дарослым, але тут раптам сэрца сціснула і на вачах навярнуліся слёзы. Мама стаяла такая маленькая, худзенькая, такая родная і мілая, а я заставаўся адзін, без яе, у чужым незнаёмым горадзе…

Яна таксама відавочна хвалявалася і ўсё казала:

— Ты ж, сынок, глядзі, займайся, позна не хадзі, слухайся бабулю…

Мне раптам захацелася дадому, як у дзяцінстве, калі я збег з піянерскага лагера літаральна праз тыдзень у сваю родную хату, пакінуўшы ў тумбачцы ля ложка ўсе свае рэчы, па якія потым бацька спецыяльна мусіў ездзіць, каб забраць і павініцца за такога «хатняга сыночка».

Але доўга пажыць мне ў маміных знаёмых не выпала, бо праз два дні ў Мінск прыехаў Андрэй. Жыць яму таксама не было дзе, і я прывёў яго на сваю часовую кватэру.

Старая выклікала мяне на кухню і, строга падціснуўшы вусны, сказала:

— Каго гэта ты прывёў? Арыштанта нейкага.

Андрэй сапраўды быў пастрыжаны «пад качан».

— Гэта мой сябар, аднакласнік, разам будзем паступаць у інстытут.

— Ніякіх такіх сяброў! Бач, да чаго дадумаўся! Дамаўляліся толькі пра цябе, — адрэзала старая.

Пакінуць аднаго сябра я не мог, і, сабраўшы чамадан, разам з ім выправіўся на вакзал, дзе мы пераначавалі і пайшлі шукаць сабе нейкае жытло.

Цэлы тыдзень да экзаменаў мы жылі ў бараку на ўскраіне горада, дзе разам з намі ў адным пакойчыку месціліся сама гаспадыня, яшчэ адзін хлопец-абітурыент і пляменніца гаспадыні, жанчына гадоў трыццаці, якая прыехала з вёскі шукаць у Мінску работу.

Але наступіла пара ўступных экзаменаў, нас пасялілі ў «ін’язаўскі» інтэрнат, і мы аджылі і павесялелі.

Тым больш што па сачыненні, якое было першым іспытам, я атрымаў «пяцёрку», а мой сябрук — «чацвёрку».

— Ну што, — казаў Андрэй, — цяпер ужо будзе лягчэй. Англійскую ўжо ты не баішся!

Я сапраўды прадчуваў добры вынік, бо па папярэдніх размовах з хлопцамі, што жылі разам з намі ў пакоі, адчуваў, што мову ведаю лепш, чым яны.

Мы з Андрэем апынуліся чамусьці ў розных групах, хоць прозвішчы нашы былі з ім на адну літару.

Такім чынам, я здаваў на дзень раней.

Бяды не прадказвала нічога. Білет аказаўся даволі лёгкі, вусную тэму я добра ведаў, з граматыкай справіўся хутка.

Але экзаменатары, а гэта былі суровага выгляду мужчына і паўнаватая кабета з вялікім шыньёнам на галаве, на дзіва не спяшаліся мяне адпускаць.

— Вось тут у вас была не вельмі выразная артыкуляцыя, — украдліва прабуркавала кабета, — каб паставіць «выдатна», давядзецца яшчэ задаць пару дадатковых пытанняў. Вы не супраць?

— Я гатовы, — паспешліва адказаў я.

Пытанняў аказалася далёка не пара. Я, узмакрэлы ад хвалявання, ледзь паспяваў адказваць, калі ў аўдыторыю зайшоў высокі, дагледжаны мужчына — як аказалася, сам рэктар.

Паслухаўшы крыху, ён холадна паглядзеў на мяне і раптам сказаў:

— Што вы катуеце чалавека? Думаю, свае тры балы ён цалкам заслужыў.

І пакуль выкладчыкі распісваліся ў экзаменацыйным лісце, паблажліва прамовіў:

— Ды і як у тым Полацку можна было падрыхтавацца? Там жа, відаць, нават курсаў няма. Пажывіце ў Мінску, пахадзіце на платныя курсы, і праз год прыходзьце.

Гэта быў прысуд. Андрэй, калі я яму ўсё расказаў, не мог паверыць.

— Калі ўжо ты «траяк» падчапіў, то што ўжо пра мяне казаць! Не пайду нават здаваць.

Але я яго ўгаварыў паспрабаваць.

— Ты ведаеш, — у захапленні расказваў потым мне сябрук, — я нават не ўсё ведаў, дык яны мне падказвалі, і вось — і ён паказаў мне ліст, дзе насупраць графы «англійская мова» акуратна было выпісана — «добра».

Дамоў мы вярталіся разам. Я, як той казаў «з гарбузом», ён — будучым студэнтам.

Праўда, правучыўся ён нядоўга. Спачатку нахапаў «хвастоў» за летнюю сесію, затым была нейкая бойка ў інтэрнаце, у якой ён прымаў удзел, і яго адлічылі.

А затым Андрэй увогуле з’ехаў некуды на Поўнач, і нашы жыццёвыя шляхі разышліся.

А я больш лёс не выпрабоўваў і мару стаць перакладчыкам закінуў назаўсёды. Хаця, шчыра кажучы, перадынстытуцкага запасу ведаў мне хапіла напоўніцу, каб лёгка атрымліваць найвышэйшыя ацэнкі па англійскай мове і ў інстытуце, куды я праз год паступіў, і ў аспірантуры.

І цяпер, праз шмат гадоў, пасля жаданага атрымання сертыфіката перакладчыка, я ўсё ж адчуваю, што лепш мову, чым тады, калі сямнаццацігадовым юнаком браў урокі ў незабыўнай Нэлі Іванаўны, я не ведаю, і таго высокага захаплення і радасці ад спазнання незнаёмай мне мовы не адчуваю.

Гэта як сустрэча з пастарэлым і даўно прайшоўшым першым каханнем.

А шкада.

Навум Гальпяровіч

Дзяніс Марціновіч: «У асабістым жыцці Караткевіча былі велізарныя трагедыі»

$
0
0

Пераможца Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Літаратурная крытыка» адкрывае малавядомыя старонкі біяграфіі пісьменніка.

Кніга, дзякуючы якой вікторыя ўсміхнулася гэтаму маладому даследчыку, называецца «Жанчыны Уладзіміра Караткевіча». Карэспандэнт «Звязды» вырашыла запытацца ў Дзяніса Марціновіча, якія таямніцы яму ўдалося адкрыць у прыватным жыцці Караткевіча?..

Аўтар расказаў, што пісаць кнігу вырашыў невыпадкова. Яму на вочы трапіліся некаторыя супадзенні ў асабістым жыцці герояў Караткевіча некалькіх твораў. Галоўныя гераіні рамана «Леаніды не вернуцца да Зямлі» і аповесць «У снягах драмае вясна» мелі аднолькавае імя Алёнка. Больш за тое, яны траплялі ў падобныя сітуацыі. Гэта адразу зацікавіла даследчыка, яму захацелася высветліць: з’яўляецца гэта супадзеннямі ці праўдай, і падобнае, магчыма, адбывалася з пісьменнікам.

У архіве ён знайшоў ліставанне Уладзіміра Караткевіча з яго сябрам, якое ніколі не публікавалася. Там было вельмі шмат фрагментаў пра жанчыну, якую з упэўненасцю можна было назваць прататыпам Алёнкі. Марціновіч убачыў, што фрагменты са свайго ліставання пісьменнік уключаў у раман, амаль не змяняючы. Такім чынам высветлілася, што Караткевіч напісаў гісторыю свайго ўласнага кахання.

«Увогуле я вельмі люблю даведвацца, што было ў сапраўднасці, — гаворыць Дзяніс Марціновіч. — Напрыклад, усе ведаюць, што Ганна Карэніна кінулася пад цягнік. Аднак у рэальнасці жанчына, якая была яе прататыпам, развялася з мужам і жыла са сваім абраннікам. Мне было цікава паглядзець, што насамрэч адбылося ў жыцці нашага класіка».

Пасля выхаду ў 2004 годзе ў газеце «Літаратура і мастацтва» серыі публікацый пад назвай «Паляванне на Алёнку» стала зразумела, што з гэтага можа атрымацца цэлая кніга. Аўтар узяўся за працу: часам пісаў больш актыўна, часам запавольваўся.

Паступова пачалі з’яўляцца дадатковыя звесткі. «Ёсць невялікая колькасць кніг пра Караткевіча. Напрыклад, успаміны Адама Мальдзіса, пэўныя іншыя крыніцы, і я выкарыстоўваў іх, — гаворыць Марціновіч. — Да таго ж працаваў у архівах — Беларускім дзяржаўным музеі-архіве літаратуры і мастацтва і аддзеле рэдкай кнігі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Акадэміі навук».

Выкарыстаў аўтар таксама і інтэрв’ю з жанчынай, якая вучылася з жонкай Караткевіча ў адным класе. Яна ўзгадала некаторыя дэталі.

Увогуле кнізе, якая сёлета перамагла на Нацыянальнай літаратурнай прэміі, папярэднічала іншая, якая выйшла ў 2012 годзе і называлася «Дон-жуанскі спіс Караткевіча». Дзяніс Марціновіч адзначае:

— Караткевіч у асабістым жыцці быў не такім шчаслівым чалавекам, як нам падаецца. Цікава чытаць яго раманы, дзе апісваецца каханне… Аднак ён узяў шлюб толькі ў 40 гадоў. У яго асабістым жыцці былі велізарныя трагедыі. Ён збіраўся ажаніцца, але нявеста загінула ў аўтакатастрофе літаральна перад вяселлем. Была другая гісторыя, калі ён меў універсітэцкае каханне, у Кіеве, але яны развіталіся. Праз пэўны час гэта жанчына сама напісала яму, прапанавала аднавіць стасункі. Караткевіч адчуў эйфарыю, шчасце, бо ўсе гады памятаў былую сяброўку. Але неўзабаве атрымаў ліст ад яе знаёмай, у якім паведамлялася, што яго каханая выйшла замуж за іншага.

У рамане «Леаніды не вернуцца да Зямлі» апісваецца каханне да Ніны Молевай — рэальнай жанчыны, якая жыве дагэтуль у Маскве. Яна была сапраўды ракавой прыгажуняй, таму Караткевіч перажываў супярэчлівыя пачуцці. «Яго вельмі натхнялі жанчыны, — адзначае Марціновіч. — Але ён не быў шчаслівым. Толькі калі пісьменнік нарэшце знайшоў жонку, усё змянілася. Аднак парадокс заключаецца ў тым, што яго найлепшыя тэксты прыпадаюць акурат на той час, калі ён быў нешчаслівы. Яго натхнялі душэўныя пакуты».

Калі знойдуцца новыя цікавыя факты, Дзяніс Марціновіч працягне распрацоўваць тэму асабістага жыцця Уладзіміра Караткевіча.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

nina@zviazda.by

Свет сучаснай кнігі

$
0
0

Распачаўшы рэспубліканскую акцыю «Сямейнае чытанне» (заснавальнікі — Міністэрства інфармацыі, Беларускі саюз жанчын, Выдавецкі дом «Звязда»), яе арганізатары і актыўныя ўдзельнікі вырашылі адказаць на самае галоўнае пытанне: а што ж чытаць? Якім павінен быць выбар галоўнай ці проста цікавай і патрэбнай кнігі? І ў пошуку адказаў на гэтае пытанне «Звяздзе» дапамогуць выдаўцы, бібліятэкары, пісьменнікі, а часам і проста чытачы. Сённяшні суразмоўца — дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура», паэт і празаік Алесь Бадак.

13-25

— Завяршаецца чарговы год. Чым ён быў найбольш цікавы для «Мастацкай літаратуры»? Якая самая яркая кніга, на ваш погляд, характарызуе выдавецтва ў гэтым годзе?

— Думаю, адказаць на гэтае пытанне не проста складана, а нават немагчыма. І не толькі таму, што выбіраць трэба з цэлай сотні найменняў. Але яшчэ і таму, што выдавецтва актыўна працуе ў розных кірунках. Мы выдаём і класіку, і сучасных аўтараў, мастацкую літаратуру і дакументальную, дарослую і дзіцячую. Але, безумоўна, у першым шэрагу кніг, выдадзеных у гэтым годзе, стаяць чарговыя тамы Збору твораў Уладзіміра Караткевіча (нядаўна з’явіўся дзясяты) і «Залатой калекцыі беларускай літаратуры», якая на днях папоўнілася томам Кузьмы Чорнага. Калі ж гаварыць пра сучасную літаратуру, то, як можа ні дзіўна камусьці падасца, я ў першую чаргу назваў бы кнігу «Мой дзень пачынаецца», якую склалі вершы і апавяданні 45 маладых аўтараў. Вось мы часта гаворым пра тое, што сённяшнім маладым куды лягчэй выдавацца, чым гэта было, скажам, у 70-я ці 80-я гады мінулага стагоддзя. Вядома, яно так і ёсць, але ва ўсе часы і ў літаратуры былі тыя, хто ўмеў неяк прапіхнуць сябе, выдацца і раз, і два, і тры, хоць і таленту асаблівага ў іх можа не было. І ва ўсе часы былі тыя, якія не ўмелі абіваць парогі выдавецтваў і рэдакцый, хоць, магчыма, якраз яны і вартыя самай пільнай увагі ці, прынамсі, большай падтрымкі з разлікам на тое, што з іх з часам могуць атрымацца вельмі цікавыя і арыгінальныя пісьменнікі. Тое ж адбываецца і сёння. Таму хацелася, каб у зборніку «Мой дзень пачынаецца» было прадстаўлена як мага больш аўтараў. Ну а пасля такая аўтарская шматлікасць дазваляе скласці найбольш цэласнае ўяўленне пра маладую літаратуру.

— Алесь Мікалаевіч, а калі гаварыць пра асноўную плынь выдавецкай дзейнасці, асноўныя кірункі «Мастацкай літаратуры», то нечым яны адрозніваюцца апошнім часам?

— Я хутчэй сказаў бы, што сёння мяняецца сам падыход да фарміравання выдавецкіх планаў. Мы вельмі ўважліва ставімся да таго, што патрэбна нашым бібліятэкам, што найбольш запатрабавана Саюздрукам. Зразумела, гэта ніякім чынам не разыходзіцца з нашай выдавецкай палітыкай, якая скіравана найперш на выданне якаснай мастацкай літаратуры. Такія пастаянныя кантакты, аналіз вельмі дапамагаюць нам у вызначэнні тыражу той ці іншай кнігі, нават у стварэнні новых серый. Напрыклад, мы задумалі ў наступным годзе пачаць дзве новыя серыі: «Бібліятэка выбраных твораў» і «ПазаКласнае чытанне» («К» з вялікай літары, бо мы спадзяёмся, што гэтыя творы падлеткі, якім яны і адрасаваны, сапраўды, палічаць класнымі). Перад тым як распрацоўваць гэтыя серыі, мы, безумоўна, раіліся з бібліятэкамі.

— Сёння шмат гавораць пра рэйтынгі… Вы на іх зважаеце? Якія кнігі «Мастацкай» у рэйтынгу найбольш чытэльных выданняў ці ў ліку найбольшых продажаў у кнігарнях?

— Безумоўна, рэйтынгі — гэта заўсёды цікава, карысна, гэта тое, што нельга абыходзіць увагай. Але пры гэтым трэба не забываць, што рэйтынгі бываюць розныя. Правядзіце аднолькавае апытанне сярод філолагаў, гэта значыць, сярод тых, для каго мастацкая літаратура мае непасрэднае дачыненне да іх прафесіі, а значыць, і літаратуру яны ацэньваюць, не ў апошнюю чаргу, з пункту гледжання яе навізны, арыгінальнасці, і людзей, для якіх літаратура — гэта магчымасць «забіць» некалькі хвілін вольнага часу, напрыклад, у дарозе. Вынікі, хутчэй за ўсё, будуць вельмі адрознівацца. Не сакрэт жа, што для адпачынку трэба што-небудзь просценькае, што не вельмі напружвае: лёгкі дэтэктыў, лёгкая фантастыка, лёгкі любоўны раман — прычым творы, якія ствараюцца па адным клішэ, нібы пад капірку. А арыгінальная літаратура не церпіць паўтораў, копій.

З іншага боку, калі гаварыць пра розныя рэйтынгі, то няцяжка прыйсці да высновы, што сёння не самым вялікім попытам карыстаецца паэзія. Але мы не можам яе не выдаваць, паколькі гэта адзін з самых важных літаратурных жанраў, які, нават пры, здавалася б, невялікіх тыражах, вельмі ўздзейнічае, уплывае на наша духоўнае, культурнае жыццё.

А ўвогуле, вельмі радуе, што ў ліку самых папулярных у продажы па-ранейшаму творы гістарычнай літаратуры — гэта сведчыць пра тое, што беларусы неабыякавыя да сваёй гісторыі. Праўда, тут усё-ткі, як і некалі, самы папулярны аўтар — Уладзімір Караткевіч. Вельмі шмат званкоў — ці выйшаў чарговы том яго Збору твораў, дзе можна набыць… Мне здаецца, сучасным аўтарам трэба актыўней шукаць менавіта сваю нішу ў гістарычным жанры, а не ісці па слядах папярэднікаў.

— Вельмі часта сёння ў друку гаворыцца пра прарыў дзіцячага кнігавыдання. Ды некалі «Мастацкая» далучыла да сябе такое аўтарытэтнае выдавецтва, як «Юнацтва»… Свет сучаснай дзіцячай кнігі, якім ён уяўляецца з вокнаў выдавецтва?

— Мяне вельмі радуе, што гэты свет вельмі разнастайны. Сёння можна гаварыць і пра дзіцячую прыгодніцкую літаратуру, і пра дзіцячую фантастыку, і пра дзіцячы дэтэктыў, і нават пра дзіцячую інтэлектуальную літаратуру. Пачытайце кнігі Раісы Баравіковай, Георгія Марчука, Пятра Васючэнкі, каб у гэтым пераканацца. А ёсць жа і больш маладыя аўтары, якія па-свойму малююць гэты свет — напрыклад, тая ж Алена Мальчэўская.

— Якога рукапісу вам як выдаўцу сёння нестае?

— Напэўна, рукапісу, які меў бы вельмі вялікі чытацкі попыт, пра які ўсе гаварылі б, спрачаліся ў інтэрнэце, на старонках нашых літаратурных выданняў і які пры гэтым быў бы высокамастацкай літаратурай.

— Такая важкая дзялянка, як пераклады чужых нацыянальных літаратур на беларускую мову… Работа над выданнем перакладной літаратуры заўсёды была ў полі зроку «Мастацкай». Выходзілі альманахі «Братэрства», «Далягляды». Як складваюцца абставіны ў гэтых абсягах цяпер?

— Калі перакладная дзіцячая літаратура ў нас выходзіць досыць рэгулярна, то перакладная дарослая, на жаль, ад выпадку да выпадку. На гэта ёсць свае прычыны: і тое, што не заўсёды проста вырашыць праблемы з аўтарскімі правамі, і тое, што папулярныя замежныя аўтары ў большасці сваёй ужо прысутнічаюць на нашым кніжным рынку на рускай мове. Але, я ўпэўнены, гэтая сітуацыя паступова будзе выпраўляцца, паколькі любы пераклад адметных твораў замежнай літаратуры толькі дапамагае далейшаму развіццю сваёй літаратуры. Якім бы ні быў насычаным кніжны рынак, месца на ім хопіць усім, проста трэба больш актыўна і самааддана працаваць.

— Значыць, трэба выбіраць «класнае чытанне»?..

— А чаму б і не?!

— І з яго павінен пачынацца дзень…

— І завяршацца ў сям’і ў цёплай і ўтульнай атмасферы, калі кніга, чытанне яднаюць пакаленні, саграваюць думкамі, вобразамі, уражаннямі.

— Нельга не пагадзіцца з вамі, Алесь Мікалаевіч.

Гутарыў Сяргей Шычко.

Як пасляслоўе. А вы, шаноўныя чытачы, якіх кніг чакаеце ад айчынных выдавецтваў? Дзяліцеся з намі сваімі думкамі, выкладайце іх з разлікам, што вас пачуюць і яны могуць стаць падставай для новых творчых здзяйсненняў. Да новых сустрэч! Прыемнага чытання!

Фота Наталлі Аляксандравай


Помнік міласэрнасці

$
0
0

Прысуджэнне Святлане Алексіевіч Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры выклікала шырокі розгалас у свеце. Водгукі пісьменнікаў, літаратуразнаўцаў розных краін змешчаны і на інтэрнэт-старонцы «Созвучие: литература и публицистика стран СНГ» (httр://sоzvuсhіе.zvіаzdа.bу).

13-26

Расійскі пісьменнік Дзмітрый Быкаў лічыць, што адзнака Святланы Алексіевіч «занадта прадказальны варыянт». Бо яна «лідзіравала ва ўсіх апытаннях яшчэ з мінулага года. І ў букмекерскіх канторах, наколькі я памятую, стаўкі былі 1 да 5. Гэта вельмі прадказальнае рашэнне. Яно, безумоўна выклікае гонар і адабрэнне».

Празаік Амантай Ахметаў з Казахстана выказаўся наступным чынам: «Для Святланы Алексіевіч фронт барацьбы за мірную будучыню свайго народа не завяршыўся адной кнігай. Яе багаты журналісцкі вопыт і дакладная пазіцыя непрыняцця зла дазволілі ёй раскрыць і іншы боль народа…»

Камран Назірлі, перакладчык і празаік з Азербайджана, гаворыць пра вядомасць Святланы Алексіевіч у Азербайджане. «Ганаруся тым, што жыву, дыхаю і пішу ў адным стагоддзі з ёю», — зазначае Камран Назірлі, выказваючы гатоўнасць працаваць над перакладамі яе твораў на азербайджанскую мову.

Літаратуразнаўца з Калмыкіі Рыма Ханінава нагадвае: «Калі помніць, што многія сённяшнія пісьменнікі выйшлі з СССР, як і новы нобелеўскі лаўрэат, то Святлана Алексіевіч — шосты лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў той літаратуры, якая стваралася і ствараецца на рускай мове». Відаць, з такой логікай складана пагадзіцца, угледзеўшыся ў жыццёвыя біяграфіі ўсіх папярэднікаў Святланы Аляксандраўны — Івана Буніна, Барыса Пастэрнака, Міхаіла Шолахава, Аляксандра Салжаніцына, Іосіфа Бродскага. І далей Р. Ханінава заўважае: «Шматгалосая творчасць пісьменніцы — сапраўды помнік міласэрнасці і мужнасці нашых народаў, якія прайшлі суровыя выпрабаванні ў гады Вялікай Айчыннай вайны, сталінскіх рэпрэсій, але не страцілі веру ў дабро і справядлівасць ісціны».

Сваё слова на старонцы «Созвучие» пра Святлану Алексіевіч сказалі і пісьменнікі, літаратуразнаўцы Георгій Прахін, Алесь Кажадуб (Масква), Атнер Хузангай (Чабаксары), Лула Куні (Грозны), Леанід Чыгрын (Таджыкістан, Душанбэ), Севіндж Нурукызы (Азербайджан), Агагельды Аланазараў (Туркменістан), Святлана Ананьева (Казахстан), Міхайла Слабашпіцкі, Галіна Тарасюк (Украіна) і шмат хто яшчэ.

Мікола Раўнапольскі

Не прапусціце сустрэчу без абцасаў!

$
0
0

Кожнага чакае індывідуальны сюрпрыз ад Якуба Коласа.

 

Сёння прадстаўніцы так званага слабага полу ўсё часцей і часцей, прыступка за прыступкай, уздымаюцца па кар’ернай лесвіцы, займаючы высокія і адказныя пасады. Пра лёсы гэтых упэўненых і рашучых жанчын, пра іх трагедыі, гузакі і перамогі, пра шлях кожнай з іх да сябе сённяшняй распавядае кніга Надзеі Дрылы. У ёй пад адным дахам-вокладкай сабраны самыя цікавыя душэўныя інтэрв’ю, якія на працягу некалькіх гадоў выходзілі на старонках газеты «Звязда» ў межах аўтарскага творчага праекта «Сустрэчы без абцасаў».

21-31

Прэзентацыя кнігі адбудзецца заўтра (22 кастрычніка) а 16 гадзіне ў доме-музеі Якуба Коласа. Усіх гасцей чакаюць 24 «правілы жыцця» ад паспяховых жанчын (сярод запрошаных Надзея ЕРМАКОВА, Надзея КАТКАВЕЦ, Наталля НАВАЖЫЛАВА, Валерыя КЛІЦУНОВА, Наталля ПАСПЕЛАВА, Ірына КАБАСАКАЛ, Святлана ЗЭРЭ, Алена ТРОІЦКАЯ і іншыя), музычны імправайз ад этна-гурта «Водгук цішыні» і сюрпрыз ад Якуба Коласа. Дрэс-код: БЕЗ АБЦАСАЎ. Дарэчы, месца для сустрэчы выбрана не выпадкова. Чаму? Даведаецеся, калі завітаеце!

Надзея ДРЫНДРОЖЫК

Выратавальная місія. Урывак з аповесці

$
0
0

Высокаарганізаваныя іншапланетныя формы жыцця не могуць нападаць без прычыны: у гэтым няма ніякай логікі! Нарэшце гэта заяўлена нашымі фантастамі — у супрацьвагу поглядам замежных мэтраў жанру. Паміж мыслячымі стварэннямі не можа быць бездані, гэта так. Але ж канфлікт цывілізацый заўсёды патрабуе ахвяр…

Гэтая місія закончылася тым, што… Не, лепш не раскрываць вам раней часу тое, чым дакладна яна закончылася. Сяргей Белаяр кожнай старонкай трымае чытача ў напружанні і не дае забыцца, што на касмічнай станцыі «Ёган Кеплер»… шмат пылу.

22-71

Фатонны зоркалёт «Слейпнір» імкліва набліжаўся да канчатковага пункту маршруту — міжнароднай касмічнай станцыі «Ёган Кеплер».

— Як думаеш, чаму знікла сувязь са станцыяй? — спытаў Кінбут Бянткоўскі, гледзячы ў манітор, на якім, вылучаючыся на фоне вугальна-чорнай прасторы з сотнямі немігатлівых зорак, расла Asteroіdea.

— Не ведаю, камандзір, — паціснуў плячыма Едка Гедройц, — прычын можа быць шмат, пачынаючы ад паломкі перадатчыка і заканчваючы сонечнай бурай. Чаго гадаць? Састыкуемся і ўсё высветлім!

Бянткоўскі кіўнуў. Зямля атрымала сігнал SOS тыдзень таму, пасля чаго экіпаж МКС на сувязь больш не выходзіў.

— Будзем спадзявацца, што нічога сур’ёзнага не адбылося.

— Гэта апошняе, у што б я паверыў. Рацыянальней зыходзіць з таго, што ў іх — праблемы! Прычым сур’ёзныя.

— Ты ператвараешся ў закаранелага цыніка, Едка!

— Космас робіць мяне такім. Пройдзе яшчэ не адна тысяча, калі не мільён гадоў, перш чым зоркі перастануць быць варожымі людзям. Заўсёды трэба настройвацца на горшае.

«Ёган Кеплер» паступова запаўняў сабой увесь экран.

— Бачных пашкоджанняў не адзначаю, — паведаміў Доўкгал Геліч, скарыстаўшыся трансфакатарам. — Зваротны бок разгледзець не магу!

— Як толькі скінем хуткасць да самай малой, высылай бот.

— Ёсць высылаць бот пасля тармажэння!

— Пераходжу на тармажэнне, — папярэдзіў таварышаў Скумін Разыцень. «Слейпнір» слаба скалануўся. Слупок акселераметра хутка папоўз уніз, паказваючы адмоўнае паскарэнне.

Праз некалькі хвілін, калі да станцыі заставалася пяцьсот кіламетраў, інжынер-радыст выпусціў бот, карэктуючы яго курс пры дапамозе джойсціка. Разведчык не баяўся ні паскарэння, ні рэзкага змянення курсу, ні звышвысокіх і звышнізкіх тэмператур, што дазваляла выкарыстоўваць яго ў шырокім дыяпазоне даследаванняў.

Астранаўты не адрывалі позіркаў ад манітораў. Напружанне расло.

— Выява выразная! Адхіленні тэхнагеннага характару адсутнічаюць!.. Што за чорт?

— Што здарылася, Доўкгал?

— Я страціў кантроль над ботам! — Геліч рухаў джойсцікам, аднак нічога не мянялася: разведчык куляй нёсся да станцыі. Усачыць за сапраўдным вадаспадам даных не ўяўлялася магчымым.

Праз імгненне камера бота адключылася.

Інжынер-радыст вылаяўся і паспрабаваў аднавіць кантроль. Нічога не атрымалася — разведчык урэзаўся ў адну з сонечных батарэй. Яна выбухнула мільёнам аскепкаў і дробных абломкаў. Куляючыся, бот пачаў адыходзіць ад МКС.

— Што гэта было?

— Не ведаю, капітан! Бот быў спраўны — я двойчы пратэсціраваў усе сістэмы… — У голасе інжынера-радыста гучалі ноткі разгубленасці. — Сувязь нібы абсеклі…

Бянткоўскі і Гедройц пераглянуліся. На твары работніка службы бяспекі з’явіўся выраз «я ж казаў!».

— Адмовіла і асноўная, і дублюючая сістэмы. У маёй практыцы такое ўпершыню!.. Паспрабуем другі бот?

Бянткоўскі думаў нядоўга:

— Толькі асцярожна!

— Ёсць асцярожна! — Словы Геліча не разышліся са справай: ён акуратна падвёў бот да меркаванай мяжы мёртвай зоны, гатовы ў любы момант вярнуць разведчыка. Апаратура нічога не рэгістравала. Нервова аблізаўшы вусны, інжынер-радыст плаўна штурхнуў джойсцік.

Бот перасёк нябачную рысу і працягваў рух. Геліч падвёў разведчыка ўшчыльную да «Ёгана Кеплера», што дазволіла разгледзець паверхню МКС у дробных дэталях, пасля чаго накіраваў на іншы бок.

— Герметычнасць корпуса не парушаная!.. Ніякіх слядоў экстраннай эвакуацыі!

— Паспрабуй звязацца з імі!

— Ёсць!.. Выратавальнае судна «Слейпнір» выклікае міжнародную касмічную станцыю «Ёган Кеплер»!.. «Ёган Кеплер», адкажыце «Слейпніру»!.. — Інжынер-радыст перабраў шэраг частот, але на кожнай з іх адказам быў толькі белы шум.

— Доўкгал, вяртай бот!.. Экіпажу падрыхтавацца да стыкоўкі!.. — Астранаўты заварушыліся ў крэслах, правяраючы прывязныя рамяні і ўладкоўваючыся ямчэй. Пераканаўшыся ў тым, што ўсе гатовыя, капітан загадаў: — Скумін, пачынай!

Працэдура заняла каля паўгадзіны — «Слейпнір» зблізіўся са станцыяй і выпусціў злучальныя аўтаматычныя фермы, увянчаныя магутнымі магнітнымі прысоскамі. Дакрануўшыся да спецыяльных прыёмных пляцовак, яны намёртва зафіксавалі зоркалёт. Для ўзлёту патрабавалася адключыць электрычны ток, які сілкаваў магніты.

— Едка, бяры Геліча, Валовіча і Хурду!

— Зразумеў, камандзір!.. За мной!

Астранаўты апранулі скафандры, праверылі сістэму жыццезабеспячэння, рыштунак і зброю. На адмысловую самаходную каляску было загружана ўсё неабходнае для правядзення выратавальнай аперацыі.

— З Богам! — сказаў Бянткоўскі і праводзіў падначаленых вачыма да таго моманту, пакуль за групай не зачыніліся створкі шлюзавой камеры, затым зноў вярнуўся да экрана.

— Камандзір, як сувязь?

— Чую і бачу цябе добра, Едка!

— Уваходзім!

***

У корпусе прыйшлося выразаць дзірку — дзверы аказаліся заблакіраванымі. Прычым механічна — у крэмальерны замок быў устаўлены лом. Астранаўты ўключылі ліхтары на вінтоўках — святло не гарэла. Прамяні заскакалі па падлозе, сценах і столі.

— Яны нібы спрабавалі ад чагосьці абараніцца! — Гедройц, пакруціўшы ў руках лом, адкінуў яго, падняўшы воблака пылу, які на здзіўленне хутка асядаў.

— Дзіўна! Прайшоў усяго тыдзень, а пылу столькі, як пасля некалькіх тысяч гадоў запусцення…

Сяргей Белаяр

«Гадуюцца новыя класікі»

$
0
0

Літаратурны працэс не спыняецца ніколі. Новыя думкі ў галовах людзей запальваюць паэты. Пісьменнікі, занатоўваючы тое, што адбываецца ў рэчаіснасці, паспяваюць сказаць пра галоўнае. Слова «літаратара» лечыць, абуджае, заклікае. Яно натхняе рухацца наперад і падказвае, на што арыентавацца. Лепш зразумець душу творцаў можна, завітаўшы туды, дзе яны жылі. Так я і зрабіла, адкрыўшы для сябе культавае месца ў беларускай сталіцы — літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. Аказваецца, там знаходзіцца той самы дом, у якім калісьці жыў класік. Пра тое, як адчуваў тут сябе Колас, пра што марыў і што яму балела, мне расказала дырэктар музея Зінаіда Камароўская. А таксама, з вышыні свайго прафесійнага вопыту, яна ацаніла працэсы, якія адбываюцца ў сучаснай літаратуры.

22-28

Ля тых са­мых дзвя­рэй, праз якія ка­лісь­ці ха­дзіў па­эт.

— Экспазіцыі, прысвечаныя выдатным асобам, лічацца тым больш каштоўнымі, чым больш аўтэнтычных рэчаў у іх захавалася. Ці можа музей Якуба Коласа паказаць наведвальнікам тыя самыя прадметы, якімі карыстаўся наш класік?

— Больш як паўстагоддзя няма з намі народнага паэта, але Дом Коласа жыве, падтрымліваючы традыцыі гаспадара, дзе ўсё захоўваецца са скрупулёзнай дакладнасцю. Наш музей з’яўляецца мемарыяльным, і ў гэтым яго асаблівасць. Дом Песняра, які мінчане і госці сталіцы ведаюць сёння як музей Якуба Коласа, быў пабудаваны ў 1952 годзе да 70-годдзя Якуба Коласа па праекце Георгія Заборскага, набыта мэбля, прадметы побыту, якія можна ўбачыць і сёння. Але сэрцам музея з’яўляецца кабінет, ці, як называў яго Якуб Колас, «маленькі, даволі цёмны заканурак, але цёплы і ў некаторай ступені нават утульны». Ён захаваўся абсалютна некранутым — такім, якім быў пры пісьменніку, — нават рэчы на стале ляжаць у тым самым парадку.

Кожны, хто завітае ў наш музей, праходзіць праз тыя самыя дзверы, праз якія ўваходзіў Пясняр, распранаецца, вешае сваё адзенне на тыя самыя кручкі, на якіх калісьці віселі паліто і капялюш Коласа, аглядае сябе ў тым самым люстэрку, у якое ён глядзеўся.

— Аднак ваш музей вядомы таксама і інтэрактыўнымі навінкамі, якія прывабліваюць мноства гасцей.

— Так, з аднаго боку, мы імкнёмся захаваць усё тое, што было пры Коласе, але, з другога боку, у XXІ стагоддзі без некаторых тэхнічных сродкаў не абысціся. У адной з экспазіцыйных залаў устаноўлена віртуальная кніга пад назвай «Паэтычная каласіяна». Гартаючы яе, як звычайную кнігу, можна пазнаёміцца з прыжыццёвымі выданнямі кніг Якуба Коласа, ілюстрацыямі да іх, рукапісамі Песняра, урыўкамі з фільмаў і тэатральных пастановак па творах пісьменніка. Працуе інтэрактыўна-мультымедыйны комплекс «Чалавек. Эпоха. Час», дзе змешчаны багатыя фондавыя калекцыі, радаводнае дрэва Якуба Коласа, інфармацыя пра гісторыю музея. Кожны, хто наведае Дом Коласа, зможа паўдзельнічаць у стварэнні ўнікальнай паштоўкі з уласным фотаздымкам, праверыць сваю эрудыцыю ў віктарыне «Таямніцы Дома Песняра». Добрым напамінам аб наведанні музея стане кампакт-дыск з вершам ці ўрыўкам з паэмы, што гучаць у выкананні канкрэтнага музейнага наведвальніка. Яшчэ адна адметнасць — гукавая інсталяцыя ў гасцёўні і кабінеце Коласа. У кабінеце мы нібы вяртаемся ў апошні дзень пісьменніка. 13 жніўня 1956 года Колас пайшоў у ЦК з лістом, у якім напісаў пра стан літаратуры і культуры (ліст гэты актуальны і сёння): яго турбавала тое, што мала гавораць па-беларуску, што чысціня беларускай мовы не захаваная ні ў тэатры, ні на радыё, ні на тэлебачанні… На жаль, у ЦК ён не змог трапіць да таго, каго меркаваў. І нашы наведвальнікі чуюць, як скрыпіць лесвіца і даносяцца цяжкія крокі хворага, стомленага чалавека, як рыпяць дзверы на другім паверсе, а з радыёпрыёмніка ў кабінеце транслююцца беларускія навіны на рускай мове… Паэт падыходзіць да прыёмніка, даволі нервова выключае яго… Усё адбываецца на фоне цікання гадзінніка. Ён пачынае пісаць ліст. Настае раптоўная цішыня. Коласа не стала… Пісьменнікі, навукоўцы, музыканты лічылі за гонар наведаць адзінага на той час народнага паэта. Увогуле, Колас з ахвотаю знаёміўся і размаўляў з любым чалавекам, які прыходзіў да яго па параду. Каб узнавіць фрагмент сустрэч, якія ператвараліся ў свайго роду літаратурныя імпрэзы, пачуць вершы ў выкананні як самога Якуба Коласа, так і іншых паэтаў, была таксама агучана і гасцёўня Дома Коласа.

22-27

У ка­бі­не­це Ко­ла­са, звы­чай­на за­кры­тым для на­вед­ван­ня.

— На якую аўдыторыю робіце акцэнт у сваёй працы?

— Мы працуем у асноўным са школьнікамі, з дзіцячымі садкамі, яшчэ з дзяцінства пачынаем прывіваць любоў да літаратуры. Пры музеі створаны лялечны тэатр, у якім пастаноўкі ладзяць нашы ж супрацоўнікі (Колас напісаў шмат твораў для дзяцей). На сядзібе музея — «Паэтычны куток Песняра», дзе змешчаны скульптуры некаторых персанажаў Якуба Коласа — Лабановіча і Ядвісі, Сымона-музыкі. Для дзяцей — героі з дзіцячых твораў: сабачка Рудзька, Савось-распуснік, таксама рак-вусач.

— Ці можна сказаць, што Якуба Коласа ведаюць за межамі Беларусі?

— Мы імкнёмся пазнаёміць з творчасцю паэта як мага больш людзей. З гэтай мэтэй наладжаны стасункі з музеямі ў многіх краінах: Польшчы, Літве, Украіне, Расіі. Сёлета адзначаецца 90-годдзе выдання паэмы «Сымон-музыка». Да юбілейнай даты была створана выстаўка, якая была размешчана ў музеі-кватэры Блока (філіяле музея гісторыі Санкт-Пецярбурга). У літаратурным музеі Пушкіна ў Вільнюсе адкрылі выставу пад назвай «Дзядзька ў Вільні». Плануем у хуткім часе адкрыццё выстаўкі «Якуб Колас і рускія пісьменнікі» ў Калінінградскім абласным гісторыка-мастацкім музеі. Цесна супрацоўнічаем з Александраўскім літаратурна-мастацкім музеем Анастасіі і Марыны Цвятаевых, музеем-кватэрай Горкага ў Ніжнім Ноўгарадзе, музеем Дастаеўскага ў Санкт-Пецярбургу. У Польшчы, у горадзе Хэлмна, ёсць таварыства, якое носіць імя Якуба Коласа (там мы таксама адкрывалі выстаўку, прысвечаную нашаму класіку). Таварыства ніякім чынам не звязана з літаратурай, аднак яго ўдзельнікі, калі прачыталі «Новую зямлю» ў перакладзе на польскую мову, так упадабалі яе, што вырашылі надаць свайму аб’яднанню імя Якуба Коласа. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што наш класік вядомы многім. Творы народнага паэта перакладзены больш як на 50 моў свету.

— Вы ўзначальваеце літаратурны музей ужо 27 гадоў. Ацаніце, што змянілася ў літаратурным працэсе ўвогуле за гэты час? Ці любіць моладзь літаратуру?

— Па сваіх унуках магу меркаваць, што тое, што ёсць у школьнай праграме, яны ведаюць. Аднак працаваць над тым, каб наблізіць беларускую літаратуру да маладога пакалення, вядома ж, трэба. Калі я шмат гадоў таму пачынала сваю працу ў музеі, сюды завітвалі, а таксама ездзілі разам з намі па раёнах Іван Шамякін, Ніл Гілевіч, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Грахоўскі, кампазітар Анатоль Багатыроў і іншыя. У тыя часы на сустрэчы прыходзіла шмат людзей — яны ішлі, каб убачыць класікаў. А сёння гадуюцца новыя класікі. Асабіста я з захапленнем чытаю Людмілу Рублеўскую, Віктара Шніпа, Анатоля Бутэвіча, Генрыка Далідовіча. Сярод паэтаў магу адзначыць ураджэнцаў зямлі Коласа — Міколу Маляўку і Казіміра Камейшу, з маладых — Віктара Жыбуля, Валерыю Куставу. Часам у нашым музеі на «Кватэрнікі ў дзядзькі Якуба» збіраецца вельмі таленавітая і крэатыўная моладзь.

— У адным са сваіх інтэрв’ю вы казалі, што разумееце душу Коласа. Калі ж глядзець на гэта праз прызму сучаснасці, што ўплывае на фарміраванне асобы як пісьменніка? Чаму сярод іншых шляхоў ён выбраў менавіта гэты?

— Я не раз думала, што літаратурны працэс ідзе быццам хвалямі. У розныя перыяды гісторыі здараюцца свае вяршыні — з’яўляюцца выдатныя асобы. Напрыклад, Пушкін і Лермантаў, Дастаеўскі… У беларускай літаратуры пэўны час было зацішша, і раптам у адзін голас загучалі Купала і Колас. Я не думаю, што Коласа наўмысна накіроўвалі на літаратурны шлях. Хаця яго дзядзька Антось, калі ездзіў у Стоўбцы ці некуды на базар, прывозіў маленькаму Кастусю не нейкую цацку, а зборнічкі Пушкіна, Крылова. Колас гадаваўся ў лесе, быў сялянскім хлопцам (Купала, дарэчы, быў больш шляхетным), і на яго вялікі ўплыў аказала прырода. Аднак сотні і тысячы людзей жывуць на прыродзе і не робяцца пісьменнікамі — значыць, гэтая зорка была запалена звыш. Я ўпэўнена, што лёс прадвызначаны чалавеку яшчэ да яго нараджэння. Так было патрэбна, каб нарадзіліся Янка і Якуб: адзін летам, а другі — глухой восенню. Я дагэтуль здзіўляюся, як Коласа хапала на ўсё?.. Ён меў энцыклапедычныя веды ў многіх галінах: разбіраўся ў сельскай гаспадарцы (у «Весніку» Акадэміі навук нават быў апублікаваны яго дослед па вырошчванні ячменю і жыта на адным участку), навуцы, педагогіцы, выключна ведаў гісторыю, як сваю, так і сусветную. Быў выдатным псіхолагам і яшчэ да многага іншага меў здольнасці. Ён ад прыроды быў узнагароджаны розумам і памяццю. А яшчэ меў шчодрасць душы.

— Калі вяртацца да творчых хваляў, пра якія вы ўзгадвалі, дзе мы сёння знаходзімся — уверсе ці ўнізе?..

— Я не магу ацэньваць узровень творчых хваляў сёння, паколькі святло зорак не адразу даходзіць да зямлі. Час пакажа. Сёння шмат цікавых таленавітых паэтаў, пісьменнікаў, якія, упэўнена, могуць стаць поруч з класікамі. А маладыя імкнуцца ляцець да зор, і ў іх, адораных іскрай Божай, гэта атрымаецца.

— Давайце паспрабуем уявіць: ідэальны літаратурны твор у наш час — кім ён мог бы быць напісаны і пра што?

— Пра сучаснага чалавека і сённяшні час, вельмі складаны, але дабрадатны для здзяйсненняў. Людзі старэйшага пакалення і сучасная моладзь — гэта зусім розныя погляды на жыццё, яго ўспрыманне, развіццё. Мой час, пасляваенны, ужо паказаны і апісаны тымі ж Навуменкам, Мележам, Шамякіным. А псіхалогія маладога пакалення зусім іншая, хацелася б, каб нехта яе акрэсліў, перадаў унутраны свет сучаснага чалавека. Я думаю, нямала маладых, якія пішуць і імкнуцца гэта акрэсліць, аднак хочацца ўбачыць сапраўды выдатны твор. Было б цікаваць убачыць новае адлюстраванне адвечнага пытання барацьбы бацькоў і дзяцей.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

nina@zviazda.by

Фота аўтара

Святло душы

$
0
0

Нядаўна ў літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылася прэзентацыя кнігі ўспамінаў пра Юльяна Пшыркова — доктара філалагічных навук, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа і проста светлага, добрага, шчырага чалавека.

Назву «Дарыў святло сваёй душы людзям і Айчыне» даў укладальнік і аўтар прадмовы доктар філалагічных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі, прафесар, вучань Ю.С. Пшыркова Сцяпан Лаўшук. Ён, як і яго настаўнік, руплівец і працаўнік не толькі на навуковай ніве, але і на зямлі свайго дачнага ўчастка на славутай Лысай гары.

Усе аўтары выдання (а іх 28) успамінаў пра слаўнага сына Беларусі Юльяна Пшыркова адзначалі яго вялікі ўклад у развіццё айчыннага літаратуразнаўства як аднаго з заснавальнікаў акадэмічнага коласазнаўства. Ён быў першым, хто слушна ацаніў выдатную паэму «Новая зямля», даўшы бой вульгарызатарам, найперш Л. Бэндэ.

Некалькі пакаленняў беларусаў родную літаратуру вывучалі па яго падручніках і дапаможніках для сярэдняй школы.

У сваіх успамінах Серафім Андраюк адзначае: «І вось мне, даўно сівому яго вучню, думаецца, што самым вызначальным, галоўным у майго настаўніка (я не кажу былога, бо ён і цяпер для мяне настаўнік) былі душэўная дабрыня, шчырасць, чалавечнасць і адначасова прынцыповасць у сцвярджэнні і адстойванні сваіх ідэй, прынцыпаў. Гэта прыклад сапраўднага беларуса, народжанага гэтай зямлёй і вернага ёй».

Якое шчасце мець такога Настаўніка! На вялікі жаль, я не ведала Юльяна Сяргеевіча, толькі шмат добрага пра яго чула ад удзячных яму людзей. Я яго зямлячка, нарадзілася ў Чачэрску. А вось яго верную спадарожніцу жонку Нону Іванаўну помню добра.

На дачным участку мы суседзі. Якая яна агародніца, кветкавод, цудоўная гаспадыня, кулінарка, рукадзельніца, траўніца! Яны з мужам вельмі любілі збіраць грыбы і лекавыя травы. Юльян Сяргеевіч, аказваецца, ведаў 99 (!) назваў зёлак.

Іх гасцінны дом на вуліцы Светлай, 7 у Мінску быў адкрыты для добрых людзей — шматлікай радні, калег, студэнтаў, суседзяў. Толькі добрыя, удзячныя словы ва ўспамінах С. Лаўшука, А. Лойкі, В. Рагойшы і ўсіх аўтараў кнігі.

Асабліва кранулі мяне ўспаміны дзяцей Юльяна Сяргеевіча — Вольгі, Таццяны, Сяргея, унукаў.

Усё найлепшае ад бацькі і дзеда перадалося ўсім ім. І бацькоўскі дом, і дачны з агародамі і садамі ідэальна дагледжаны.

Усе дзеці і ўнукі таленавітыя і працавітыя, шчодрыя і шчырыя, гасцінныя людзі, вартыя сваіх любімых бацькоў і дзядулі з бабуляй, якія выхоўвалі іх на сваім прыкладзе, як трэба жыць сярод людзей. Галоўнае — добразычліва ставіцца да навакольных. Вольга і Таццяна — таксама цудоўныя агародніцы, кулінаркі, рукадзельніцы, шчодрыя і гасцінныя. У іх крыві — патрэба дарыць людзям дабро.

На прэзентацыі быў паказаны цудоўны фільм, таленавіта зняты Таццянай сваёй кінакамерай, якую ёй падарыў бацька.

Валянціна ЛУЦЭВІЧ-СКАРЫНКІНА

Чараўнік для Дэйсі Мэй. Урывак з аповесці

$
0
0

Калі ўжо варта варажыць на будучыню, як некалі, па радочках кніг, то лепш за ўсё, калі гэта будуць кнігі брэсцкай пісьменніцы Кацярыны Мядзведзевай, у якой ледзь не кожная старонка змяшчае запавет, назіранне, параду, падказку або падбадзёрванне. Яе казкі — гэта, вядома ж, казкі. Але прыдатныя для чытання дарослымі. Вельмі-вельмі прыдатныя.

Тут прапануецца толькі пачатак аповесці, інтрыга якой — інтрыга «наадварот» — у тым, што гераіня да апошняй старонкі не ведае таго, пра што чытач здагадаўся, прачытаўшы загаловак.

22-8

Калі ў маіх сясцёр у дзяцінстве пыталіся, што яны любяць, Эма адказвала, што любіць маму і тату, Аліса згадвала слівавы ўзвар і прафітролі з персікавым джэмам, а я заўсёды маўчала. Таму што я люблю быць. Проста быць. Быць дома. Ці быць у садзе. Быць ля вады. Глядзець на дрэвы і траву, адчуваць скурай, як пячэ сонца ці мароз. Слухаць, як стукаціць паціху дожджык. Вязаць. Чытаць. Думаць што-небудзь прыемнае. Марыць. Калі няма ні сябровак, ні жаніха, застаецца шмат часу на мары.

— Дэйсі, ты зноў сядзіш дома, — бурчыць бабуля. — Чаму не пайшла з сёстрамі на танцы? Чакаеш, што ў кавалераў прарэжацца трэцяе вока і яны ўбачаць цябе скрозь сцены?

Бабуля старамодная. Маладых людзей заве «кавалеры» і дзівіцца, што Эма ды Аліса не бяруць з сабой нататнічак і аловак, каб запісваць, каму абяцалі кадрылю. А цяпер жа ўсё прасцей. Дзяўчыны пакорліва стаяць і чакаюць, хто іх запросіць. І іх запрашаюць. Амаль усіх. Акрамя мяне. Я ж невідзімка. Не, скрозь мяне не прасвечваюць шпалеры: наадварот, гэта я зліваюся з імі. Ведаеце выраз «wall flower» — «насценная кветачка»? Так завуць дзяўчын на балі, незаўважных настолькі, што ўвесь вечар яны праводзяць ля сценкі. Прастаяўшы так раз і другі, я палічыла за лепшае заставацца дома — там хаця б можна прысесці.

Мае улюбёныя колеры — лавандавы і экру. Але ў цёткі Аўгусты свая тэорыя. «Яркай знешнасці — спакойныя ўборы, — кажа яна, — сціплай знешнасці — эфектную абгортку». У перакладзе на чалавечую мову гэта азначае, што страхоццю накшталт мяне варта апранацца ярка, каб мінакі яшчэ здалёк, за тры кварталы маглі заўважыць гэткую агіднасць і своечасова звярнуць з дарогі. Кожны раз, калі мы адпраўляемся ў краму гатовай вопраткі ці па тканіны, цётка купляе бледна-ружовае Алісе, палевае Эме, а мне дастаюцца фуксія ці аранж. Пэўна, цётка крыўдзіцца, што я не нашу ўсе гэтыя рэчы. Нічога, калі-небудзь яны зноў увойдуць у моду, і мае траюрадныя пляменніцы вельмі ім узрадуюцца. «Наша бабуля Дэйсі ў маладосці была заўзятай модніцай», — падумаюць яны, і я не стану іх пераконваць у адваротным.

Наогул цётку Аўгусту варта было б зваць мамай, але я не магу: я была ўжо занадта дарослая, калі бацька прывёў яе ў дом. Мне было пяць гадоў, калі я раскідвала пялёсткі руж на іх вяселлі. Не падумайце, мяне ніхто не крыўдзіць і падчаркай не называе: у цёткі Аўгусты цудоўны характар, і мае малодшыя сёстры таксама лёгкага нораву, дружалюбныя і гаваркія, вось-вось выпырхнуць замуж. Яны пайшлі ў маці — цёмнавалосыя, смуглыя, высокія. А я — бледная, рудаватая, праставатая. Адразу відаць, што я іншай пароды.

— З цыбуліны не вырасце ружа, — кажа пра мяне бабуля. А ўжо ў ружах бабуля разбіраецца, яна заўзятая садоўніца і агародніца. Наша бручка нават перамагла аднойчы на сельскагаспадарчай выставе акругі. Я не крыўджуся на бабуліны словы: якая там з мяне ружа! Калі казаць шчыра, такіх, як я, бяруць за лядашчую шыйку і выдзіраюць прэч з градкі, каб не псавалі выгляд.

— Мне шкада Дэйсі, цяжка будзе знайсці ёй мужа, — сказала неяк цётка Аўгуста, папіваючы з сяброўкай пасляабедзенную гарбату ў садовай альтанцы.

— Так, не пазайздросціш небарацы, з-за гэтага рабаціння яна падобная тварам да аржанога блінчыка. Здобнага румянага блінчыка, — адказала чуллівая сяброўка.

Яны не ведалі, што «блінчык» палівае кветкі непадалёк і ўсё чуе. Здаецца, у той дзень я ўпершыню расплакалася з-за сваёй знешнасці. Раней я разважала проста: калі маме, на якую я, пэўна, падобная, пашчасціла знайсці сабе мужа, майго добрага і прыстойнага бацьку, то і я змагу сустрэць добрага чалавека, калі прыйдзе час. Але пасля той падслуханай гутаркі мая вера пацьмянела. Аказваецца, я непрыгожая. Калі мяне і заўважаюць, то я здольная абудзіць толькі жаль. Я стала радзей глядзець у люстэрка і часцей задумвацца. Цяпер, калі мне мінула трыццаць, я не задумваюся наогул. Проста жыву, ды і ўсё. Аржаны блінчык ці цыбуліна — ну дык што, не ўсім жа быць ружамі. Роля ўсеагульнай цётачкі-векавухі не такая ўжо і дрэнная. Буду вязаць шкарпэткі пляменнікам і збіраць іх усіх на Каляды ў сваім вялікім і пустым доме. А можа, гэты дом застанецца Алісе ці Эме, калі іх жаніхі акажуцца недастаткова багатымі, і тады я стану нахлебніцай на старасці гадоў. «Слівавы пудынг сёння атрымаўся выдатны», — скажу я за абедам, і ўсё здзіўлена павернуцца ў мой бок: «Ой, а хто гэта тут?».

Не думайце, я не жалюся на жыццё. Я з радасцю сустракаю кожны новы дзень, а калі і злоўжываю часам разважаннямі, то выключна праз шкоднасць і начытанасць, а не ад журбы. Ад журбы, на шчасце, ніхто ў нашай сям’і не пакутуе. Ды і навошта пакутаваць, калі ва ўсіх ёсць справы куды цікавейшыя. Я абвязваю і абшываю ўсю сям’ю, бабуля садоўнічае, цётка Аўгуста кухарыць, і Эма ёй дапамагае, а самая наша малюпаценькая, Аліса, занятая больш за ўсіх: цэлымі днямі, з раніцы да позняй ночы, яна шукае сябе ў мастацтве. То пляце кошыкі з лазы, то піша санеты, то лепіць збаны, а апошнім часам сур’ёзна захапілася маляваннем на шоўку. Сям’я назірае за яе творчымі пошукамі замілавана і паблажліва. Так звычайна дарослыя глядзяць на малое, якое лепіць бабкі з пяску: маўляў, няхай сабе цешыцца дзіцятка.

Я лічу, кожная сям’я можа сабе дазволіць мець на ўтрыманні адну творчую асобу. Двое, трое — гэта ўжо перабор, а адна — у самы раз. Тым больш што ўсе займальныя справы — мыць, шыць, гатаваць ежу, выціраць пыл — мы разабралі сабе. Што ж заставалася рабіць небарацы Алісе, як не ўехаць па вушы ў мастацтва? Яна ўсё яшчэ не знайшла ў ім сябе, але і мастацтва яшчэ далёка не скончылася, таму ў хуткай будучыні, падазраю, нас чакаюць гукі флейты ці грук разца па камені, а можа быць, балет. Вядома, усё можа павярнуцца значна лепш, калі Аліса такі прыме прапанову каго-небудзь са сваіх шматлікіх паклоннікаў і выйдзе замуж. Цётка Аўгуста спадзяецца на гэта ўсёй душой. Калі ў Алісы быў перыяд захаплення опернымі спевамі, цётка ледзь утрымалася ад звароту да паслуг свацці. Але, на шчасце, Аліса хутка пераключылася на складанне філасофскага трактата пра сутнасць быцця, а гэты занятак, як вядома, патрабуе цішыні.

Бацька… Ледзь не забылася расказаць пра яго. Бацька таксама жыве з намі, але лічыць за лепшае рабіць выгляд, што яго тут няма. Адзіны мужчына ў доме, поўным жанчынамі, ён бліскуча выконвае свае мужчынскія абавязкі: чытае газету за сняданкам, курыць люльку на верандзе пасля вячэры, разразае гусака за святочным сталом. Яго цёплае паліто вывешваюць улетку на сонейка праветрыцца, яго шкарпэткі цыруюць з асаблівым стараннем, яго клапатліва ўкрываюць пледам, калі ён кладзецца адпачыць пасля абеду. Не ўпэўнена, што цётка чуе ад яго што-небудзь, акрамя «добрай раніцы», «дзякуй» і «дабранач», але гэта іх асабістая справа. Ды і не тое каб цётка Аўгуста нудзілася па гутарках, маючы ў наяўнасці бойкую на язык свякруху, дзвюх вельмі гаманкіх дочак і адну маўклівую, але ўсё ж здатную да маўлення падчарку. Часам жа прыемна і памаўчаць.

Кацярына Мядзведзева

Форум надзей і перспектыў

$
0
0

У Астане завяршыў сваю работу Х форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў — удзельніц СНД «Гуманітарная прастора Садружнасці: агульныя каштоўнасці і дыялог культур».

На форуме прадстаўлены і цэлы шэраг праектаў Выдавецкага дома «Звязда». Пра некаторыя з іх гасцям з краін СНД распавялі ў Нацыянальнай акадэмічнай бібліятэцы Казахстана.

— Бібліятэчная супольнасць Садружнасці добра ведае праект «Сугучча сэрцаў», дзе ў 11 тамах прадстаўлены сучасныя нацыянальныя літаратуры краін СНД, — сказала ў сваім выступленні дырэктар бібліятэкі, доктар педагагічных навук Умітхан Муналбаева. — Казахскі том «Не ведаючы межаў» неаднойчы прэзентаваўся ў розных бібліятэках і ВНУ Казахстана. Пра яго было шмат выступленняў у масмедыя нашай краіны. Мы ўдзячныя «Звяздзе» за знаёмства чытачоў Беларусі з класічнай і сучаснай казахскай літаратурай у «Полымі», «ЛіМе», «Маладосці» і іншых выданнях.

Доктар філасофскіх навук пісьменніца Райхан Мажэнкызы адзначыла, што развіццю беларуска-казахскага гуманітарнага партнёрства ў значнай ступені спрыяе пераклад і прапаганда ў Беларусі творчасці празаіка, публіцыста, літаратуразнаўца Немата Келімбетава. Цяпер падрыхтавана да выдання яго трэцяя кніга — «Зайздрасць». Раней у Мінску пабачылі свет яго кнігі «Не хачу губляць надзею» і «Лісты да сына».

— Мы па-добраму здзіўлены, як творчасць пісьменніка, чалавека складанага лёсу аб’яднала вакол Выдавецкага дома «Звязда» навукоўцаў, перакладчыкаў, пісьменнікаў. Немату Келімбетаву прысвячаюцца вершы, пра яго кнігі пішуць беларускія літаратуразнаўцы і крытыкі. Дзякуй вам за гэта!

Асобная тэма, якая гучала на форуме, — гэта праца беларускай інтэрнэт-пляцоўкі «Сугучча: літаратура і публіцыстыка краін СНД». Беларусы і казахі аб’ядналіся ў прадстаўленні нацыянальных літаратур у электроннай прасторы. Гэтая праца з’яўляецца прадметам дагавораў аб партнёрстве Выдавецкага дома «Звязда» і Інстытута літаратуры і мастацтва імя М. Аўэзава. Ёсць у «Звязды» і іншыя казахскія партнёры-мадэратары ў праекце «Сугучча». «На гэтым інтэрнэт-партале вы знойдзеце і інфармацыю пра літаратуру, вялікіх асоб Казахстана і не толькі Казахстана. Гэтая пляцоўка ўжо рэальна працуе. Яна вырасла. Мы хацелі б, каб партал «Сугучча» быў аб’яднальным інтэрнэт-праектам краін СНД», — заявіла на форуме міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.

«Пляцоўка «Сугучча» нацэлена на развіццё гуманітарнай інфармацыйнай прасторы. Таму што ўсё, што праходзіць на тэрыторыях нашых дзяржаў, усемагчымыя праекты, працэсы, на наш погляд, павінны акумулявацца на інфармацыйным рэсурсе. І ў тым ліку нашы нацыянальныя сродкі масавай інфармацыі, тыя ж «БЕЛТА» і агенцтва «Казінфарм» маглі б быць партнёрамі гэтай пляцоўкі», — дадала яна.

Намаганні беларускага боку па фарміраванні агульнай еўразійскай літаратурна-мастацкай прасторы заўважаныя і іншымі ўдзельнікамі форуму ў Астане. Верагодна, такое шырокае абмеркаванне стане асновай для новых праектаў дружбы і супрацоўніцтва.

Кірыл Ладуцька

Казахстан, г. Астана.


Па-шчыраму, «без абцасаў»

$
0
0

Праект, рэалізаваны на старонках «Звязды», спраўдзіўся асобнай кнігай.

Кожная сустрэча нам для нечага дадзена. Журналістка «Звязды» Надзея Дрыла ведае гэта дакладна: менавіта дзякуючы спатканням і гутаркам з паспяховымі, цудоўнымі беларускімі жанчынамі ў яе нарадзілася першая кніга «Сустрэчы без абцасаў». Прэзентацыя выдання «пра жанчын і для жанчын», складзенага паводле інтэрв’ю, што выйшлі ў газеце, прайшла ў сталічным музеі Якуба Коласа.

114

Гэтае месца было выбрана невыпадкова. На думку аўтаркі, «правілы жыцця» 24 гераінь кнігі настолькі душэўныя, што і прэзентацыя павінна была прайсці ў адпаведнай атмасферы. Коласаўскі музей, вырашыла журналістка, найбольш падыходзіць для гэтага. Па-першае, сам народны пісьменнік жыў у гэтым доме, а значыць, абстаноўка тут вельмі ўтульная і дамашняя. Бо дзе, як не дома, мы можам «скінуць абцасы» і разняволіцца? Але ёсць яшчэ і асабістая прычына.

83

— Калі яшчэ вучылася ў школе, першым месцам, куды я трапіла ў Мінску, быў музей Якуба Коласа. Як і многія, я ў дзяцінстве пісала вершы, адзін з іх перамог у конкурсе. І замест таго, каб даваць нейкія дыпломы, пераможцаў павезлі на экскурсію па коласаўскіх мясцінах. Таму ў творчым плане Якуб Колас адыграў у маім жыцці сімвалічную ролю, пасля той паездкі я вырашыла паступіць на журфак, — расказала Надзея Дрыла.

2_3

Дарэчы, той верш пра Беларусь Надзея прачытала. Дзядзьку Якубу спадабалася б!

Дырэктар музея Зінаіда КАМАРОЎСКАЯ адзначыла, што пры жыцці пісьменніка ў яго доме часта збіралася таленавітая моладзь. Традыцыя працягваецца. А паколькі ўсё ж вечарына ў асноўным сабрала прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, Зінаіда Мікалаеўна зачытала ім вельмі пранікнёны і пяшчотны ўрывак з паэмы «Сымон-музыка» і пажадала, каб такія словы жанчыны чулі ад сваіх мужчын як мага часцей.

2_2

У адказ Надзея Дрыла паабяцала, што чарговая «Сустрэча без абцасаў» павінна адбыцца з Зінаідай Мікалаеўнай.

— Я ніколі ў жыцці не марыла пра сваю кнігу, не думала пра гэта. Але на шляху сустрэліся людзі, у якіх гэтае жаданне з’явілася хутчэй, чым у мяне. І калі кніга выйшла, мне ўжо хочацца і другую, я пачынаю думаць, пра што яна можа быць, — прызналася аўтарка. — Адзін з такіх людзей — дырэктар — галоўны рэдактар нашага выдавецкага дома «Звязда» Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч, калі б ён так не загарэўся гэтай ідэяй, кнігі б дакладна не было.

123

Яшчэ адзін чалавек, без якога кніга не атрымалася б такой, якую яе бачаць чытачы, — рэдактар Наталля КАРАСЁВА.

— Мне было цікава, недзе сумна, месцамі весела і заўсёды займальна ў кожным інтэрв’ю адкрываць нешта пра кожную гераіню. Часам гэта было ўжо чытанне не рэдактарскае: гляджу — 20 старонак «праляцелі» незаўважна! Таму што захапляюць гісторыі, погляды, — прызналася Наталля. — Кніга каштоўная, бо паказвае чытачам, што важна, а што не вельмі, на што звярнуць увагу і куды рухацца. Вялікі дзякуй усім гераіням, таму што раскрыць вельмі асабістае, тое, што не заўсёды хочацца раскрываць, патрабуе сілы.

47

Надзея Дрыла не стамлялася паўтараць, што кніга — у першую чаргу твор яе гераінь, і яна кожны раз нечаму ў іх вучылася. Таму да вечарыны падрыхтавалі адмысловую прэзентацыю, дзе паказваліся дзіцячыя і сучасныя здымкі суразмоўцаў і прыводзіліся найбольш яскравыя цытаты з інтэрв’ю. У гэтым і яшчэ адна каштоўнасць выдання: візуальна невялікую кніжку можна колькі заўгодна «разбіраць» на цытаты, і кожны чытач знойдзе для сябе нешта блізкае, бо яна змяшчае ў сабе бездань жыццёвай мудрасці. Зрэшты, самі гераіні гатовыя былі дзяліцца гэтай мудрасцю і па-за старонкамі кнігі.

181

— Бясконца ўсе хочуць «улезці» пад тваё адзенне. Я ўсё думала: чаму «без абцасаў»? І літаральна нядаўна мне прыйшла думка: нас паразувалі. З нас знялі вонкавы футарал і знайшлі тых натуральных, якія мы ёсць, — выказалася намеснік старшыні Беларускага саюза жанчын, экс-старшыня Нацбанка Надзея ЕРМАКОВА і прапанавала ідэю для наступнай кнігі: напісаць пра сельскіх жанчын.

Кіраўніца праекта LADY.TUT.BY Святлана ЗЭРЭ адзначыла, што апублікаванае ў газеце інтэрв’ю, якое пасля ўвайшло ў кнігу, — найлепшае ў яе жыцці.

101

А вось для галоўнага рэдактара глянцавага часопіса Pіngouіn Ірыны КАБАСАКАЛ кніга Надзеі Дрылы стала сапраўдным стымулам.

— Калі выйшла кніга, я адразу паехала яе купляць. Адкрываю інтэрв’ю са мной і бачу, што я… схлусіла. Я вам асабіста паабяцала зрабіць нешта глабальнае ў сваім жыцці і зусім забыла пра гэта. І мая сяброўка сказала, што, калі паабяцала, цяпер сорамна не выканаць. Дзякуючы таму, што выйшла гэтая кніга, я ўжо заканчваю сваю.

115

Зрэшты, і сама Надзея паведаміла, што на «Сустрэчах без абцасаў» спыняцца не збіраецца, бо цікавых і таленавітых жанчын, пра якіх павінны ведаць, яшчэ вельмі шмат.

Напрыканцы госці прэзентацыі атрымалі асалоду ад музычных імправізацый этна-гурта «Водгук цішыні», у якім удзельнічала і сама аўтарка.

152

Дзіяна СЕРАДЗЮК

seradzyuk@zvіazda.by

Фота Надзеі БУЖАН

212

281

291

30

Без-имени-13

Кастрычніцкая місія літаратурных часопісаў

$
0
0

Прапануем правесці восеньскі вечар у кампаніі Жоржа Сіменона ці Алега Ждана, Людмілы Рублеўскай ці Яўгеніі Янішчыц.

У кастрычніку робіцца актуальным змаганне з асенняй хандрой. Дзейсны сродак у гэтай барацьбе — натхняльная, жыццесцвярджальная і настраёвая літаратура! Таму на часопісы «Полымя», «Маладосць», «Нёман» і «Бярозка» ўскладаецца асаблівая місія: ратаваць вас, шаноўныя чытачы, ад шэрасці, панурасці і насмарку. Паглядзім, ці справяцца яны.

28-12

Што ж прапануе кастрычніцкае «Полымя»? Па-першае, заканчэнне «Авантураў Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» Людмілы Рублеўскай. Такім чынам, свет пабачыла яшчэ адна гісторыя пра неверагодныя прыгоды спадара Вырвіча. Атрымлівайце задавальненне!

У змаганні з восеньскай хандрой, безумоўна, дапаможа падборка вершаў Анатоля Зэкава «Відушчая душа», а вершы Яўгена Гарадніцкага ахінуць душу светлай настальгіяй.

Знойдзецца што пачытаць і аматарам прозы. Апавяданне Васіля Макарэвіча «Бяроза» — рэч, безумоўна, вартая вашай увагі, як і эсэ Міколы Чарняўскага «На скрыжаваннях памяці, альбо Прыгоды, але не цымбал, а паэмы».

У рубрыцы «Галасы свету» — вершы татарскага паэта-франтавіка Закі Нуры. Цікава, што Вялікую Айчынную вайну ён сустрэў у Беларусі і вёў тут актыўную партызанскую дзейнасць. Таму Беларусь назаўжды засталася ў сэрцы Закі Шарафутдзінавіча. Можа, менавіта таму яго вершы так хораша гучаць па-беларуску… Дарэчы, ніжэй вы знойдзеце інтэрв’ю з перакладчыкам твораў Закі Нуры Міколам Мятліцкім.

Сур’ёзным літаратуразнаўцам «Полымя» прапануе шэраг навуковых публікацый: Валерый Максімовіч разважае пра нацыянальную мастацкую традыцыю як дзейсны сродак забеспячэння гуманітарнай бяспекі грамадства, а Лада Алейнік піша пра ролю сям’і ў сацыялізацыі дзіцяці на прыкладзе аповесці А. Федарэнкі «Ціша».

Аматарам выяўленчага мастацтва будзе цікава прачытаць інтэрв’ю з мастаком, аўтарам «сонечных, святланосных» карцін Леанідам Шчамялёвым.

Алесь Марціновіч прапануе змястоўны артыкул «Цмок, русалка і шмат што іншае», дзе распавядаецца пра азёрную Лепельшчыну. Спадабаецца аматарам фальклору, краязнаўства і таямніц, якія хаваюць азёрныя глыбіні нашай Бацькаўшчыны…

28-11

На вокладцы 10-га нумара «Маладосці» — усмешлівая і пяшчотная Яўгенія Янішчыц, ураджэнка Піншчыны. Чаму менавіта яна? Таму што па традыцыі 10-ты нумар «Маладосць» часткова прысвячае Брэстчыне, а Яўгенія Іосіфаўна — яе галоўны літаратурны сімвал.

Увогуле, гэты нумар «Маладосці», на наш погляд, атрымаўся проста шыкоўны. І найперш дзякуючы змешчанай у ім прозе. Першае, што вы прачытаеце, — апавяданні Вадзіма Крука. «Адэлька і сонца» — дазволіць зірнуць на свет вачыма маленькага дзіцяці, а «Разварот» нагадае пра крохкасць чалавечага жыцця.

Асобнае слова хочацца сказаць пра аповесць Кацярыны Мядзведзевай «Чараўнік для Дэйсі Мэй». Гэты твор адразу зацягвае чытача ў казачны свет, з якога не хочацца выходзіць. Дзякуючы майстэрству пісьменніцы дакладна ўяўляеш апісаныя ў творы рэаліі, адчуваеш прадметы на дотык, пах… Твор напісаны з мяккім гумарам, чытаецца на адным дыханні. Асабліва рэкамендуецца дзяўчатам, не ўпэўненым у сабе і сваёй прыгажосці.

Для тых, хто стаміўся ад абсурду рэчаіснасці, Алена Беланожка прапануе з яе ад душы пасмяяцца. У нумары шукайце яе апавяданні «Сцяг перамогі» і «Кветкі для зоркі». Гарантуем вельмі якасную смехатэрапію!

Са сталых майстроў слова ў нумары прадстаўлены Валерый Гапееў. Яго гісторыя-прыпавесць «Пра мару, хлопчыка і стрэмку» прымусіць задумацца, ці варта імкнуцца да чагосьці вялікага і быць верным сваёй мары.

Паэты 10-га нумара — цудоўныя Аляксандра Фагот, Настасся Нарэйка, Наталля Кандрашук. Асенні настрой падтрымае паэтычная падборка вершаў розных аўтараў пад назвай «Прычынай, мусіць, гэта восень».

Рабіць кастрычніцкі нумар трошкі міжнародным ужо стала традыцыяй. У гасцях выдання зноў польскія майстры мастацкага слова. Пераклады іх твораў — на старонках нумара. Прывядзём тут невялічкі прыклад — верш Вольгі Лаліч-Кравіцкай з цікавай назвай «Мужыкі не ўмеюць грукаць у дзверы»:

а калі грукаеш то грукай як мужык

не ўваходзь як пясчанка

я павінна мець час каб настроіцца

на глынанне цярпення замест малака

на з’ядзенне самой сябе

замест паўнавартаснага сняданку

(пераклад Арцёма Кавалеўскага).

Польскі бок падзяліўся з «Маладосцю» таксама некаторымі публіцыстычнымі матэрыяламі. Сярод іх — інтэрв’ю з галоўным рэдактарам часопіса Podlaskі Kwartalnіk Кulturalny, артыкул супрацоўніцы Брэсцкай абласной бібліятэкі Валянціны Гарбачэўскай пра пінскага майстра-каменшчыка Рыгора Ясінскага.

У працяг польскай тэмы Арцём Кавалеўскі паразважае пра творчасць рэжысёра Кшыштафа Кеслёўскага.

Паліна Лісоўская раскажа пра «нетэатральны тэатр», а менавіта пра спробу беларускіх тэатралаў вынесці спектакль за межы сцэны, у іншую прастору: у Музей МУС, ва ўнутраны дворык Цэнтра сучасных мастацтваў, у інтэрнэт-клуб… Цікава, што з гэтага атрымалася, ці не так?

Шэраг матэрыялаў прадставілі таксама бібліятэкі Берасцейшчыны. З іх вы даведаецеся, напрыклад, якія наміткі носяць кабеты ў Маларыце, якія перспектывы працы бачаць перад сабой супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі…

Цікавыя рэчы распавядаюць і брэсцкія гісторыкі. Студэнт Юры Уласюк падзеліцца ведамі пра берасцейскі замак, а сталы даследчык Анатоль Гладышчук, якому праца на кафедры фізікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта не замінае сур’ёзна цікавіцца гісторыяй, распавядзе пра «рэдкія і дзівосныя знаходкі», здабытыя падчас раскопак у Берасці.

28-10

«Нёман» пачынаецца з тэатра. Аповесць «Нарачанская чайка» прысвечана Марыі Захарэвіч. Стаць бліжэй да народнай артысткі, увайсці ў яе сям’ю, пражыць жыццё яе і блізкіх людзей дапаможа Уладзімір Ліпскі. Твор цалкам можна назваць і дакументальным, нібы само шчодрае на падзеі мінулае стагоддзе праз сведак раскрывае сябе. Не забываецца на сябе і сам Уладзімір Ліпскі: хто ж, як не ён, мае права распавядаць гэтую гісторыю?

Сталасцю і пераасэнсаваннем жыцця дыхаюць вершы Міхася Пазнякова. Там і ўспаміны з дзяцінства і маладосці, і жыццёвыя парады, і дыдактычныя моманты — усё, чаго не хапае для дажджлівага восеньскага вечара. Працягвае тэму старасці ў сваіх апавяданнях і Алег Ждан. Яго творы — вось што патрэбна, каб настроіць сябе на лад філасофскіх разважанняў пра хуткаплыннасць жыцця і непазбежнасць смерці. А пра што ж яшчэ думаць такім надвор’ем? Але найвышэйшы пункт настрою «memento morі» — у паэзіі Андрэя Скарынкіна. З гэтага шэрагу твораў безумоўна вылучаецца апавяданне-дэбют «Аптыміст» Сяргея Крукава. Выключна жыццесцвярджальны твор пра тое, што нават калі ўсё здаецца безнадзейным, але «бачу сваю цень, а значыць, на мяне яшчэ свеціць сонца, і гэта ўжо добра». Аўтара раздзела «Сусветная літаратура» ў «Нёмане» няма неабходнасці рэкламаваць. Гэта Жорж Сіменон, стваральнік славутага вобраза камісара Мегрэ. Але не ён будзе героем рамана «Чалавек з мянушкай Мыш», а яго памочнік, старшы інспектар Люка. І справа, зразумела, складаная і заблытаная. Падрабязней — у «Нёмане».

Містыкай касмічнага свету прасякнуты артыкул Таццяны Шамякінай «Зямля ў арэале таямніц». Зямля — разумная істота, якая ўсведамляе існаванне на ёй жыцця і змагаецца з ім. Жывыя камяні, паходжанне чалавека, гіганты, карлікі і духі… Як тут не паверыць у нешта вялікае, значнае, сілу, у параўнанні з якой чалавек — дробязь.

«Культурны свет» у «Нёмане» прадстаўляе Аксана Волкава, оперная спявачка, заслужаная артыстка Беларусі, прызнаная ў многіх краінах свету. Пра агульнае і асабістае, пра сцэну і рэальнасць распавяла яна ў вялікім інтэрв’ю Зіновію Прыгодзічу.

28-13

А вось часопіс «Бярозка» абраў гераіняй кастрычніцкага нумара Вікторыю Мянанаву, старшыню Цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Знешне сур’ёзная і мэтанакіраваная, яна падзялілася сваімі марамі, сакрэтамі і страхамі, распавяла пра сям’ю, задавальненні і… коней. Зацікавіліся? Шукайце «Гісторыю поспеху».

Рубрыка «Табе навука» распавядзе цікавыя факты з гісторыі праграмавання: як на памер кампакт-дыска паўплывала 9-я сімфонія Бетховена, якую сусветнавядомую гульню стварыў савецкі інжынер, якое дачыненне мае велікоднае яйка да камп’ютарных гульняў і яшчэ шмат незвычайнага і невядомага. Для тых, каго творчасць цікавіць больш, чым навука, чарговы занятак у сваёй КінаШколе правядзе Андрэй Палупанаў, а аматараў гісторыі ў рубрыцы «Незапыленае» чакае Музей гісторыі беларускага кіно.

Цікавую размову карэспандэнтам «Бярозкі» на гэты раз удалося падслухаць у настаўніцкай мінскай школы № 210. Настаўнікі абмяркоўвалі… свае дзіцячыя свавольствы! Як яны збягалі з урокаў, аб’яўлялі байкоты, класічна падкладалі кнопкі аднакласнікам, чытайце ў «Настаўніцкай на праслушцы». Ну і, вядома, проза, паэзія аматараў літаратуры з усіх школ Беларусі — у «Верасках» і «Заяўцы на Парнас».

Тамара Мінютка

maladost@zvіazda.by

Кацярына Захарэвіч

bjarozka@zvіazda.b

Замкнёнае кола

$
0
0

Калі б мне прапанавалі параўнаць прозу Дзмітрыя Пятровіча з якой-небудзь стравай, то я, амаль не задумваючыся, сказаў бы, што гэта павінна быць нешта дужа салодкае, тое, што падаюць на дэсерт, і ў першую чаргу — жанчынам. У ёй шмат сентыментальнасці, як цукру ў бісквітным торце. Само па сабе гэта не добра і не кепска, бо «не хлебам адзіным жыве чалавек», а літаратура, як і стравы, павінна быць рознай, як розны ў яе чытач: адным падабаюцца інтэлектуальныя раманы, іншым — дакументальныя, трэцім — жаночыя (хто сказаў, што напісанне жаночых раманаў — гэта прэрагатыва жанчын-пісьменніц?!). Галоўнае, каб яна не была сумнай. А сумаваць сваім чытачам Дзмітрый Пятровіч не дае і прапануе ім чарговае падарожжа па лабірынтах чужога кахання.

Алесь Бадак

29-11

Вечарам у кавярні, што на цэнтральным праспекце, людзей было шмат. Кірыл Трыгубін сядзеў ля акна і глядзеў, як на вуліцы праплываюць-пралятаюць машыны, а стомлены за дзень Мінск зіхаціць рознакаляровымі агнямі — нават лютаўскі мароз нікога не можа напужаць.

Калі выпадаў вольны час, Кірыл любіў прагуляцца па праспекце, потым спусціцца да Свіслачы і перайсці ў Купалаўскі парк, дзе звычайна было нешматлюдна. З таго часу, як Трыгубін расстаўся з жонкай, ён упусціў у сваё сэрца адзіноту, і здавалася, што яна цалкам завалодала ім. Кірыл ужо не ўяўляў, як ён жыў раней, — нібыта нейкі туман засланіў яго ад мінулага. Але Трыгубін нярэдка адчуваў, што яно не адпускае яго, прымушаючы аналізаваць розныя сітуацыі, успамінаць дэталі, якія раней здаваліся настолькі дробнымі, што Кірыл іх проста не заўважаў. Але цяпер гэтае мінулае моцным болем адгукалася ў яго памяці…

Адразу пасля расстання гэты боль, здавалася, аплёў-ахапіў душу і цела — не хапала паветра, было цяжка дыхаць. Сэрца, нібыта механічны гадзіннік, нібыта запавольвала свой ход. Нейкі цяжар ціснуў на галаву, шыю, грудзі. Хацелася легчы, заснуць і больш ніколі не прачынацца… Але трэба было жыць, працаваць. Памятаць, што яму ўжо амаль пяцьдзясят, у яго ёсць сын, які, на жаль, застаўся са сваёй маці…

* * *

У той зімовы вечар, амаль адразу пасля Новага года, Трыгубіна запрасілі на дзень нараджэння старыя прыяцелі. Аднаго з іх Кірыл аднойчы сустрэў у ЦУМе, калі выбіраў сабе пальчаткі (старыя, якія калісьці падарыла яму жонка, мелі зусім не таварны выгляд). Гэта быў Юрка Звераў. Разам з ім яны (на першым курсе вучылішча давялося працаваць на ўборцы бульбы ў калгасе, потым былі чатыры гады вучобы) не адзін пуд солі з’елі. Даведаўшыся аб праблемах Кірыла, Юра і выцягнуў яго з дому. Калі Трыгубін прыйшоў па названым Зверавым адрасе, яго ўжо чакалі. За сталом сабралася вялікая дружная кампанія. Гучалі тосты ў адрас імянінніцы Святланы — прыгожай бландзінкі ў вячэрняй сукенцы з глыбокім дэкальтэ. З дынамікаў ліліся прыгожыя мелодыі. Час ад часу ўзляталі коркі ад шампанскага, пена лілася ракой.

Калі госці ад тостаў трохі стаміліся, ім захацелася паспяваць.

— Кірыл, а давай Высоцкага! — Юрка Звераў, наліваючы шампанскае дзяўчатам, кіўнуў галавой у куток, дзе стаяла гітара. — Толя, выключы, калі ласка, музыку, — звярнуўся ён да суседа, — і перадай хлопцу інструмент.

Толя Федарук неахвотна шчоўкнуў пультам CD-прайгравальніка і перадаў Трыгубіну гітару. Усе падрыхтаваліся слухаць.

— Здесь лапы у елей дрожат на весу… — пачаў «Лірычную» Уладзіміра Высоцкага Кірыл.

Раптам пачуўся званок у дзверы. Але Трыгубін працягваў выконваць песню. Юра пайшоў адчыняць.

— Ого, тут ужо спяваюць! Напэўна, я вельмі позна выбралася да вас, сябры, — Кірыл павярнуў галаву і ўбачыў прыгожую брунетку ў чорнай сукенцы. Песня абарвалася. Кірыл паставіў гітару на месца.

На выгляд ёй было не больш за трыццаць. Але позірк… Гэта быў позірк вопытнай жанчыны. Іскрынкі-чорцікі блішчалі ў вачах. Ярка-чырвоныя вусны прываблівалі, як агонь матылькоў. Позірк Кірыла сустрэўся з яе позіркам, і раптам ён зразумеў, што неўзабаве патоне ў бяздонні гэтых чорных вачэй. І нават калі б можна было, не пагадзіўся б на выратавальны круг… Незнаёмка, відавочна, адчула гэта.

— Хто не ведае, пазнаёмцеся. Гэта Людміла, — прадставіў жанчыну Юра.

Пасля віншавання імянінніцы і ўручэння падарунка, узяўшы ў руку бакал з шампанскім, Людміла раптам звярнулася да Кірыла са словамі:

— А можна і мне паслухаць песню, якую вы выконвалі?

— Толькі з адной умовай: гэтую песню я хацеў бы прысвяціць вам…

Трыгубін нават забыўся, што ў сённяшняга свята ёсць гераіня. Але Святлана, здавалася, не звярнула на гэта ніякай увагі. Людміла села насупраць Кірыла, паклала адну нагу на другую, адкрыўшы прыгожыя калені, і з цікавасцю глядзела яму ў вочы.

…Соглашайтесь хотя бы на рай
в шалаше,

Если терем с дворцом кто-то
занял…

Гэтыя радкі Трыгубін спяваў, гледзячы проста ў вочы прыгажуні. Ён заўважыў адсутнасць на яе руцэ заручальнага пярсцёнка, і яму, трохі захмялеламу ад гэтага знаёмства і манеры паводзін маладой жанчыны, захацелася зноў адчуць сябе здольным на гусарскія подзвігі.

Калі ўсе пачалі танцаваць, Трыгубін падышоў да Людмілы, запрасіў на танец.

— Адкуль вы ведаеце гэту кампанію? — спытаў ён у новай знаёмай.

— Я займаюся пастаўкамі жаночага адзення. Усе гэтыя дзяўчаты, — яна кіўнула ў бок імянінніцы Святланы і яе сябровак, — апранаюцца ў мяне: — А вы нядрэнна спяваеце, Кірыл. Дзе-небудзь вучыліся?

— Быў невялікі вопыт. Яшчэ ў вучылішчы. Шмат паездзіў па Беларусі.

Яны доўга танцавалі. Потым Трыгубін прынёс два бакалы з шампанскім. За гэтай ціхай размовай ён не заўважыў, як яны апынуліся на цёмным балконе. Кірыл накінуў на плечы Людмілы свой пінжак, а потым абняў, каб не змерзла. А яна раптам павярнулася да Трыгубіна і сваімі вуснамі знайшла яго вусны…

Колькі часу прайшло, Кірыл не помніў… Калі нехта прыадчыніў дзверы на балкон і пачуўся голас: «Яны тут…», Люда прашаптала Трыгубіну на вуха: «Паедзем адсюль…»

* * *

Потым яны нейкі час стаялі ля дзвярэй найбліжэйшай гасцініцы. Нарэшце ім адчынілі. Свабодных нумароў, па словах парцье, цёмнавалосага мужчыны гадоў пяцідзесяці, не было. Трыгубін моўчкі дастаў з партманета і паклаў на стойку некалькі амерыканскіх купюр. Парцье ўсміхнуўся, згроб купюры і працягнуў ключ.

— Другі паверх. Ад ліфта налева. … — ён уважліва паглядзеў на начных гасцей.

* * *

У той марозны лютаўскі вечар каля опернага тэатра людзей не было. Кірыл з вялікім букетам кветак, загорнутым у некалькі слаёў паперы, хадзіў па алеі побач з помнікам Багдановічу. Людміла спазнялася. А мароз не дазваляў стаяць на месцы. Каб трохі сагрэцца, Трыгубін шавяліў пальцамі рук у новых пальчатках. Было відаць, як у святле ліхтароў танцавалі-мітусіліся сняжынкі, а на галінах дрэў на фоне чорнага неба павісла задуменная поўня. Пальчаткі ўжо не сагравалі, і Кірылу захацелася знайсці якую-небудзь цёплую ўтульную кавярню, каб разам з Людмілай адагрэцца, схаваўшыся ад бязлітаснага марозу. Але ж дзе яна?

Раптам Трыгубін заўважыў на алеі знаёмую постаць у прыгожым чорным футры. Радасны, ён кінуўся насустрач, абняў Люду, крануў сваімі вуснамі яе вусны — і радасна закружыў сваю каханую, адной рукой прытрымліваючы букет.

— Кірыл, ну хопіць… Пусці мяне. Галава закружылася… — Люда глядзела на Трыгубіна з замілаваннем. Паправіла на яго галаве шапку.

Ён з неахвотай выпусціў маладую жанчыну з абдымкаў, працягнуў букет. Яна ўзяла, усміхнулася, з удзячнасцю паглядзела яму ў вочы.

— Шкада, што нельга разгарнуць… Нічога, сюрпрыз будзе. Дзякуй табе, — сказала Люда і пацалавала Кірыла. — Давай пойдзем куды-небудзь, сагрэемся.

— А давай у Траецкае. Там некалькі кафэ, але адно з іх мне асабліва падабаецца, — прапанаваў Трыгубін.

Потым яны доўга сядзелі ў кавярні, пілі чырвонае віно пад лёгкую закуску, расказвалі адно аднаму цікавыя гісторыі, смяяліся. Кірыл увесь вечар не мог адвесці вачэй ад Людмілы. Яму здавалася, што сустрэча з ёй — самая вялікая падзея ў яго жыцці пасля таго, як ён расстаўся з жонкаю. Аказваецца, замкнёнае кола так лёгка разарваць…

—…ты мяне зусім не чуеш, — гэтыя словы Люды вырвалі яго з палону салодкіх думак. — Усё нармальна, Кірыл?

— Так, мая мілая, — адказаў Трыгубін, трохі разгублена ёй усміхнуўшыся. — Прабач мне. Я задумаўся… Мы толькі другі раз сустрэліся, але ў мяне такое ўражанне, што я ведаю цябе сто гадоў…

Люда ўсміхнулася, паправіла свае прыгожыя валасы і, падпёршы далонню галаву, падрыхтавалася слухаць.

— Хаця, — дадаў Трыгубін, — ты пра сябе амаль нічога не расказвала. Толькі пра сваю вучобу калісьці, працу, сябровак.

— А ці трэба табе шмат ведаць пра мяне? — раптам спытала Людміла. — Няўжо не хопіць нашых сустрэч? І, увогуле, «должна быть в женщине какая-то загадка…»

— Прабач, але ў мяне такое ўражанне, што ты нечага не дагаворваеш, — задумліва прамовіў Кірыл, усё яшчэ любуючыся ёю. — Я, напрыклад, чалавек свабодны і хачу, каб у асабістым жыцці ў мяне ўсё наладзілася. І разам з тым я хачу падарыць шчасце любімаму чалавеку. А ты? Чаго хочаш ты — сур’ёзных адносін ці…

Трыгубін не дагаварыў. Ён узяў далонь Людмілы ў свае і нейкі час глядзеў ёй у вочы.

Жанчына маўчала. Потым вызваліла руку з яго рук і, уздыхнуўшы, сказала:

— Ведаеш, Кірыл, я таксама хачу, каб асабістае жыццё прыносіла мне радасць і шчасце. Я не хацела табе казаць… Спачатку… Прабач. Але я, — Людміла апусціла галаву, — чалавек несвабодны. Гэта ж нічога не мяняе, разумееш…

Яна паглядзела Трыгубіну ў вочы.

— Муж мой — шчыры спагадлівы чалавек. Вельмі кахае мяне. Ён добры бацька, гаспадар у доме. У яго залатыя рукі. У нас неўзабаве сярэбранае вяселле. І я — ты не здзіўляйся — вырашыла зрабіць сабе падарунак… Адпачыць трохі ад мужа. Ну, ты мяне разумееш… Столькі гадоў разам, і ніякіх інтрыг…

Трыгубін, ашаломлены, нейкі час глядзеў на яе. А потым не вытрымаў:

— Значыць, падарунак — гэта я? Да сярэбранага вяселля? Навошта табе ўсё гэта, скажы, Люда? Няўжо, тым больш пражыўшы разам 25 гадоў, трэба рабіць балюча блізкаму чалавеку, які цябе кахае?

Людміла маўчала. А Трыгубіна захліснула хваля абурэння за сябе і таго «шчасліўчыка», якому ён наставіў рогі.

— Ты ведаеш, Люда, — працягваў Кірыл, — што і мы з жонкай праз два гады маглі б святкаваць сярэбранае вяселле. Але яна здрадзіла мне. Знайшла сабе новага — грамадзянскага (гэта зараз модна) мужа, значна маладзейшага за мяне. Я іх блаславіў. Няхай жывуць…

Трыгубін замаўчаў, імкнучыся задушыць прыступ душэўнага болю.

— Падчас нашай сустрэчы ты была без заручальнага пярсцёнка, і мне нават не прыйшла ў галаву думка спытаць цябе пра тваё сямейнае становішча. Усё так хутка, імкліва адбылося… Але цяпер, ведаючы тое, што я мог прычыніць вялікі боль добраму, але незнаёмаму мне чалавеку… — Трыгубін замаўчаў, а потым прапанаваў: — Давай расстанемся па-добраму. Лічу, што нам нельга больш сустракацца…

Людміла хацела запярэчыць, але Кірыл рашуча сказаў:

— Пайшлі, я правяду цябе…

Яны падняліся. Трыгубін паклаў на стол некалькі купюр. Потым ён і Людміла накіраваліся да гардэроба. Праз некалькі хвілін халодная зімовая ноч праглынула іх…

* * *

Трыгубін сядзеў ля акна ў кафэ. Па цэнтральным праспекце праносіліся машыны, аўтобусы. Кірыл глядзеў на вуліцу, але яго думкі, нібыта сняжынкі, кружыліся ў галаве, напаўнялі тугой сэрца. Ён успамінаў, як яны з Людай стаялі, абняўшыся, на заснежаным балконе, кружыліся каля опернага тэатра, шчаслівыя ад нечаканага шчасця. Трыгубін успамінаў тую ноч у гасцініцы, калі яму здавалася, што замкнёнае кола было разарвана назаўсёды… Гэтага не адбылося, хоць Кірыл адчуў, што моцны душэўны боль, які пастаянна мучыў яго, пасля сустрэчы з Людмілай трохі сцішыўся. Але Трыгубін ведаў: як бы ні склаўся яго лёс, гэтую жанчыну ён не забудзе ніколі…

Дзмітрый Пятровіч

Шлях Рамана Лубкіўскага ў Беларусь

$
0
0

Выдатны ўкраінскі пісьменнік, славяназнавец, лаўрэат Нацыянальнай прэміі імя Т. Шаўчэнкі Раман Лубкіўскі для мацавання беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязяў апошняга часу зрабіў — адзін — больш, чым усе астатнія ўкраінскія пісьменнікі пачатку ХХІ ст. разам узятыя. І гэта не перабольшанне. Яго ў нас многія добра ведалі і паважалі, ён неаднойчы наведваў Беларусь па творчых і навуковых справах, любіў працаваць у колішнім Доме творчасці «Іслач»… Але чаму «зрабіў», а не «робіць»? На жаль, 23 кастрычніка, на 75-м годзе жыцця, яго раптоўна і нечакана (па дарозе з лецішча дадому ў Львоў) напаткала смерць…

29-24

Творчы набытак Лубкіўскага вызначаецца найперш, зразумела, уласнымі паэтычнымі дасягненнямі. Ён — адзін з самых вядомых украінскіх літаратараў, аўтар больш як трох дзясяткаў кніг паэзіі, паэт са сваім адметным голасам. Асобныя зборнікі яго вершаў выходзілі ў розных краінах, у тым ліку і ў Беларусі, — «Пялёсткі святла: лірыка» (1990). Што да найарыгінальнейшага таленту «аркодужного перевисання до народів» (П. Тычына), то адно яго перакладчыцкае сціло ажывіла ў стыхіі ўкраінскага вобразнага слова сотні твораў дзясяткаў паэтаў літаральна ўсіх сучасных славянскіх народаў. Апрача таго, яго пяру належаць глыбокія артыкулы ледзь пра ўсіх карыфеяў славянскай паэзіі (А. Пушкіна, Х. Боцева, І. Волькера, Д. Максімавіч і інш.), у тым ліку пра нашых Цётку (у яго перакладзе выйшла і кніжка паэткі «Творы», 1976), М. Багдановіча, Я. Купалу… Аднак, бадай, самае адметнае, чым вызначыўся Лубкіўскі, — і не толькі ва Украіне, але і ва ўсім славянскім свеце — гэта стварэнне дзвюх унікальных анталогій: «Слов’янське небо» (Львоў, 1972) і «Слов’янська ліра» (Кіеў,1983). Ідэя звесці ўсе славянскія паэтычныя рэкі ў адно літаратурнае мора аказалася надзвычай арыгінальнай. Ва ўсялякім разе, падобнага выдання ў пасляваенны час ні ў адной іншай славянскай краіне не з’явілася. У адзінае рэчышча славянскіх літаратур (а гэта 136 аўтараў!) улілася і рака беларускай паэзіі творчасцю звыш 30 паэтаў…

Гаворачы пра ўсё гэта, трэба, аднак, памятаць: Лубкіўскі ў першую чаргу — духоўны «паўпрэд» ва Украіне нашага Багдановіча. Яму належыць больш як дзясятак артыкулаў пра аўтара «Вянка», дзясяткі перакладаў яго твораў і — самае галоўнае — выданне кнігі М. Багдановіча «Стратим-лебідь» (Львоў, 2002). Гэта, па сутнасці, першы поўны збор твораў класіка беларускай літаратуры за межамі Беларусі. Падобнага замежнага выдання пакуль што няма нідзе. У стварэнні кнігі (арганізацыя выдання, яго ўкладанне, напісанне грунтоўных прадмовы і каментара, пераклад большасці твораў) — неацэнная заслуга Лубкіўскага і перад багдановічазнаўствам, і ўвогуле перад беларускай культурай…

Неабходна сказаць яшчэ пра адну яго крэатыўную ініцыятыву. Намаганнямі Лубкіўскага як даследчыка, перакладчыка і ўкладальніка праз два гады пасля «Стратим-лебідя» ў тым жа львоўскім выдавецтве «Світ» выйшла ўнікальная кніга «Шевченкова дорога в Білорусь» (2004). Уключаны ў кнігу вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя Кабзару (раздзел «У вянок генію»), літаратурна-крытычныя спасціжэнні яго творчай спадчыны, падрабязная хроніка сустрэч Шаўчэнкі з беларускай зямлёй і беларускімі шанавальнікамі ўкраінскага генія, ілюстрацыйны матэрыял… У задуме Лубкіўскага, ведаю, было выданне ў гэтай жа серыі твораў Янкі Купалы, у прыватнасці, тых, што да гэтага часу на ўкраінскай мове не друкаваліся. А таксама стварэнне і выданне арыгінальнай аўтарскай анталогіі на ўкраінскай мове — «Сто беларускіх паэтаў»…

Шлях, які нястомна пракладаў у культуру Беларусі Раман Лубкіўскі ўслед за львавянамі Іларыёнам Свянціцкім, Іванам Дзенісюком і іншымі, будзем спадзявацца, адолее новае пакаленне ўкраінскіх шанавальнікаў беларускага мастацкага слова.

Вячаслаў Рагойша

«Не поддаться «блестящей изоляции»…

$
0
0

Казбек Султанов — имя в русском литературоведении известное. Ученый, за плечами которого множество публикаций и множество проникновений в сложный мир самых разных художников слова, — из когорты тех, кто старается обозреть весь литературный процесс. К этому обязывает и должность: Казбек Султанов — заведующий отделом литератур народов Российской Федерации и Содружества Независимых Государств Института мировой литературы Российской Академии наук. А еще — профессор Московского государственного университета имени М. Ломоносова. С Казбеком Камиловичем и беседует наш корреспондент.

3-19

— Есть ли, на ваш взгляд, сегодня связи между литературами постсоветского пространства? Можно ли рассматривать их как целостное явление? Или уже слоган «Дружба народов — дружба литератур» давно не в почете?

— В развенчании «дружбы народов» зашли так далеко, что с водой выплеснули ребенка — саму идею взаимопонимания людей и культур, несводимую к идеологическому конструкту по причине своей принадлежности к разряду вечных ценностей. В силу назревшей исторической необходимости несложно было списать «дружбу» по графе «коммунистическая утопия», куда труднее оказалось заново открыть сущностный смысл межкультурного диалога.

В современной дискурсивной практике диалог часто выступает в роли культурного трюизма или, как выразился А. Пятигорский, «коммуникационной затычки», но будем держаться исконного смысла, точно представленного в энциклопедии «Культурология. ХХ век»: «форма речи, разговор, в котором дух целого возникает и прокладывает себе дорогу сквозь различия реплик».

Упомянутые вами связи сегодня не столь очевидны и поощряемы, как в недавнем советском прошлом, но суть в том, что они принципиально неотменяемы и потребность наших национальных литератур друг в друге — величина постоянная. Сужение коммуникативного пространства, взаимная глухота, маргинализация идеи диалога — все эти атрибуты ранней постсоветскости никого и ничем не обогатили.

Вырываясь из-под советского патернализма, национальная мысль на волне этнокультурного реванша стала утрачивать, с одной стороны, навыки конструктивной национальной самокритики, с другой — готовность к диалогическому взаимодействию. В начале 90-х годов возникло странное ощущение какой-то ускоряющейся разобщенности… Мы стали спотыкаться на пороге, за которым начинался другой национально-культурный мир, раздражаться при встрече с другой ментальностью — как тут не вспомнить по аналогии то раздражение, которое вызывала горская сакля (дом) у завоевателей: «Глаза нам только сакля колет: / Зачем она стоит у вас, / Не нами данная…» (из поэмы Т. Шевченко «Кавказ»). Активизировались культурные предрассудки и предубеждения, стандарты этнической неприязни по схеме, запечатленной еще Н. Карамзиным в «Письмах русского путешественника»: французы легкомысленные, итальянцы коварные, англичане угрюмые…

Помню подавленного Расула Гамзатова, вернувшегося с шумного и безрезультатного форума, организованного М. Горбачевым с целью примирения армян и азербайджанцев. С каким же трудом далось ему выступление! Давняя дружба со многими азербайджанскими и армянскими писателями не позволяла решительно встать на одну из сторон. Он попытался подняться над схваткой, призвал на помощь общие гуманистические ценности, но так и остался неуслышанным: слишком велики были накал эмоций и взаимная неприязнь, чтобы миротворческий пафос дагестанского поэта достиг своей цели.

В постсоветской борьбе за идентичность межлитературные связи оказались в тени — и как внутрилитературный фактор, и как предмет исследования. Но сегодня лучше понимаешь, что приоритет самобытности и различия не должен подавлять встречное культурное движение как заведомо чуждое и «отменять» то чувство, которое Гете называл «мужеством ощущать себя частью целого»; что межкультурный диалог — не благое пожелание, а, если хотите, залог выживания каждой национальной литературы в современном мире.

Не стоит забывать, что принцип «concordіa dіscors» — единство несходного — издавна присутствует в мировой гуманитарной мысли от античности до Гумбольдта, от Платона до Льва Толстого с его «сопрягать надо».

— В таком случае нужна ли вообще консолидация литературных сил между народами и странами?

— Не нужна прежде всего та профанация великой идеи консолидации, о которой безошибочно сказал Н. Трубецкой: «Братство народов», купленное ценой духовного обезличения всех народов, — гнусный подлог». Но жизненно необходима сама идея, если, конечно, условием диалога становится необезличенность, и он реализуется как взаимно обогащающая встреча «особенного» с «особенным» или собеседование идентичностей, обладающих презумпцией равноценности независимо от «длины» исторической родословной.

Консолидация литературных сил внутренне соотносится с представлением о динамической самоидентификации, не только озабоченной поиском культурно-ментальных архетипов, но и небезразличной к другому и вообще к ситуации «культурного пограничья».

Недавно на страницах журнала «Вопросы философии» я столкнулся с призывом «вернуть Россию в ее исторические границы» и перестать «размазывать в многообразии культур и цивилизаций» свое «Я». Подобная сетка смысловых координат не предусматривает место для консолидации, диалога и тем для более для «участного мышления» (М. Бахтин). При этом автора статьи нисколько, видимо, не смущает то обстоятельство, что «изгнание» диалогического принципа и фактора культурного многообразия неминуемо оборачивается для национальной культуры бесперспективным изоляционизмом.

А. Тарковский в стихотворении, посвященном памяти Н. Заболоцкого, написал о «сети пульсирующих жил», а затем в статье о проблемах перевода вновь акцентировал любимую мысль о сетевой, корневой общности разнонациональных художественных усилий: «поэзия разных времен и разных народов пронизана вдоль и поперек особой связью, той сетью нервов, которая придает взаимную жизненность произведениям искусства, хотя давно уже утрачены из виду связи причин, их породивших».

Ощущение этой глубинной «особой связи» и «сети нервов» входит в состав самоактуализации и самоидентификации, хоть адепты популярного ныне этнокультурного подхода (например, в северокавказском литературоведении) предпочитают ставить знак равенства между произведением и всего лишь манифестацией ментальной специфики. Особая межлитературная связь отсылает к качеству неизолированности, к авторскому предвосхищению нового духовного горизонта, побуждающему к трангрессии, к выходу за привычные пределы, к поиску неизведанных возможностей. Поэтому переживание встречи с другой культурой, обещающей возможное расширение жанрово-стилевого диапазона, — это такой же ресурс самобытности, как и национальная характерность.

Еще одна ссылка на диалектику «локального» и «универсального», если речь идет о природе межлитературной консолидации: каждая литература самодостаточна, но столь же очевидна ее связь с общими основаниями человеческой культуры — неслучайно философы говорят об «универсальном механизме смыслополагания», который реализуется через национально-литературную вариативность.

— А может ли вообще иностранная литература быть важной составляющей в формировании суверенных, независимых ценностных ориентиров?

— Характер и интенсивность рецепции «чужой» литературы предопределяет тот или иной историко-культурный контекст. Литература и культурное сознание, например, пушкинской эпохи жадно впитывали творческие импульсы французской литературы, но вряд ли что-то подобное можно сказать об общественной жизни в эпоху «Бесов» и предреволюционных настроений.

Нет смысла говорить о некоей обязательности воздействия, но неизменным был и остается тот факт, что литературное слово существует в системе притяжений — отталкиваний, формирующих спектр ценностных ориентаций. Межкультурная циркуляция идей и художественных новаций, инициированная воздействием «иностранной литературы» — неотчуждаемый фактор национальной литературной практики и становящегося национального самосознания. Те же, которые думают, как писал В. Жирмунский, «возвысить свою родную литературу, утверждая, будто она выросла исключительно на местной национальной почве, тем самым обрекают ее даже не на «блестящую изоляцию», а на провинциальную узость и «самообслуживание».

Но, с другой стороны, есть инстинкт самосохранения литературы, призванной отстаивать базовые ценности национального бытия. Особенно сегодня, когда набирает обороты процесс глобальной транскультурации и складывается так называемая «панлитература» — наднациональное дитя глобализации, литература бездомная, обезличенная, общая для всех в том смысле, что базируется на эксплуатации стереотипов массовой культуры.

Есть, наконец, чувство границы, по ту сторону которой расположились угроза унификации, логика саморазрушения и дискредитации самого феномена «национального» и, следовательно, духовной индивидуальности и суверенности национальной литературы.

В этом контексте вспоминается айтматовский иноходец Гюльсары, который поначалу никого не подпускал к себе. Ему казалось, что он навсегда свободен и другого не дано. Он останется вольным и не позволит себя оседлать, но однажды волосяная петля скользнула по его голове и повисла на шее. Гульсары не понимал, в чем дело, петля пока не пугала его, но вдруг возмущение и ужас охватили скакуна: сколько он ни бился, петля затягивалась все туже…

— И если усилия переводчиков, организаторов в налаживании литературных связей не бесполезны, необходимы обществу и читателю, то что сегодня надо сделать в первую очередь?

— Продолжить упомянутые вами усилия, исходя из их безусловной необходимости и позитивной ценности. И не уставать на этом пути, сохраняя взаимный интерес вопреки нынешнему торжеству интереса-выгоды, вопреки постмодернистской экспансии ценностного релятивизма. Не будет межкультурного диалога в его разнообразнейших версиях (переводы, контакты, «круглые столы» и т.д.) — получим «войну идентичностей», о которой, кстати, сегодня уже говорят.

Советский мультикультурный проект обанкротился в силу своей идеологической передозировки, но идея активизации нового диалогизма остается насущной: «Всеобщая декларация ЮНЕСКО о культурном разнообразии» напоминает о том, что «пространство между анонимным универсализмом и этноцентричным шовинизмом огромно и открыто» — открыто для межкультурного диалогического взаимодействия.

…Однажды во мне проснулся глубокий, как оказалось, интерес к белорусской литературе благодаря книгам Владимира Семеновича Короткевича и нескольким встречам с ним (он дружил с моим отцом в годы их пребывания на Высших литературных курсах). Прошедшие годы нисколько не ослабили то незабываемое по силе впечатление, которое произвели на меня «Дикая охота короля Стаха», «Седая легенда», «Черный замок Ольшанский». Хорошо помню и стихи Аркадия Кулешова, особенно его московский двухтомник в переводах Я. Хелемского.

Я уже не говорю о Василе Быкове… Выступая недавно с докладом «Литература и война», я затронул проблематику «лейтенантской прозы» советского периода и сразу обратился к слушателям: «Если вы хотите знать, что такое человек на войне, то читайте «Мертвым не больно», «Альпийскую балладу», «Дожить до рассвета», «Сотникова».

Полезно или бесполезно это состоявшееся приобщение к другой литературе, которая навсегда стала близкой? Вопрос риторический…

Вопросы задавал Кирилл Ладутько, Москва — Минск

Viewing all 81 articles
Browse latest View live